Лакаматывы новага пакалення

Лакаматывы  новага пакалення

 

Многія пасажыры звярнулі ўвагу на тое, што на станцыі Асіповічы зараз нярэдка можна ўбачыць электравозы новай мадэлі. Гэта БКГ2 — лакаматыў кітайскай вытворчасці, распрацаваны Датунскім электравозабудаўнічым заводам для задавальнення патрабаванняў мадэрнізацыі Беларускай чыгункі.

— У адрозненне ад папярэдніка БКГ1, новы электравоз аднасекцыйны, — расказвае машыніст-інструктар па навучанні лакаматыўных брыгад Руслан Папоў. — Мае магутнасць 7200 кВт. Можа развіваць хуткасць да 120 кіламетраў у гадзіну. Цяжкагрузны, у стане перавозіць ад 4 да 8 тысяч тон. Выкарыстоўваецца толькі ў грузавым руху — тармазная сістэма не прадугледжвае частыя прыпынкі.

Баранавіцкае дэпо атрымала 14 новых машын, хутка чакаецца паступленне яшчэ чатырох. Да гэтага прадпрыемства яны прыпісаны, там адбываецца і іх тэхнічнае абслугоўванне, якое пакуль ажыццяўляюць кітайскія спецыялісты, бо лакаматывы знаходзяцца на гарантыйным сэрвісе. Агляд адбываецца раз у 15 дзён, у адрозненне ад іншых лакаматываў, якія правяраюцца кожныя 60 гадзін эксплуатацыі. Гэта акалічнасць скарачае сродкі на тэхабслугоўванне.

Павелічэнне тэрмінаў безаглядавага прабегу  апраўдана. Справа ў тым, што кабіна электравоза БКГ2 літаральна нашпігавана камп’ютарнай тэхнікай, якая выконвае працу аглядчыкаў-рамонтнікаў: адсочвае ўсе паказчыкі работы цяжкавагавай машыны і выводзіць дадзеныя на дысплеі. Дзякуючы гэтаму машыніст своечасова даведваецца наконт няспраўнасці ці збою, калі яны з’явіліся — яму застаецца толькі націскаць кнопку пацвярджэння. Пульт кіравання раздзелены на галоўны, што размешчаны справа, і дапаможны — злева. Зменена сістэма вентыляцыі і колеравая гама машыннага аддзялення. Зялёны колер слупкоў на прыборах указвае на тое, што ў “арганізме” магутнай машыны ўсё ў парадку, а чырвоны з’яўляецца, каб нагадаць ці папярэдзіць.

Акрамя тэхнічнага абсталявання, адрозніваюцца і рабочыя месцы  для лакаматыўнай брыгады, уладкаванне якіх адпавядае эрганамічным патрабаванням. У кабіне ўсталяваны зручныя крэслы для машыніста і памочніка, якія “падганяюцца” пад антрапаметрычныя паказчыкі гаспадароў. Прадугледжана ўсё для камфорту вадзіцеляў. Напрыклад, халадзільнік, мікрахвалевая печ, кандыцыянер, нават уласная прыбіральня.

Сучасны электравоз патрабуе і грунтоўных ведаў, і спецыяльнай падрыхтоўкі, каб свабодна арыентавацца ў мностве кнопак, манометраў і рычагоў, задаючы ім правільныя параметры. Асіповіцкія лакаматыўныя брыгады паступова асвойваюць новую машыну, большасць ужо прайшлі навучанне. Напрыклад, Вадзім Цыганок (на здымку) лічыць, што якраз за такімі лакаматывамі будучыня, старэнькія ВЛ8О паступова аджываюць свой век, уступаючы месца “моладзі”.

…Хуткасць, магутнасць, бяспека — плюсы новай тэхнікі. А гэта паказчыкі надзейнасці і перспектыўнасці.

Кацярына IВАНОВА.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Залетают на миллион: как парень с ДЦП из Осиповичей строит карьеру блогера вопреки диагнозу

26 мая 2026
Читать новость
Образование

«Зарница» в Осиповичах: как прошёл районный этап игры на стадионе «Южный»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Порядок ввоза в Республику Беларусь юридическими лицами гражданских БЛА и авиамоделей на пульте управления

26 мая 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Команда завода автомобильных агрегатов стала победителем общекомандного зачета IV Республиканского молодежного форума «Беларусь — страна твоих возможностей»

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем