Вывучаем родны край. Першапачатковае засяленне Асіповіччыны

Вывучаем родны край.  Першапачатковае засяленне Асіповіччыны

 

Карта помнікаў і асобных знаходак каменнага і бронзавага вякоў: А — стаянкі каменнага веку; Б — стаянкі бронзавага веку; В — стаянкі каменнага і бронзавага вякоў; Г — грунтовыя (бескурганныя) пахаванні; Д — асобныя знаходкі.

Найстаражытныя помнікі — стаянкі каменнага і бронзавага вякоў. У раёне яны вядомыя па знаходках апрацаванага крэменю і фрагментаў ляпной керамікі ў 18 пунктах.

У 2002 годзе экспедыцыя МДУ імя А.Куляшова пад кіраўніцтвам В.Ф.Капыціна на р. Свіслач адкрыла цікавую стаянку. Падчас маршруту ў раёне в. Брыцалавічы Вячаслаў Капыцін вырашыў абследаваць участак поля. У выніку на плошчы 100 х 200 м былі выяўленыя прылады працы старажытнага чалавека: фрагменты ножападобных пласцін, скрабкі, разцы, лёзы і 2 чарашковыя наканечнікі стрэл.

Знойдзены матэрыялы, якія адпавядаюць фінальнаму палеаліту (14-10 тыс. гадоў таму). Можна сцвярджаць, што першымі насельнікамі раёна былі першабытныя паляўнічыя на паўночных аленяў, якія з’явіліся ў позналедніковы час — у перыяд адступлення апошняга ледніка, які пачаўся каля 14 тыс. гадоў таму.

Міграцыі паўночнага аленя наклалі свой адбітак на характар і ўмовы пражывання чалавека. Гэта былі кароткачасовыя месцы рассялення, якія размяшчаліся ля вады на берагавых узвышшах. Часта стаянкі ўладкоўваліся недалёка ад месцаў пераправы дзікіх жывёл, дзе здзяйсняўся іх масавы пакол.

Бліжэйшае падабенства знаходак са стаянкі Брыцалавічы маюць стаянкі вярхоўяў Дняпра, Панёмання, басейна р. Вісла, якія генетычна звязаныя з традыцыяй археалагічнай культуры Броме-Лінгбі, што існавала ў позналедніковы час на поўдні Скандынавіі, Германіі, у Прыбалтыцы і Польшчы.

Алег ВАРАНЕНКА,

навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем