КолькI каштуе павага да лесу №48

“Лес — наша багацце” — гэты выраз вядомы так
даўно, што ўжо ператварыўся ў літаратурны штамп. Аднак сёння, калі наша краіна
ўвайшла ў перыяд сур’ёзных эканамічных цяжкасцей, прычынна-выніковы ланцуг
“прадаў дрэва — маеш грошы” напаўняецца асаблівым сэнсам. Экспарт лесу —
дзелавой драўніны, паўфабрыкатаў і гатовых вырабаў з гэтага матэрыялу —
з’яўляецца гарантаванай крыніцай валютных паступленняў і ў дзяржаўны бюджэт, і
ў скарбонкі звязаных з лясной гаспадаркай прадпрыемстваў.

Аднак лес, як прыродны рэсурс, мае адзін слабы
бок: ён вельмі адчувальны да неадэкватных паводзін чалавека. Аб тым, наколькі
вялізны ўрон лясным рэсурсам можа быць нанесены нават невялікай колькасцю
легкадумных людзей, сведчыць сумны вопыт Расіі, дзе ў мінулым годзе сукупныя
страты лясной гаспадаркі з-за пажараў перавысілі 300 млрд. долараў. Для
даведкі: памер золатавалютных рэзерваў Рэспублікі Беларусь сёння складае 3,8
млрд. долараў…

Летась лясы нашай краіны ўдалося зберагчы ад
агню, аднак, па прагнозах сіноптыкаў, надыходзячае лета абяцае быць не менш
сухім і спякотным. І з гэтай нагоды няблага нагадаць, што па шкале фактычнай гарымасці
асіповіц-кія лясы адносяцца да катэгорыі найбольш небяспечных.

Прычын таму дзве. Па-першае, у структуры
драўніннай расліннасці пераважаюць тыпы лясоў, якія маюць амаль суцэльны слой
сухога посцілу. Па-другое, лес у самы пажаранебяспечны перыяд уяўляе сабой
запатрабаванае месца адпачынку і, адначасова, зону, дзе тысячы землякоў актыўна
зарабляюць грошы на зборы грыбоў, ягад і іншай каштоўнай дзікарослай сыравіны.

Натуральна, пракантраляваць паводзіны ўсіх
гасцей лесу немагчыма, таму і ўзнікае пытанне: ці можа наш галоўны
лесакарыстальнік — ДДЛГУ “Асіповіцкі лясгас” — гарантаваць сёлета пажарную
бяспеку лясоў раёна? Адказ на яго дае вядучы інжынер па ахове і абароне лесу
прадпрыемства Генадзь Заяц:

— Спачатку аб тым, што можам страціць. Пажар,
які знішчае 1 гектар
лясной расліннасці, спальвае як мі-німум 4 тысячы долараў. Сукупны ж кошт
драўніны ў лясах лясгаса зараз складае каля 180 мільёнаў долараў, і гэта
патэнцыяльнае багацце трэба абараняць як можна больш пільна.

Перад пачаткам пажаранебяспечнага сезона лясгас
мае на “ўзбраенні” сур’ёзны парк сродкаў пажаратушэння, але працягвае ўкладваць
грошы ў яго ўдасканаленне. Так, толькі за студзень-май на набыццё неабходнай
тэхнікі і інвентару выдаткавана 195 млн. руб.

Таксама значныя сродкі ўкладваюцца ў сістэмы
па-сіўнай бяспекі: штогод у лясных масівах абсталёўваецца па 5-10 км супрацьпажарных
разрываў шырынёй па 20 м,
мінералізаваных (пазбаўленых лёгказапальваемага субстрату) палос глебы. Сёння,
дарэчы, сукупная даўжыня ўсіх відаў супрацьпажарных ліній складае амаль 2,2
тыс. км.

Зразумела, чым хутчэй будзе выяўлены ачаг
узгарання, тым меншы ўрон атрымае лясная гаспадарка. З гэтай нагоды да ўжо
правераных часам метадаў нагляду дадаюцца сістэмы відэаназірання. Яны
ўстаноўлены непасрэдна на базе лясгаса ў Асіповічах, у Каранскім і
Брыцалавіцкім лясніцтвах. З іх дапамогай сёлета быў выяўлены даволі небяспечны
пажар у Асіповіцкім лясніцтве.

Аднак якой бы трывалай ні была сістэма
супрацьпажарнай абароны лясоў, гарантаваць яе абсалютную надзейнасць немагчыма.
Прычына ўзгарання лясоў у наш час фактычна адна: парушэнне чалавекам правілаў
пажарнай бяспекі. Менавіта таму лесаводаў асабліва клапоціць наяўнасць у
найбольш каштоўных лясах — тых, што размешчаны ў водаахоўных зонах рэк і
ўтвараючых “зялёны” пояс Асіповіч — значнай колькасці месцаў “дзікага” адпачынку.
Найбольш маштабным прыкладам неабмежаванай ніякімі правіламі рэкрэацыі можна
лічыць лес уздоўж вуліцы Сташкевіча і ў наваколлі спецшколы-інтэрната. На жаль,
прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто ўтварае там вогнішчы, раскідвае
пажаранебяспечнае смецце, лясгасу не па сілах. Ды, па вялікім рахунку, не
толькі лясгасу. Да таго часу, пакуль непавага да бяспекі лесу не будзе
ўспрымацца грамадствам як сур’ёзная праблема, пагроза пажару для нашага самага
каштоўнага прыроднага рэсурсу застанецца вельмі вострай.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко про физкультуру и спорт: это образ жизни, который я пропагандирую и которому следую сам 

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко про Национальный исторический музей: там не будет ура-патриотического перехлеста

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Что случилось на границе? Поляки чудят?” Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

15 сентября 2025
Читать новость
Общество

16 сентября пройдет прямая линия по вопросу газоснабжения Осиповичского района

15 сентября 2025
Читать новость
Общество

Погружаемся в настоящую осень! Прогноз погоды на неделю с 15 по 21 сентября

15 сентября 2025
Читать новость
Общество

Оправы по 19 рублей в оптике «Халва» в Осиповичах!

15 сентября 2025
Читать новость