Ёсць такая “прафесія” — пазаштатны карэспандэнт №50

Цяжка зараз пералічыць, колькі чалавек за
гісторыю існавання раённай газеты былі пазаштатнымі карэспандэнтамі. Былі яны
людзьмі розных прафесій — настаўнікамі, чыгуначнікамі, рабочымі. Але
аб’ядноўвала іх адно — любоў да слова. I некаторыя супрацоўнічалі з мясцовай
прэсай не адзін дзясятак гадоў.

Пазаштатнікі пісалі свае матэрыялы ў вольны ад
асноўнай работы час. Iншы раз над артыкулам заседжваліся да позняй ночы, каб
рані-цай адаслаць ліст па пошце або прынесці ў рэдакцыю. Кожны з іх пакінуў аб
сабе добрую памяць. Чытачы “раёнкі” са стажам і зараз могуць узгадаць імёны
аўтараў, пад матэрыяламі якіх чыталася “пазаштатны карэспандэнт”. Вось,
напрыклад, падшыўкі “Запаветаў Леніна” за 80-я гады — і прозвішчы, якіх у
штатным спісачным скла-дзе рэдакцыі не было: I.Гур-коў, Я.Герасімчык,
М.За-крэўскі, М.Шаўчонак, А.Арлоў. Нехта з іх ужо пайшоў з жыцця, але да гэтай
пары людская памяць утрымлівае імёны, стаўшыя вядомымі.

Педагогі і бацькі з цікавасцю сачылі за
творчасцю Анатоля Арлова, дырэктара СШ № 1, кандыдата педагагічных навук,
заслужанага работніка культуры. Ён часта выступаў на старонках газеты са сваімі
матэрыяламі на маральна-эстэтычную тэматыку, па пытаннях педагогікі і іншых.

Мікола Закрэўскі расказваў пра жыццё працаўнікоў
шклозавода “Ялізава” і друкаваў вершы на літаратурнай старонцы.

Iван Гуркоў вядомы як карэспандэнт, які змяшчаў
артыкулы пераважна чыгуначнай тэматыкі. Дарэчы, днямі яму споўнілася, як і
газеце, 80 гадоў. На жаль, сустрэцца з ім не ўдалося, але жонка, Марыя
Майсееўна, паведаміла наступнае:

— Iван Лукіч нарадзіўся на Гомельшчыне. Мы з ім
вучыліся ў адным класе. Памятаю, як на ўроку літаратуры ён без асаблівых
цяжкасцей спраўляўся з любым сачыненнем. Настаўніца іншы раз нават ушчувала яго
за тое, што пісаў звыш патрэбнай нормы: замест трох-чатырох лістоў мог напісаць
цэлы сшытак. Але прафесійным журналістам ён не стаў. Тады лічылася, што трэба
набываць спецыяльнасць, якая зможа пракарміць, таму і паступіў у чыгуначны
тэхнікум. Пасля яго заканчэння атрымаў размеркаванне на станцыю Асіповічы.
Затым быў прызваны ў армію, 5 гадоў служыў у марфлоце, завочна вучыўся ў
чыгуначным інстытуце. I дзе б ні быў — усюды пісаў. Бывала, пасля працоўнага
дня, зрабіўшы хатнія справы, садзіўся за стол, каб выпусціць на прастор свае
думкі. Напэўна, інакш не мог. Гэта было яго творчае крэда…

У далёкія 80-я пачынаў сваю журналісцкую
дзейнасць і Мікалай Шаўчонак. Першыя матэрыялы былі звязаны з напрамкам
асноўнай працы — энергетыкай. Потым на старонках газеты пачаў змяшчаць артыкулы
пра справы гарадскога камі-тэта народнага кантролю, дзе выконваў абавязкі
пазаштатнага інспектара. Як дэпутат райсавета, пісаў пра жыццё выбаршчыкаў.

— Супрацоўніцтва з такімі творцамі слова, як
Алег Цімінскі, Анатоль Тамашэўскі, Iван Сцяпура, Франц Славінскі, Віталь
Кулакоў, Ала Дзьячэнка, Станіслаў Лукашэвіч і другімі дало магчымасць пісаць не
толькі на набалелыя тэмы, — гаворыць Мікалай Iванавіч. — Каб дасягнуць больш
высокага прафесійнага ўзроўню, скончыў факультэт журналіс-тыкі
Белдзяржуніверсітэта. Вучыцца было цікава. Атрыманыя веды дазволілі больш
уважліва і патрабавальна адносіцца да слова, да духоўнай спадчыны беларускага
народа. I ў першую чаргу — да сябе. I калі журналіст будзе валодаць такой
якасцю, то, безумоўна, газета ад гэтага толькі выйграе.

Iмя Станіслава Лукашэвіча таксама добра вядома
чытачам “раёнкі”. Ён і зараз прыносіць свае творы ў рэдакцыю і выступае як
аўтар вершаў. Але з-пад яго пяра выходзіла і проза. Шмат артыкулаў было
прысвечана краязнаўству, якім доўгі час займаўся пазаштатнік. Свае адносіны да
слова і да друку Станіслаў Iосіфавіч пракаменціраваў так:

— Гавораць, спачатку было слова. Яно — дар божы
і валодае магутнай энергіяй. З дапамогай яго можна ствараць цуды, рабіць наша
жыццё больш прыгожым, справядлівым і гуманным альбо наадварот: сеяць злосць і
разбурэнне. Iмкненне да ісціны пабуджала мяне час ад часу брацца за пяро. Як гэта
атрымлівалася, меркаваць чытачам. З нагоды юбілею хачу павіншаваць
супрацоўнікаў газеты і выказаць удзячнасць усім, хто мяне падтрымліваў як
пазаштатнага карэспандэнта.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Власть

Учения “Запад-2025” и не только, “Орешник” и реагирование на угрозы. Хренин о закрытом докладе Президенту 

13 августа 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 4 по 10 августа

13 августа 2025
Читать новость
Общество

Олег Дьяченко проведет «прямую телефонную линию» и личный приём граждан в Осиповичах

13 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с генеральным директором КУП “Могилёвоблдорстрой”

13 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с начальником отдела принудительного исполнения Осиповичского района

13 августа 2025
Читать новость
Общество

КГК Могилевской области 18 августа проведет «горячую линию» по вопросу готовности учреждений образования к новому 2025/2026 учебному году

13 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем