Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У перыяд з 20 па 26 лістапада выяўлены 3 трупы, у іх ліку цела мужчыны, які скончыў жыццё самагубствам. Паступілі паведамленні аб крадзяжах мабільнага тэлефона ў кватэры на вул. Чарняхоўскага, 14 металічных слупкоў з двара дома па вул. Шчорса. У в. Восава невядомы абліў лазню вадкасцю з характэрным пахам бензіну і знік. У бальніцу з пранікальным раненнем жывата дастаўлены 29-гадовы асіпаўчанін, які нанёс сабе траўмы сам, як мяркуецца, на глебе рэўнасці. На вул. Сташкевіча затрыманы аўтамабіль “ВАЗ”, на якім бабруйчанін перавозіў 200 л дызельнага паліва.

РАСК

2 крымінальныя справы ўзбуджаны ў сферы  камп’ютарных тэхналогій: невядомымі асобамі здзейснены несанкцыянаваны доступ да старонкі ў сацсетцы асіпаўчанкі і заблакіраваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі ў ноўтбуку другой жыхаркі райцэнтра.

Будматэрыялы коштам 205 рублёў выкраў раней судзімы мужчына з хлява ў в. Слабада.

ДАI

Папярэджана 107 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 36 пешаходаў і нецвярозы вадзіцель. Адбылося 5 ДТЗ.

Нагадваем, што згодна з ПДР краіны з 1 снежня па 1 сакавіка пры ўдзеле ў дарожным руху аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.

I не забывайцеся ў цёмны час сутак пра святлоадбівальныя элементы!

Дэпартамент аховы

Да адказнасці прыцягнуты 6 парушальнікаў ПДР, 4 асобы, што ў нецвярозым выглядзе з’яўляліся ў грамадскіх месцах, па 2 — якія здзейснілі дробныя хуліганства і крадзяжы, 4 — іншыя правапарушэнні.

РАНС

25 чысла адбыўся пажар хлява ў в. Прудок. Пашкоджаны сцены і маёмасць.

IАЖіРС

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да невядомага, які 26 лістапада каля в. Лочын незаконна здабыў дзіка, чым прычыніў навакольнаму асяроддзю страты на 8280 рублёў.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем