У Дзень работнікаў фізкультуры і спорту на стадыёне «Алімпіец” прайшоў валейбольны турнір. Сярод мужчынскіх каманд прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: I — АЗАА, II — ДРБУ-199, III — ЖКГ. Мацнейшымі сярод валейбалістак сталі работніцы шклозавода «Ялізава”, срэбраныя ўзнагароды заваявалі аўтаагрэгатчыцы, бронзавыя — малочнага камбіната. Пераможцы атрымалі грашовыя прызы ад ФСК «Алімпія”.