Спадчына, захаваная асіповіцкімі школьнікамі №47

Пра тое, што за моладдзю — будучыня, неаднойчы
прыходзілася чуць кожнаму чалавеку. Пасля наведвання раённай
навукова-практычнай канферэнцыі хочацца дабавіць да знакамітага крылатага
выразу: “За моладдзю — яшчэ і мінулае”. Бо колькі цікавых адкрыццяў у нашай
гісторыі штогод робіцца хлопцамі і дзяўчынамі! Яны вывучаюць архівы,
падарожнічаюць, удзельнічаюць у пошукавых работах, каб беларусы больш ведалі
пра родную зямлю і ганарыліся ёй.

20 мая каля гімназіі была створана атмасфера
1941 года. Тут прагульваліся маладыя чырвонаармейцы, сувя-зістка, санінструктар.
Раптоўна пачуліся гукі стрэлаў — і на двары ўстановы адукацыі стала адбывацца
пастаноўка “Пачатак Вялікай Айчыннай вайны”, падрыхтаваная ўдзельнікамі гурткоў
“Лапіцкія пошукаўцы” і “Ваенна-гістарычная рэканструкцыя”.

Пасля ў актавай зале стартавала раённая
навукова-практычная канферэнцыя “Спадчына Асіповіцкай зямлі”. На мерапрыемстве
прадстаўляліся навуковыя работы старшакласнікаў, якія летась занялі прызавыя
месцы на абласных і рэспубліканскіх конкурсах у рамках акцый “Жыву ў Беларусі —
і тым ганаруся” і “Вялікай Перамозе — 65”. Па напрамках даследавання выступленні
ўдзельнікаў умоўна можна было падзяліць на 3 блокі:

1. Гісторыя раёна

“Ніхто не забыты, нішто не забыта” — так
называлася творчая справаздача Ганны Царык і Вікторыі Міхадзюк (кіраўнік
Ж.Караленя). Дзяўчаты падрабязна распавялі пра дзейнасць гуртка
“Дараганазнаўства”, які займаецца вывучэннем перыяду вайны. Моладзь шукае ў
сваіх аколіцах забытыя і невядомыя магілы, стараецца ўстанавіць імёны пахаваных
там і звязацца з іх сваякамі, збірае ўспаміны сведак вайны.

“Ціхае святло святой Прошчы” стала аб’ектам
даследавання Алены і Вольгі Грыневіч з САШ № 4 (А.Анціховіч). Ім удалося сабраць
нямала цікавай інфармацыі — старыя фота-здымкі, легенды — аб культавай
асіповіцкай мясціне.

2. Школа

Пра родныя навучальныя ўстановы падрыхтавалі
навуковыя працы ліпеньцы Павел Астравух і Вольга Карашкова (“Старонкі летапісу
школы”, В.Хмара), Аліна Багдановіч (“Гісторыя Ясенскай школы”, Л.Бязручка),
Анастасія Налівайка і Вікторыя Мазур з САШ № 2 (“Музей гісторыі школы”,
Н.Шчарбачэня).

3. Экатурызм

Работы па гэтай тэматыцы вельмі актуальныя для
нашага часу. Аб тым, што экалагічная культура турыстаў павінна быць на самым
высокім узроўні, даўно гавораць за мяжою. І такі від адпачынку, як экатурызм,
якраз і спалучае ў сабе рэкрэацыйную і выхаваўчую функцыі. Мена-віта на гэта
зрабілі акцэнт у сваіх праектах старшакласнікі: Дана Бадзеева з САШ № 3 —
“Развіццё экалагічнага маршруту Асіповіцка-Жорнаўскага напрамку” (С.Зайцава);
Ягор Сакаў са Свіслачы — “Асіповіцкая кругасветка (Сафары)” (М.Фралоў).

 

Последние новости

Власть

“Действуйте, не глядя ни на что!” Что Лукашенко потребовал от главы Минсельхозпрода

18 июля 2025
Читать новость
Образование

Продолжается прием документов в Осиповичский государственный колледж

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Уроженец деревни Зборск Осиповичского района Михаил Федоров передал местным жителям икону святых Космы и Дамиана Римских

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Са спадзяваннямі на добры ўраджай. У ААТ “ВязаўніцаАгра” адбылося свята “Зажынкі”

18 июля 2025
Читать новость
Власть

“Мужики, в бой!” Лукашенко требует по-военному решать задачи в ходе нынешней уборочной кампании

18 июля 2025
Читать новость
Общество

Гарачая пара зараз не толькі ў аграрыяў, але і ў перапрацоўшчыкаў. І пераканаліся ў гэтым, наведаўшы Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”

18 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем