Ён углядаўся ў твар жыцця №50

Сёлета не толькі круглая дата нашай любімай і
паважанай раённай газеты, а і юбілей аднаго з былых супрацоўнікаў
«раёнкі». 26 лютага Алегу Iванавічу ЦIмIнскаму споўнілася б 70 гадоў.
На вялікі жаль, яго ўжо няма побач,

23 студзеня 2003 года ён памёр ад цяжкай
хваробы, але поле нацыянальнай самасвядомасці, якое засяваў усё жыццё гэты
чалавек, і сёння адраджае жывыя думкі пра гістарычную памяць і яе карані.

Алег нарадзіўся 26 лютага 1941 года ў Ялізаве.
На цяжкія ваенныя і пасляваенныя гады прыпалі яго дзяцінства і юнацтва.
Давялося зведаць холад і голад, калі за-стаўся без бацькі. I ўсё ж свет нават
тады быў радасны і светлы: сябры, брат Яра-слаў, заняткі, рэчка Бярэзіна, у
якой вадзіліся ракі, а на заходзе сонца на паверхні гуляла шмат усякай
рыбнасці, лес і поле, ягады і грыбы, цёплыя летнія дажджы, зімой — заўсёды
жаданы снег…

Побач з выхаваннем жыццём сваё месца заняло выхаванне
кнігай. Успамінаючы аб тым часе і маці, 3 лістапада 1987 года ён напісаў:

Вега яшчэ кроў ліла на дрот калючы,

Я ж яблынькам сваім лічыў гады

I тыднямі чакаў тваёй палучкі,

Чужыя абыходзячы сады.

Гады міналі, як вядзецца,

I яблыкі ў ранішняй расе

Прыносіш ты. А мне здаецца —

Маё маленства ў руках нясеш.

У творцаў, якія працуюць са словам, ёсць
перавага над іншымі — яны звяртаюцца да людзей, расказваюць пра іх, разважаюць,
цікавяцца і могуць параіць нешта нават праз гады пасля сыходу ў іншы свет.
Чытаючы рускіх і беларускіх класікаў, Алег фарміраваў густ, культуру, і калі
прыйшоў час паступаць у ВНУ, выбраў філалогію. Адчувалася неабходнасць у
адукацыі, якая адкрывала свет, дзе была патрэба ў жывым слове. Не проста — было
ажно 10 чалавек на студэнцкае месца — паступіў на філалагічнае аддзяленне БДУ.
Настаўнічаў, быў дырэктарам школы. Гэта пра такіх, як Алег Iванавіч, пісаў
Васіль Быкаў у аповесці «Абеліск»: «У тым, што мы ёсць цяпер як
нацыя і як грамадзяне, найпершая заслуга сельскіх настаўнікаў».

У асіповіцкай газеце ён адпрацаваў 23 гады. Член
раённага экалагічнага савета, пастаянны аўтар тэматычнай старонкі «Клуб сяброў
прыроды «Вытокі». З-пад яго пяра выходзяць рубрыкі «Па слядах
аднаго пісьма», «Саветы за работай», «Увагу якасці
прадукцыі», «Ад пенсіі да пенсіі» і іншыя. Дарэчы, добра ведаю,
што ў свой час па рэдакцыі хадзіла такая прыпеўка: «У Цімінскага Алега /
Прамысловасць пад рукой, / Ён заводы ўсе аббегаў, / Чалавек усюды свой”.

Вось што расказвае пра Алега яго жонка Марыя
Паўлаўна: «Днямі дастала і перагледзела яго працоўную кніжку. Ведаеце, нават
здзівілася. У яго 42 гады працоўнага стажу. Гэта і праца на шклозаводзе, і
вучоба ў БДУ, і работа ў школе — 17 гадоў. А астатнія — журналістыка. Амаль
чвэрць стагоддзя! Скончыўшы з чырвоным дыпломам філфак БДУ і добра ведаючы
рускую мову, ён усё жыццё размаўляў і пісаў на роднай беларускай мове. I гэта
была не рысоўка, а яго ўнутранае крэда. Аднойчы, едучы ў рэдакцыю ў гарадскім
транспарце, нешта спытаў у кандуктара. Вядома ж, па-беларуску. Побач стаяў
маладзенькі міліцыянер, які з ухмылкай заўважыў: «Што, дзед,
бэнээфавец!?». Алег Iванавіч павярнуўся да яго і спакойна, з годнасцю
сказаў: «Я — беларус! А ты?». Хлопец, пэўна, не чакаў такога, бо
нават не знайшоўся, што яшчэ сказаць… Алег Iванавіч любіў сваю журналісцкую
працу. Аб’ездзіў і добра ведаў увесь раён. Iм было напісана шмат нарысаў аб
працаўніках горада і вёскі. Ён умеў і стараўся ў кожным чалавеку знайсці нешта
адметнае, важнае, нейкую залацінку. Пісаў шмат, услаўляючы людзей, іх рабочыя
рукі».

Два дзясяткі гадоў ішоў з ім поруч сябра —
рэдактар газеты Анатоль Уладзіміравіч Тамашэўскі. «За ўвесь час сумеснай
працы, — узгадвае ён, — не магу ўспомніць ні аднаго выпадку, каб чуў з вуснаў
Алега Iванавіча рускія словы. Гэты чалавек быў проста ўлюблёны ў сваю, матчыну
мову і пісаў матэрыялы выключна на ёй. Філолаг па адукацыі, ён непрымірыма
ставіўся да памылак, якія часам дапускаліся ў рэспубліканскіх выданнях. Калегі
нярэдка называлі Цімінскага хадзячай энцыклапедыяй. I калі ўзнікала спрэчнае
пытанне, больш звярталіся да яго, а не да слоўнікаў.

Ён вельмі паважаў лю-дзей працы, іменна майстроў
сваёй справы. Быў добра знаёмы з работай прамысловых прадпрыемстваў. Пра людзей
пісаў шчыра і проста. Яго замалёўкі часта ставіліся ў прыклад другім
супрацоўнікам, адзначаліся як лепшыя.

А яшчэ — не мог цярпець хлусні, паспешлівасці ў
думках, надуманых ідэй. Памятаеце гады перабудовы? Па ўсіх рэдакцыях разышоўся
загад: увесці рубрыку «Яны не перабудаваліся». I пачалі газеты і
аўтары падганяць пад гэтую тэматыку самыя розныя крытычныя матэрыялы. Алег
Iванавіч быў катэгарычна супраць падобнага: «Не пісаў і не буду!». I
не выдаў пад надуманую неперабудову ні аднаго радка.

 З
асаблівай жа ахвотай ён пісаў пра работу чыгуначнікаў. Тут ведаў, мабыць, ледзь
не ўсіх, ды і яго ведалі многія. Думаецца, немалаважнае значэнне адыграла тое,
што Алегу Iванавічу штодня даво-дзілася дабірацца са сваіх Дзераўцоў у горад на
працу цягніком і вяртацца дамоў такім жа чынам.

Улюблёны ў прыроду, у стаўшыя яму роднымі
Дзераўцы, ён ніяк не мог адважыцца пераехаць у горад, хаця і цяжкавата было ўжо
ў перадпенсіённыя гады матацца туды-назад. Жыццё ў кватэры яму не падабалася, а
падабраць у Асіповічах дом на свой густ ніяк не мог: хацелася, каб і грыбы
былі, і ў лес бегаць непадалёку…»

У такім невялікім артыкуле даволі цяжка
расказаць пра такую глыбу-беларуса-знаўцу, як Цімінскі. I сёння ўсе, з кім
працаваў і сябраваў Алег Iванавіч, кланяемся яму:

Нямнога нас. I мы крычым, як
сведкі

Тваіх праўдзівых радасцей і
слёз.

I вось і я прыходжу у адведкі

I да шпакоў тваіх, і да бяроз…

Мікола ШАЎЧОНАК.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с премьерами СНГ и ЕАЭС сказал про передел мира и дал «ответку» Зеленскому

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь приветствует инициативу о создании формата «СНГ плюс»

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 22 по 28 сентября

30 сентября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Гомель-2” — 1:2

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць

30 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем