— Яны, як заўсёды, нешта дамалёўваюць у самую апошнюю хвіліну!
31 мая перад выпускным вечарам у школе мастацкіх рамёстваў адчувалася хваляванне…
Урачыстае мерапрыемства пачалося ў выставачнай зале, дзе сабралася 8 выпускнікоў, бацькі і вы-кладчыкі школы. Гасцей чакаў прыемны сюрпрыз — знаёмства з асіповіцкім мас-таком-аматарам Васілём Шубко.
— Адукацыя, якую вы атрымалі тут, мае вялікае значэнне. Я збіраў гэтыя веды па крупінках на працягу многіх гадоў, пастаянна звяртаўся за парадамі да прафесіяналаў. Спачатку займаўся класічным жыва-пісам. Пазней, калі адчуў упэўненасць, стаў эксперыментаваць, маляваць нешта суб’ектыўнае, — адзначыў Васіль Рыгоравіч.
Ён таксама выступіў у ролі добрага экскурсавода і падрабязна распавёў пра кожную з карцін, якія вісяць у выставачнай зале. Цікава было даведацца, што некаторыя з іх ствараліся па музычным прынцыпе “рыба”: спачатку ўзнікала назва, пад якую пасля пісаўся твор.
Граніт мастацкай навукі, можа, больш прывабны знешне і “смачнейшы”, але не менш цвёрды, чым астатнія. Першыя крокі будучым выпускнікам дапамагаў рабіць настаўнік Юрый Туркін, які зараз не працуе ў школе, але прыйшоў на ўручэнне пасведчанняў. Сваю прамову ён пачаў з жартаўлівага пытання: як трэба правільна трымаць аловак? Узгадаліся і першыя няўдалыя керамічныя працы, якія дзеці не хацелі разбіваць і хавалі ў “патайніках”. Юрый Віктаравіч пажадаў моладзі, каб яе навучанне не скончылася за сценамі школы.
Дыпломныя работы вучняў (кераміку, жывапіс і графіку) прадставіў Дзмітрый Паляшчук, які працаваў з класам апошні год.
Ад імя ўсіх выпускнікоў да настаўнікаў звярнулася Хрысціна Валасевіч:
— Вялікі дзякуй за тое, чаму навучылі, за вялікую цярплівасць. Не заўсёды нашы паводзіны былі ўзорнымі. Зато ваша майстэрства заўжды было для нас стымулам развівацца далей. Хацелася навучыцца ляпіць з гліны таксама прыгожа і акуратна.
Многія прымаюць вас за родных братоў, з-за аднолькавага імя па бацьку і бародаў. Так было і з намі напачатку. Таму мы падрыхтавалі для вас такі падарунак — ваш сумесны партрэт у адной асобе. Менавіта яго мы і дамалёўвалі перад пачаткам урачыстасці…
Пасля перайшлі да ўручэння пасведчанняў аб заканчэнні школы і працяглага чаяпіцця з цікавымі размовамі пра выбар будучай прафесіі і лёсы знакамітых мастакоў.
Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений
10 сентября 2025
Общество
Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня
10 сентября 2025
Общество
Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября
10 сентября 2025
Общество
Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака
10 сентября 2025
Общество
Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2
9 сентября 2025
Власть
“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре