5 чэрвеня — Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя Аб тым, што хвалюе №48

Наўрад ці сёння ў адказных асоб ёсць
маральнае права нават напярэдадні прафесійных свят гуляць у аптымізм — рэаліі
часу не даюць нагоды спадзявацца на хуткае вырашэнне паўстаўшых перад усімі
сферамі дзейнасці краіны праблем. Экалогія — не выключэнне, таму напярэдадні
Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя начальнік раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў Віталь Нікалайчык разважае аб лёсе аб’ектаў і спраў, якія
можна лічыць ключавымі для ўстойлівага існавання прыроды рэгіёна.

Гарадскі палігон ЦКА

— Зараз галоўная асіпо-віцкая пляцоўка для
захавання цвёрдых камунальных адыходаў ужо запоўнена амаль да максімальнага
ўзроўню, і пры існуючых тэмпах паступлення смецця яна цалкам выпрацуе рэсурс да
2012 года. Да гэтага часу раён павінен абзавесціся новым палігонам альбо
пашырыць ужо існуючы. Натуральна, узгаданыя работы былі спланаваны своечасова,
і пэўная частка патрэбных для іх рэалізацыі сродкаў выдзялялася з
прыродаахоўных фондаў. Аднак усяго на рэалізацыію ўзгаданага праекта было
сёлета атрымана каля 150 млн. рублёў, поўны ж кошт будаўнічых работ ацэньваецца
ў 3 млрд. рублёў.

Увогуле сітуацыя з пашырэннем гарадскога
палігона ЦКА складаная, але не крытычная: на пошук недастаючых грошай ёсць як
мінімум год, а гэта дастаткова вялікі тэрмін.

Пясчаны кар’ер

— Геалагічная разведка прызначанага для
прамысловай распрацоўкі радовішча пяску праводзілася з восені 2010 па вясну
2011 года. Папярэднія разлікі пацвердзіліся, доўгачаканы кар’ер можна было б
эксплуатаваць ужо зараз, але…

За праведзеныя работы заказчык — ДУКВП
«Райсэрвіс” — пакуль не цалкам разлічыўся з выканаўцам — РУП «Белгеадэзія”.
Запазычанасць невялікая — 12 мільёнаў рублёў, але гэтых грошай у прадпрыемства
няма. Як няма і 42 мільёнаў на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі, і
9 мільёнаў на яе экспертызу. Зрабіць апошні рывок магчыма пры падтрымцы
арганізацый, якія зацікаўлены ў доступе да гэтага прыроднага рэсурсу, таму
райвыканкам прапанаваў 20 будаўнічым прадпрыемствам стварыць свайго роду
закрытае акцыянернае таварыства па фінансаванні аб’екта «Кар’ер” з перспектывай
вярнуць свае грошы, здабываючы пэўны час пясок бясплатна. Сума ў 2-6 мільёнаў
рублёў — а менавіта столькі каштуе «ўступленне” ў кар’ернае ЗАТ — для любога
суб’екта гаспадарання з’яўляецца даступнай, таму, верагодна, кар’ер па здабычы
пяску на радовішчы «Перарожкі» ўсё ж пачне распрацоўвацца ў гэтым
годзе.

Ачышчальныя збудаванні

— Распачатая летась рэканструкцыя ачышчальнага
комплексу ў пасёлку Сасновы ў цэлым выканана, застаецца толькі правесці іх пуск
і наладку. Аб’ём і тэрміны пусканаладачных работ унесены ў кантракт з фірмай, у
якой набывалася тэхналагічнае абсталяванне, таму за паспяховую здачу яго ў
эксплуатацыю можна не хвалявацца.

Што тычыцца такога ж аб’-екта ў Ялізаве, то
перспектывы яго будаўніцтва выглядаюць даволі няпэўна. Напачатку года ДУКВП
«Водаканал” атрымаў каля 578 млн. руб. з розных крыніц фінансавання, паспеў
аб’явіць тэндар на набыццё патрэбнага абсталявання. Аднак у Беларусі яно не
выпускаецца, а канверсаваць рублі ў валюту для закупак за мяжой «Водаканал” па
агульнавядомых прычынах не можа.

Аб станцыі абезжалезьвання вады і
перспектывах на будучыню

— Два тыдні назад праведзена карэкціроўка
дзеючай праграмы «Чыстая вада”. Многія яе накірункі былі істотна скарочаны,
аднак праект стварэння фільтравальных сістэм для асіповіцкага водаправода
застаўся ў шэрагу прыярытэтных. І гэта дае надзею на паспяховае вырашэнне
застарэлай праблемы.

* * *

Няма
сумненняў, што цяжкасцей у дзейнасці эколагаў у бліжэйшы час стане намнога
больш. Аднак разумна карыстаючыся ўсім тым, што было зроблена раней, абаронцы
прыроды здолеюць дастаткова працяглы час падтрымліваць стан навакольнага
асяроддзя на стабільным узроўні. Таму хацелася б пажадаць усім
неабыякавым землякам трымацца разам, быць больш актыўнымі ў дапамозе роднай
прыродзе і выкарыстоўваць кожную магчымасць, каб паспрыяць рашэнню існуючых
экалагічных праблем. Дзеля гэтага далёка не заўсёды патрэбны вялікія грошы. А
вось вялікае жаданне — абавязкова!

Последние новости

Происшествия

Камни на рельсах в районе остановочного пункта Дричин: два поезда экстренно затормозили — подросток избежит наказания, но ответят родители

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем