На прыём №47

да намесніка Прэм’ер-міністра краіны Сяргея
Румаса, на які жыхароў Асіповіччыны запрасіла «раёнка” 24 мая, запісалася каля
дзясятка чалавек, але праводзіў яго галоўны спецыяліст апарату Саўміна Валерый
Астравумаў: дзяржаўныя справы запатрабавалі ад Сяргея Мікалаевіча тэрмінова
наведаць Маскву.

З чым да яго ішлі ў чацвер гараджане і вяскоўцы?
Адназначнага адказу няма, і да гэтага ўжо, здаецца, можна прызвычыцца: кожны
ідзе з тым, што на сёння лічыць для сябе галоўным. Аднаго хвалявала
добраўпарадкаванне вуліцы і вёскі, другому край як патрэбна месца ў інтэрнаце,
чарговы наведвальнік не згодны з налічэннямі камунальных плацяжоў, патрабуе
аднавіць парушаную суседам мяжу між зямельнымі ўчасткамі, не можа «выцягнуць”
выплату ўзятага раней валютнага банкаўскага крэдыту…

Прозвішчы заяўнікаў называць не варта, а таму —
толькі выніковая ацэнка чыноўніка са сталіцы наконт праведзенага ім прыёму і
наогул работы з людзьмі работнікамі нашага райвыканкама:

— Яна станоўчая, бо ўжо самі пытанні не
надуманыя, а цалкам «зямныя”, жыццёвыя. I людзі да ўлады звяртаюцца не толькі
за дапамогай, а і з просьбай растлумачыць той-іншы складаны момант, ідуць
параіцца. А калі няма разрыву між чыноўнікам і чалавекам, калі ўсё ідзе ў
нармальным рэчышчы, тады і пытанні на месцах значна лепш вырашаюцца. Хаця
некалькі зваротаў не мясцовага ўзроўню — іх забіраю ў Мінск, каб параіцца з
адпаведнымі службамі, разабрацца і прыняць адпаведныя рашэнні. Хаця гэта,
канечне, ні ў якім разе не сведчыць, што яны абавязкова будуць вырашаны
станоўча — усё будзем рабіць толькі ў адпаведнасці з законам. Як, дарэчы, і
дзейнічаюць у Асіповічах.

Последние новости

Общество

В интересах государства и людей: начальник ИМНС по Осиповичскому району Елена Папыльченко — о налогах, доходах и новшествах

12 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 июля для всех знаков Зодиака

12 июля 2026
Читать новость
Общество

У истоков отрасли: Осиповичский опытный лесхоз отметил 90-летие — история от дубрав до зубра

11 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июля для всех знаков Зодиака

11 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с первым заместителем Осиповичского райисполкома

10 июля 2026
Читать новость
Общество

«Часовые очереди» на АЗС — фейк? Корреспонденты «АК» проверили заправки Осиповичей

10 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем