Год прадпрымальнасці Новыя перспектывы асіповіцкай “Тосы-Агра” №46

Прыватнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства
«Тоса-Агра” ў свой час зрабіла стаўку на павышэнне якасці кармавой базы
жывёлагадоўлі, а менавіта — выраб з беларускай сыравіны і па айчынных
тэхналогіях кармавых дабавак (гандлёвая марка «Вітамід”) ды кансервантаў для
сіласавання зялёнай масы.

Нельга сказаць, што дырэктар «Тосы” Таццяна
Быхаўцова выбрала для свайго бізнесу самы прыбытковы накірунак дзейнасці.
Хутчэй наадварот: доўгі час з-за недасканаласці эканамічнага заканадаўства
гандаль імпартнымі кармавымі дабаўкамі даваў удвая большыя прыбыткі, чым іх
выраб. Не дзіўна, што «Тоса”, якая выпускала тавар часам лепшы, чым у замежных
канкурэнтаў, не аднойчы трапляла на мяжу банкруцтва.

Сітуацыя пачала мяняцца да лепшага толькі пасля
прыняцця Дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, накіраваных на падтрымку
прадпрымальніцтва ў рэгіёнах, і ПУВП «Тоса-Агра” паступова ўдалося замацаваць
свае эканамічныя пазіцыі.

На канец 2010 года прадукцыю «Тосы” набывала
звыш 200 сельгаспрадпрыемстваў, у тым ліку флагманы айчыннага АПК — СВК
«Слуцк”, СВК «Чарнаўчыцы”, замежнае прадпрыемства «Штоцаграсэрвіс”. Дарэчы,
апошняе перад заключэннем кантрактаў з «Тосай” правяло прыдзірлівае
даследаванне эфектыўнасці яе кармавых дабавак, пасля чаго з нямецкіх аналагаў
цалкам перайшло на «Вітамід”.

Выбар лепшых беларускіх жывёлаводаў грунтуецца,
зразумела, на чыстым прагматызме: карыстанне гэтай дабаўкай гарантавана павышае
прадукцыйнасць статка на 10-15% і дазваляе самастойна вырабляць камбікармы,
сабекошт якіх на 30-40% танней прадукцыі камбінатаў хлебапрадуктаў. Да таго ж
«Тоса”, у адрозненне ад іншых вытворцаў, гнутка адаптуе склад дабавак пад
канкрэтную кармавую базу гаспадаркі ды стан здароўя яе жывёлы. І робіць усё магчымае,
каб яе кармавыя дабаўкі былі па кішэні як можна большай колькасці СВК. Але тут,
як кажуць, ёсць нюансы.

Як
зменшыць кошт «Вітаміду” на 40%?

Тэхналогіі, якімі карыстаецца «Тоса”, былі ў
свой час распрацаваны БелНДІ жывёлагадоўлі і арыентаваліся на ўжыванне адыходаў
айчыннай жэлацінавай і хімічнай вытворчасці: касцянога паўфабрыкату і
фосфагіпсу, якія адпаведна ўтрымліваюць фасфаты і серу.

Касцяны паўфабрыкат — пабочны прадукт пры
выпуску казеінавага клею — планавалася пастаўляць з Магілёўскага жэлацінавага
завода, фосфагіпс — з Гомельскага хімзавода. Доўгі час абодва прадпрыемствы
былі толькі рады хутчэй пазбаўляцца ад уласных адкідаў, але сёння сітуацыя
змянілася не ў лепшы бок.

Жэлацінавы завод амаль прыпыніў сваю дзейнасць,
таму што на казеін практычна адсутнічае попыт. З гэтай нагоды «Тосе” даводзіцца
набываць расійскія фасфаты, якія ў 4 — ! — разы даражэйшыя за айчынны касцяны
паўфабрыкат.

У Гомельскага хімзавода паўгода назад скончыўся
тэрмін дзеяння дазволу на рэалізацыю фосфагіпсу, але прадпрыемства па нейкіх
прычынах з аднаўленнем узгаданага дакумента не спяшаецца. Натуральна, гэта яго
права, але той жа «Тосе” даводзіцца шукаць больш дарагую замену фосфагіпсу за
межамі краіны. Без серы ж пры вырабленні паўнацэнных кармавых дабавак абысціся
немагчыма: гэтае рэчыва неабходна для паляпшэння якасці і колькасці малака,
умацавання здароўя жывёл. Між іншым, у звычайных камбікармах яго практычна
няма…

Такім чынам у «Вітамідзе” сёння больш паловы
аб’ёму ўтвараюць імпартныя кампаненты, што павялічвае кошт кормадабаўкі
прыблізна на 40%. Але ж відавочна, што «лішкі” цаны кармоў непазбежна павышаюць
выдаткі жывёлагадоўлі і змяншаюць яе канкурэнтаздольнасць на тым жа знешнім
рынку.

Што-кольвечы
аб макраэканамічнай стратэгіі

У бліжэйшых планах «Тосы” — пашырэнне выпуску
шэрагу відаў патрэбнай жывёлаводам прадукцыі, сярод якіх асаблівае месца займае
кансервант-узбагачальнік для сіласавання кукурузы.

Першыя вопыты па яго прымяненні праводзіліся
яшчэ 10 гадоў назад і далі вельмі абнадзейваючыя вынікі: у сярэднім кожная
карова пры ўвядзенні ў рацыён эксперыментальнага сіласу пачынала ў суткі даваць
на 3 кілаграмы малака больш. Аднак інавацыя «Тосы” ў той час не атрымала
падтрымкі з боку Мінсельгасхарчу. Невялікае ПУВП не мела рэсурсаў, каб
самастойна прасоўваць новы прадукт на рынак, таму дагэтуль выпускае кансервант
у мінімальнай колькасці.

Калі ж да яго будзе праяўлены інтарэс з боку
жывёлаводаў, «Тоса” можа ўжо падчас сёлетняга перыяду нарыхтоўкі кармоў
рэалізаваць каля 900 тон кансерванту. Пры норме яго закладкі 10 кілаграмаў на
тону сіласу гэта магло б дазволіць пры мінімальным павышэнні сабекошту кармоў
атрымаць на некалькі тысяч тон малака больш!

Відавочна, што ў сённяшніх умовах жорсткі вопыт
выжывання і наяўнасць добрых ідэй ствараюць для «Тосы” істотныя перавагі.
Арыентацыя на выпуск імпартазамяшчальнай прадукцыі з сабекоштам значна меншым
за замежныя аналагі дае ПУВП шанц стаць лідарам на беларускім рынку кармавых
дабавак і кансервантаў. Аднак, для таго, каб патэнцыял фірмы прынёс
максімальную карысць айчыннаму аграпрамысловаму комплексу, ёй вельмі патрэбна
калі не актыўная падтрымка, то хаця б большае разуменне з боку асоб і структур,
якія прымаюць стратэгічныя рашэнні ў галіне сельскай гаспадаркі і эканомікі ў
цэлым.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с премьерами СНГ и ЕАЭС сказал про передел мира и дал «ответку» Зеленскому

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь приветствует инициативу о создании формата «СНГ плюс»

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 22 по 28 сентября

30 сентября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Гомель-2” — 1:2

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць

30 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем