У райвыканкаме. За ўсімі рашэннямі — чалавек

У райвыканкаме.  За ўсімі рашэннямі — чалавек

На чарговае пасяджэнне райвыканкама, якое адбылося 17 лістапада пад началам старшыні Паўла Налівайкі з актыўным удзелам намесніка міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Iгара Тушынскага і намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрыя Харытончыка, было вынесена 45 пытанняў, і тычыліся яны самых розных бакоў жыццядзейнасці рэгіёна.

Ці ўсюды на тэрыторыі раёна рацыянальна, эфектыўна выкарыстоўваюцца землекарыстальнікамі землі? Iнфармацыя начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Сяргея Семянцова сведчыць, што ў гэтым напрамку пэўная работа праводзіцца, аднак ёсць і недахопы. У прыватнасці, у ходзе інвентарызацыі выяўлена 682 гектары невыкарыстоўваемых зямель, якія падлягаюць уключэнню ў гаспадарчы абарот (цяпер ужо задзейнічаны), у тым ліку 242 — землі населеных пунктаў, 440 — сельгасарганізацый. Сёлета ў мэтах ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства землекарыстальнікам выдадзена 338 прадпісанняў. За парушэнне зямельнага заканадаўства вынесена пастаноў і складзена 54 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў на агульную суму 7280 рублёў. У ліку «руплівых» гаспадароў — ААТ «Авангард-Ніва», «Ясень-Агра», «Заходні-Агра» і «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне», ТАА «Сельгасінвест», КФГ «Лясное», «У дарогу», «АГРАТЭХПРАД», «Плаціна плюс».

Як абстаяць справы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур на аснове заяўнага прынцыпу «адно акно» ў сельскіх выканаўчых камітэтах? Пра гэта падрабязна пра-інфармавала начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Ала Некрашэвіч. Адзначыўшы, што пэўны вопыт у нас ужо маецца, асноўная ўвага — і гэта правільна! — была нададзена рабочым момантам, якія патрабуюць павышанай увагі і дапамогуць пазбавіцца недахопаў і хібаў. Напрыклад, не ва ўсіх выпадках яшчэ службовымі асобамі прымаюцца меры для поўнага і ўсебаковага разгляду зваротаў грамадзян, патрабаванні заканадаўства аб разглядзе ўсіх выкладзеных у пісьмовых зваротах пытанняў, прыняцця мер па абароне правоў і законных інтарэсаў заяўнікаў. Ёсць факты неабгрунтаванага накіравання зваротаў, якія паступілі ў сельвыканкам, у іншыя органы і арганізацыі. Не заўсёды своечасова выконваюцца рашэнні, прынятыя па зваротах, узятых на кантроль, мае месца заўчаснае зняцце людскіх зваротаў з кантролю. Не ў поўнай меры забяспечана ўзаемадзеянне сельвыканкамаў з арганізацыямі пры разглядзе зваротаў грамадзян. Маюцца недахопы ў вядзенні справаводства па адміністрацыйных працэдурах і парадку іх ажыццяўлення. Дапускаюцца парушэнні патрабаванняў заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу і разглядзе спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях і г.д.

Комплексны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, на 2017-2018 гады, быў зацверджаны рашэннем райвыканкама 26 чэрвеня 2017 года, і аб ходзе яго выканання далажыў першы намеснік начальніка РАУС Сяргей Багдановіч. Па выніках студзеня-  кастрычніка на тэрыторыі раёна захавалася тэндэнцыя зніжэння долі звязаных з наркотыкамі злачынстваў (на 3%),  удвая зменшылася колькасць выяўленых фактаў збыту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў (8 — 4). Удзельная вага спажываемых сінтэтычных псіхатропных рэчываў, якія аказваюць найбольш разбуральнае ўздзеянне на арганізм, скарацілася да 20%, прасочваецца вяртанне да класічных наркасродкаў, такіх як марыхуана, якая займае палову ад агульнай колькасці ў сферы выяўленых злачынстваў па лініі наркакантролю. Застаюцца адзінкавыя выпадкі дастаўкі ва ўстановы аховы здароўя ў сувязі з атручваннямі псіхаактыўнымі рэчывамі, няма фактаў уцягвання непаўналетніх у незаконны абарот наркатычных сродкаў і г.д. Словам, работа ў дадзеным напрамку пад кантролем, зроблена нямала, аднак некаторыя кірункі трэба яўна падцягваць. Напрыклад, тыя ж прафілактычныя мерапрыемствы, якімі павінна актыўна займацца не толькі міліцыя, а і іншыя задзейнічаныя суб’екты.

Па гэтых і іншых пытаннях членамі райвыканкама прыняты адпаведныя рашэнні. Таксама на пасяджэнні зацверджаны План мерапрыемстваў па рэалізацыі ў раёне палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 г. № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» на 2018 год.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем