Не заставайцеся абыякавымі!

Не заставайцеся абыякавымі!

Штогод ад атручвання няякасным алкаголем гінуць людзі, і далёка не ўсе яны антыграмадскіх паводзін. Нярэдка ахвярамі «нізкаякаснага градуса» становяцца рабочыя, працаўнікі сяла, пенсіянеры, моладзь, а аналіз крымінагеннай абстаноўкі сведчыць, што кожнае чацвёртае злачынства ўчынялася асобамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

У ходзе правядзення на тэрыторыі раёна комплексу мерапрыемстваў па прадухіленні незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай прадукцыі і самагонаварэння з пачатку года праведзена  48 адпрацовак па выяўленні ачагоў самагонаварэння, ад грамадзян паступіла 32 паведамленні аб людзях, якія займаюцца незаконным увозам, вырабам, захоўваннем і рэалізацыяй спіртазмяшчальнай вадкасці. Канфіскавана 3038 літраў спіртнога; у адпаведнасці з арт. 12.43 КаАП краіны «Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу» да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь прыцягнута 136 грамадзян.

Усіх, хто не абыякавы да праблемы п’янства, не можа спакойна глядзець, як з-за спіртнога распадаюцца сем’і і плачуць дзеці, просім паведамляць аб людзях, якія займаюцца незаконным увозам, распаўсюджваннем і гандлем алкаголем, па тэлефонах РАУС 102 і 51-890; АДС УУС — 8 (0222) 29-50-95, vel 8 (029) 109-80-95, МТС 8 (029) 751-43-55, life:) 8 (025) 798-26-28.

Віктар Архіпенка, начальнік РАУС.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем