Насустрач юбілею. Асіповіччына: 100 гадоў таму

Насустрач юбілею. Асіповіччына: 100 гадоў таму

Як вядома, 1 жніўня 1914 года пачалася першая сусветная вайна, у якой удзельнічала 38 дзяржаў. Народ Расіі быў ёй вельмі незадаволены, і гэта паспрыяла рэвалюцыйнаму выбуху ў лютым сямнаццатага. Самадзяржаўе было звергнута, улада перайшла да Часовага ўрада. Вось толькі мір не прыйшоў, вайна працягвалася, эканамічнае становішча пагаршалася, сацыяльная напружанасць узрастала…

Са школьных урокаў гісторыі ведаем, што ў ноч на 25 кастрычніка (7 лістапада па новым стылі) 1917 года ў Петраградзе адбылося паўстанне. Часовы ўрад быў арыштаваны, назаўтра II Усерасійскі з’езд Саветаў, абсалютная большасць дэлегатаў якога склалі бальшавікі, абвясціў савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах, прыняў Дэкрэты аб міры і зямлі. Быў створаны ўрад (Савет народных камісараў — СНК), які ўзначаліў Уладзімір Ленін.

Што адбывалася ў той час у нашых мясцінах? Сведкаў тых падзей сусветна-гістарычнага значэння ўжо, натуральна, няма, але захаваліся дакументы, успаміны і г.д. Узгадаем мінулае, звярнуўшыся хаця б да гісторыка-дакументальнай хронікі Асіповіцкага раёна “Памяць” (Мн., БелТА, 2002)?

Вестка аб перамозе Кастрычніцкай рэвалюцыі прыйшла на тэлеграф чыгуначнай станцыі Асіповічы  25 кастрычніка (7 лістапада). Тэлеграму прыняў загадчык тэлеграфа Яфім Іосіфавіч Лагацкі i паведаміў аб гэтым усім службам чыгуначнага вузла. У той жа дзень аб пераходзе ўлады ў рукі Саветаў даведаліся жыхары Асіповіч і ўсёй Замошскай воласці, у якую яны тады ўваходзіл, прайшлі адпаведныя мітынгі.

Рабочыя i служачыя,  актывісты чыгуначнага вузла стварылі рэвалюцыйны камітэт, у які выбралі Лагацкага, Гарбузава, Бляцко i іншых. Рэўкам узначаліў гаспадарча-палітычную работу i ў рабочым пасёлку Асіповічы, аказваў практычную дапамогу Савету рабочых, салдацкіх i сялянскіх дэпутатаў Замошскай воласці ў арганізацыі кіраўніцтва, нацыяналізацыі зямлі i канфіскацыі маёмасці памешчыкаў.

У гэты ж час на станцыі арганізавалі партячэйку. Лагацкага прынялі ў члены партыі і абралі сакратаром. Застаючыся на пасадзе загадчыка тэлеграфа станцыі, ён падтрымліваў сувязь з кіруючымі парторганамі чыгункі ў Мінску i Бабруйскім рэўкамам. Ячэйка сумесна з рэвалюцыйным камітэтам назначылі камісараў: чыгуначнай станцыі — Г.Скварцова, паравознага дэпо — Д.А. Дзям’янава.

Пасля nepaмогі рэвалюцыі контррэвалюцыйныя сілы пачалі сцягвацца ў Магілёў, дзе размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага на чале з генералам Духоніным. 3 мэтай разгрому яе Рэўваенсаветам былі высланы войскі пад камандаваннем М.В. Крыленкі, з Петраграда накіравалі атрады салдат Маскоўскага палка, матросаў Балтыйскага флоту i чырвонагвардзейцаў. Адначасова Паўночна-Заходні камітэт бальшавікоў стварыў рэвалюцыйны зводны атрад пад камандаваннем Р.І.Берзіна i Я.Лысякова. Адзін эшалон — пяхота з бронемашынамі на чале з Берзіным — атрымаў заданне рухацца на Магілёў, другі — пяхота i браняпоезд пад началам В.І.Пралыгіна — павінен быў наступаць на Стаўку з поўдня. 11 лістапада ён прыпыніўся ў Асіповічах i пасля праведзенай разведкі рушыў на Жлобін. У ноч на 19 чысло савецкія войскі пад камандаваннем Крыленкі ліквідавалі Стаўку.

Першым паспрабаваў перашкодзіць развіццю рэвалюцыйных падзей на Беларусі 1 польскі корпус ле-гіянераў — размяшчаўся ў раёне Рагачова, Жлобіна i Бабруйска — генерала І.Р.Доўбар-Мусніцкага. У снежні 1917 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам А.Ф.Мяснікоў загадаў яму цалкам падпарадкавацца рэвалюцыйнаму камандаванню, але генерал, якога падтрымлівалі памешчыкі Польшчы i Мінскай губерніі, адхіліў загад. У гэты час у Брэст-Літоўску пачаліся перамовы аб заключэнні мiрнага дагавора з Германіяй.

У пачатку 1918 г. становішча вакол Aciповіч рэзка абвастрылася ў сувязі з контррэвалюцыйным вы-ступленнем генерала, легіянеры якога распачалі рух на захад. Пад в. Ясень паміж легіянерамі (1,5 тыс.) i чырвонаармейцамі (500 байцоў) завязаўся бой. Апошнія падбілі 2 гарматы i прымусілі кавалерыю палякаў адступіць. Ворагі страцілі каля 600 салдат, рабочыя атрады — 100 чалавек забітымі i параненымі.

Асіповіцкі рэўкам i бальшавіцкая ячэйка, выконваючы загады Ваеннарэвалюцыйнага камітэта Заходняга фронту, пачалі ствараць   атрады Чырвонай гвардыі. На станцыі Асіповічы пры дапамозе Замошскага i Восаўскага валвыканкамаў быў сфарміраваны атрад больш за тысячу чалавек. Многія жыхары ўвайшлі ва ўнутраныя войскі пад камандаваннем намесніка загадчыка i члена калегіі Усерасійскай надзвычайнай камісіі (ВЧК) В.В.Каменшчыкава. Яны рыхтаваліся абараняць чыгуначную станцыю i пас. Асіповічы. Таксама супраць войскаў Доўбар-Мусніцкага было накіравана 2,5 тыс. байцоў 1 Мінскай рэвалюцыйнай арміі.  Агульная колькасць савецкіх войскаў на Асіповіцкім напрамку склала 4000 чалавек. Перад імі была пастаўлена задача разграміць мяцежнікаў i не дапусціць ix у Мінск. Адначасова для ўмацавання сіл Чырвонай гвардыі была разгорнута работа ў валасцях Бабруйскага павета па фарміраванні новых атрадаў: у Глускай воласці ў іх уступіла 300, Калачах — 200, Балашэвічах — 150 чалавек. Адным з арганізатараў атрадаў быў старшыня Глускага рэўкама С.Л.Вілюга.

18 студзеня 1918 г. легіянеры пад началам капітана Юркевіча падышлі да Асіповіч. Перад наступленнем накіравалі разведчыкаў у форме чырвонагвардзейцаў, і тым удалося ўзарваць чыгуначны мост на Слуцкім напрамку. У ноч на 19 чысло адкрылі па Асіповічах моцны артылерыйскі i кулямётны агонь, групы лазутчыкаў атакавалі з тылу. Атрад унутраных войскаў i чырвонаармейцаў быў вымушаны з баямі адысці ў бок Мінска. Члены Асіповіцкага рэўкама, камуністы, прадстаўнікі Замошскага валвыканкама, выконваючы дырэктыву парторганаў i камандавання, пайшлі ў лясы i вёскі, каб працягваць барацьбу партызанскімі метадамі.

Заняўшы i разагнаўшы ўстановы савецкай улады ў пасёлку, Замошскай воласці i ўвогуле па раёне, захопнікі размясцілі на станцыі сваю камендатуру. Пачаліся рабаванні, гвалтаванні, масавыя забойствы мірных жыхароў. Акупацыя працягвалася 3 тыдні, але і за такі тэрмін легіянеры прычынілі насельніцтву значныя страты.

У лютым пачалося агульнае наступленне Чырвонай гвардыі. Рэшткі 1, 2 i 3 польскіх дывізій сканцэнтраваліся ў раёне Бабруйска i спрабавалі аказаць супраціўленне, але cіламі Магілёўскага (рухаўся з Рагачова), 1а Мінскага (ад Жлобіна) i мясцовага (з боку Асіповіч) атрадаў легіянерам нанеслі ўдар. 26 чысла ў Бабруйску заключылі пагадненне аб падпарадкаванні 1 польскага корпуса немцам.

Міжнароднае становішча Беларусі заставалася складаным. 16 лютага германскае камандаванне паведаміла савецкай дэлегацыі аб тым, што 18 лютага заканчваецца тэрмін перамір’я i аднаўляецца вайна. Кайзераўскія войскі перайшлі ў наступленне па ўсім фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

У напрамку Бабруйска i Гомеля рушыў 21 рэзервовы корпус немцаў, які ў першы ж дзень заняў Aciповічы. Ворагі аднавілі прыватную ўласнасць, шырока выкарыстоўвалі дзеля свaix патрэб чыгунку, прадпрыемствы, вывозілі лесаматэрыялы i харчаванне. На захопленай тэрыторыі ўлада цалкам перайшла ў pyкi германскіх акупацыйных войскаў. Жыхарам у начны час забаранялася хадзіць з вёскі ў вёску, а ў дзень — толькі з пропускам каменданта (коштам 1 рубель і 10 рублёў закладу), нельга было карыстацца чыгуначным транспартам.

Бальшавікі воласці Я.І.Лагацкі, Г.І.Скварцоў, Д.А.Дзям’янаў i другія пад кіраўніцтвам старшыні рэўкама Гарбузава пайшлі ў брыцалавіцкія лясы i адтуль праз Дзмітрыя Малаковіча (Малаховіча), які кіраваў крынкаў-скай групай падпольшчыкаў з 33 чалавек, устанавілі сувязь з Бабруйскім падпольным камітэтам РКП(б). Пазней кіраўніцтва гэтай групай было перададзена прадстаўнікам Глускай падпольнай партячэйкі М.А. Ляўкову i Л.Я.Адзінцову. Яна праводзіла актыўныя баявыя дзеянні супраць акупантаў. Рашуча змагалася і група Трубачова (прыбыў з Заходняй Беларусі), камісарам у якой быў ураджэнец в. Крынка Дзяніс Харытонавіч Пінчук. Партызаны выводзілі са строю сувязь між Асіповічамі i Старымі Дарогамі, разбіралі рэйкі, падпальвалі вагоны i ваенныя склады.

3 пачатку нямецкай акупацыі Бабруйскі падпольны камітэт РКП(б) стварыў у валасцях падпольныя рэўкамы i партячэйкі, перад якімі ставілася задача праводзіць арганізацыйную i палітычную работу сярод насельніцтва, а пры наступленні Чырвонай арміі ўзяць уладу ў свае рукі. Старшынёй Замошскага рэўкама быў абраны бальшавік,  матрос Балтыйскага флоту Фёдар Антонавіч Бугроў, яго намеснікам стаў М.Ф.Трыбушэўскі, членам рэўкама —  А.Ф. Юркавец. Пражываючы і працуючы на акупіраванай тэрыторыі ў цяжкіх умовах, Бугроў i Юркавец захварэлі на тыф i, не маючы магчымасці атрымаць медыцынскую дапамогу, памерлі.

1 сакавіка ў Брэст-Літоўску аднавілася Мірная канферэнцыя. ЗША, краіны Антанты, белагвардзейскія генералы рабілі ўсё магчымае, каб сарваць заключэнне дагавора аб міры з Германіяй, аднак 3-га чысла бакі яго падпісалі — з умовай ратыфікацыі праз два тыдні. IV Надзвычайным Усерасійскім з’ездам Саветаў (14-16.03.1918 г.) дакумент быў ратыфікаваны, але ўжо 15 сакавіка Антанта прыняла рашэнне дагавор не прызнаваць i распачаць дзеянні па звяржэнні савецкай улады. Мірныя прапановы Pacii не сустрэлі разумення i ў польскага ўрада.

Нямецкія войскі, захапіўшы Беларусь i Прыбалтыку, да восені 1918 г. апынуліся перад фактам непазбежнага разгрому i выгнання з акупіраваных зямель. На пасяджэнні савецка-германскай камісіі, якое прайшло ў Оршы 21 кастрычніка, абмяркоўваліся пытанні аб выхадзе немцаў з тэрыторыі, што знаходзілася на ўсход ад paкі Бярэзіны. Ворагі caмi прапанавалі на месяц раней, чым вызначана ў дагаворы, вызваліць гэту тэрыторыю. Было відавочна, што акупанты спяшаюцца. I нездарма: у пачатку лістапада грымнула рэвалюцыя ў Германіі.

13 лістапада УЦВК прыняў пастанову скасаваць Брэсцкі мірны дагавор, і ўсе ўключаныя ў яго абавязацельствы былі аб’яўлены несапраўднымі. 28 чысла 151 i 152 стралковыя палкі 17 дывізіі Чырвонай арміі вызвалілі Бабруйск, а 4 снежня атрад пад камандаваннем Майсеенкі — Асіповічы. 6 чысла чыгуначнікі паслалі ў адрас УЦВК i СНК тэлеграму, у якой віталі савецкую ўладу, паведамлялі, што не далі немцам адправіць са станцыі 23 паравозы i шмат іншай маёмасці.

Асіповіцкія бальшавікі, якія выйшлі з падполля, яшчэ да прыходу Чырвонай арміі ўтварылі чыгуначны рэўкам, у які ўвайшлі Зыкаў, Чорны, Цітоў, Мымрыкаў i другія, сфарміравалі ўзброены атрад. Рэвалюцыйны камітэт узяў у свае рукі кіраўніцтва станцыяй i Асіповічамі, пачаў прыцягваць жыхароў да працы па аднаўленні станцыйнай i пуцявой гаспадаркі.

У пачатку студзеня 1919 г. быў створаны Замошскі i іншыя валасныя Саветы. Асіповіцкі чыгуначны рэўкам аказваў усебаковую практычную дапамогу Замошскаму валвыканкаму.

Са жніўня пачаў дзейнасць Бабруйскі падпольны камітэт. Дзеля правядзення партработы, у вёсках стварылі парабкоўскі цэнтр, арганізавалі 15 падпольных партячэек i раённы парткамітэт у в. Ясень.

Польскія войскі, якія разгарнулі наступленне i 8 жніўня захапілі Мінск, у Aciпoвічах з’явіліся 20 чысла. Акупанты размясцілі штаб у маёнтку памешчыка І.Ф.Дарагана ў в. Смык-Слабада, контрразведку (дэфензіву) — у будынку, які пазней займаў леспрамгас, камендатуру i войскі — у паўночнай частцы Асіповіч; з дапамогай ксяндза, праваслаўнага святара i равіна стварылі магістрат; у хуткім часе дэманціравалі шпалапрапітны завод i вывезлі яго абсталяванне ў Польшчу.

Камуністы Замошскай воласці дзейнічалі ў падполлі. У крынкаўскіх i дараганаўскіх лясах “ажылі” партызаны: арганізоўвалі дыверсіі на ўчастках чыгункі Асіповічы-Старыя Дарогі, разбіралі пуць, падарвалі чыгуначны мост цераз раку Пціч.

У пачатку чэрвеня 1920 г. крынкаўскія байцы напалі на станцыю Дараганава i разграмілі гарнізон палякаў. Назаўтра акупантам пры дапамозе здрадніка (сельскага старасты) удалося арыштаваць групу партызан, у тым ліку Захарыя Іванавіча Сашчэку, Рыгора Кузьміча Кузьміча, Цімафея Іванавіча Кузьміча, Івана Майсеевіча Пінчука, Савелія Іванавіча Пінчука i Васіля Іларыёнавіча Ярашэвіча. Пасля допытаў захопленыя былі расстраляны камандай каменданта Верыка ў кар’еры на ўсходняй ускраіне Acіповіч.

У першыя дні ліпеня партызаны ажыццявілі нападзенне на чыгуначную станцыю Асіповічы i разам з разведчыкамі Чырвонай арміі i чыгуначнікаміі захапілі браняпоезд, які рыхтаваўся рушыць на Мінск. Калі палякі атрымалі такую звестку, то паслалі на дапамогу другі — з Мінска. Але атрад А. Каралька i байцы 14 стралковага палка разабралі пуць на ст. Верайцы, i браняпоезд да Acіповіч не дайшоў.

4 ліпеня 1920 г. войскі Заходняга фронту перайшлі ў наступленне. Разам з часцямі Чырвонай арміі змагаліся і асіповіцкія партызаны. Падрывалі і палілі вайсковыя склады, разбіралі чыгуначныя пуці, парушалі сувязь. Рух на ўчастку Жлобін-Асіповічы-Мінск быў практычна паралізаваны.

Адступаючы на захад, палякі спалілі ў нас лесапільныя заводы, пакгаўз, канторы паравознага дэпо і кандуктарскага рэзерву, падарвалі чыгуначны мост праз раку Сіняя. Спробу спаліць будынак вакзала папярэдзілі. Асіповічы часці Чырвонай арміі вызвалілі 10 ліпеня 1920 года.

Вярнуўшыся з атрадаў, камуністы выбралі рэўкам на чале з Леанідам Шымковічам і сакратаром Васілём Гуськовым. У камітэт таксама ўвайшлі Я.І.Лагацкі, прыбыўшы пасля вызвалення са ссылкі І. І. Ляховіч і іншыя. Рэўкам вызначыў аддзелы для кіраўніцтва пасёлкам і арганізацыі работы чыгуначнага вузла і пачаў прымаць меры па аднаўленні гаспадаркі.

Партячэйка Замошскага валаснога цэнтра і Асіповіч да 1 верасня стварыла Асіповіцкую партыйную арганізацыю. Была вызначана праграма палітычнай і культурнай работы сярод насельніцтва. Па ініцыятыве А.Я.Сташкевіча на чыгуначным вузле з 20 чалавек арганізавалася ячэйка Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі (КСМБ). Жыццё паступова наладжвалася…

Існуе шырокі спектр ацэнак Вялікага Кастрычніка, які днямі адзначыць сваё 100-годдзе. Для адных — нацыянальная катастрофа, якая прывяла да грамадзянскай вайны і ўстанаўлення таталітарнай сістэмы праўлення (ці, наадварот, да гібелі Вялікай Расіі як імперыі); для другіх — найвялікшая прагрэсіўная падзея ў гісторыі чалавецтва, якая аказала ўплыў на ўвесь свет, а Расіі дазволіла абраць некапіталістычны шлях развіцця, ліквідаваць феадальныя перажыткі і ў той час, хутчэй за ўсё, выратавацца ад катастрофы. Натуральна, паміж крайнімі кропкамі гледжання ёсць і маса прамежкавых, але слова з песні не выкінеш: Кастрычніцкая рэвалюцыя — рэальны факт, і яе ўплыў на будучае жыццё людзей надзвычай вялікі.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость