21 мая на стадыёне “Алімпіец” прайшло раённае першынство па Дзяржаўнаму фізкультурна-аздараўленчаму комплексу сярод калектываў фізічнай культуры Асіповіччыны, якое ўключала ў сябе 6 відаў спорту.
Лепшыя вынікі ў сваіх узроставых катэгорыях паказалі: 19-22 гады — Арцём Гаўрылаў (АЗАА) і Вера Мазурава (ФСК “Лакаматыў”), 23-29 — Аляксей Гу-шча (шклозавод “Ялізава”) і Святлана Далгакова (райбальніца), 30-39 — Сяргей Папкоў і Наталля Рабічэнка, 40-49 — Андрэй Папоў і Надзея Дубатоўка (усе — “Лакаматыў”), 50-59 — Ула-дзімір Прановіч (“Лакаматыў”) і Надзея Сасім (шклозавод).
У агульным заліку I месца заваявалі “чыгуначнікі”, “срэбра” атрымалі шклозавадчане, а “бронзу” — каманда райбальніцы.