Корманарыхтоўка — важнае звяно ў кругавароце сельгасработ. Ад таго, наколькі якасна будзе арганізавана яе правядзенне, у значнай ступені залежыць становішча ў жывёлагадоўлі на працягу не толькі зімовага стойлавага перыяду, але і ўсяго года. Сярод мноства аспектаў можна выдзеліць тры асноўныя, якія ўплываюць на паспяховасць справы.
* Рэсурсы
Ганна Яцко, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве:
— Раён мае заданне ў бягучым сезоне нарыхтаваць 44,3 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву, у тым ліку на зімовы стойлавы перыяд — 32, з якіх травяныя кармы павінны скласці 22,4. Каб гэта забяспечыць, трэба назапасіць 12.000 тон сена, 55.000 — сенажу. Да іх нарыхтоўкі сельгаспрад-прыемствы Асіповіччыны і прыступаюць зараз. Заданне па зялёнай масе на лета складае 135 тысяч тон — гэта на пасьбу і падкормку жывёлы.
Ствараць пашы раён стаў у 2003 годзе — тады заклалі 200 гектараў, у 2004 — яшчэ 615. Работа ішла штогод. Зараз мы маем 4.019 га высокапрадукцыйных шматкампанентных пашаў — 0,57 га пашавых угоддзяў на карову. Закладзена ўжо 100 гектараў сёлета, і справа будзе працягвацца. Стараемся аптымальна выкарыстоўваць зямельныя рэсурсы: распрацоўваем няўдобіцы, перададзеныя сельсаветамі пустуючыя прысядзібныя ўчасткі.
Работа з пашамі пачалася ранняй вясной: унеслі калійныя, фосфарныя і азотныя ўдабрэнні. Бабовыя травы пачынаюць расці пазней, чым злакавыя, а азот назапашваецца пры тэмпературы вышэй за 9°С. Таму, каб травы лепш падымаліся, іх і рэкамендуецца ўдабрыць яго невялікай колькасцю. Пасля першага страўлення рабілі падкос і падкормку азотнымі ўдабрэннямі — па 30 кг на гектар. Праз 20 дзён участак зноў прыгодны для выпасу.
Цяпер аб крыніцах кармоў. Пасевы аднагадовых траў складаюць 1.430 га, хаця запланавана было толькі 470. Павелічэнне плошчаў дасягнута за кошт разворвання нізкапрадукцыйных угоддзяў — у асноўным гэта пасевы зернебабовых і пайзы. Шматгадовыя травы займаюць 1.753 га, або 9% ад ворыва. На палепшаных угоддзях сеем канюшыну, двухкістачнік, аўсяніцу і іншыя высокапрадукцыйныя травы.
Вядзецца закладка травастояў люцэрны. Раней лічылася, што гэтая культура на нашых пясчаных глебах не будзе даваць плёну, але вопыт апошніх гадоў паказаў, што вырошчваць яе мэтазгодна. Маюць пасевы люцэрны ў структуры шматгадовых траў калгасы “Чырвоны ўдарнік”, “Каўгарскі”, “Бярэзіна”, філіял “Белшына-агра”. Тры ўкосы дае і галега ўсходняя, якая з’яўляецца параўнальна новай, але вельмі перспектыўнай кармавой культурай. Яе закладвалі ў “Авангардзе” ў 2003 годзе. Галегу можна выкарыстоўваць для атрымання свежага зялёнага корму, высокаспажыўнага сена, сенажу, сіласу і травяной мукі. Незаменная яна пры арганізацыі ў гаспадарках у летні перыяд бесперапыннага зялёнага канвееру. Культура спрыяе аддачы ворыўных земляў, лугоў, пашаў, паляпшае экалогію. Галега ўзнаўляе структуру глебы, павышае яе ўраджайнасць, з’яўляецца добрым папярэднікам у севазвароце, можа расці на адным месцы да 20 гадоў.
Травастой выкарыстоў-ваецца эфектыўней усяго, калі частка яго вясною адве-дзена пад выпас, а другая — скошваецца. Пазней, у другой палове лета, усе плошчы пашаў аддаюцца пад выпас жывёлы. Камбінаванае выкарыстанне травастою больш выгаднае, таму што пасля скошвання і пасьбы травы лепш развіваюцца, назапашваюць больш спажыўных рэчываў, умацоўваецца іх каранёвая сістэма, травастой становіцца гусцейшым, у ім менш пустазелля.
Важная культура для корманарыхтоўкі — кукуруза: яе пасеяна 5.135 гектараў, і гэта больш, чым летась.
Што тычыцца кансервантаў для закладкі кармоў, то, згодна з рэкамендацыямі Мінсельгасхарчу, будзем выкарыстоўваць пераважна айчынныя прэпараты.
* Тэхніка
Валянцін Карповіч, галоўны спецыяліст аддзела механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання:
— Для таго, каб выканаць пастаўленыя задачы па корманарыхтоўцы, раён мае пэўны арсенал тэхнікі: 23 кормаўборачныя камбайны, з якіх 5 новых высокапрадукцыйных мадэляў — замежныя “Ягуар-870” у філіяле “Белшына-агра” і “Джон-Дзіры” ў калгасах “Чырвоны ўдарнік”, “Новы шлях”, 2 адзінкі КВК-800 беларускай вытворчасці — у “Авангардзе” і філіяле “Белшына-агра”. Сёлета атрымліваюць новыя кормаўборачныя камбайны КГ-6 “Палессе” “Авангард”, калгас імя Чарняхоўскага, ААТ “Пратасевічы”.
Для скошвання, зграбання і прасавання ёсць 45 прычапных і навясных трактарных касілак. Будуць задзейнічаны на касавіцы 3 энерганасычаныя трактары “Беларус-3022” з шыроказахопнымі — 9 метраў — навяснымі касілкамі КПР-9. Для зграбання і валкавання ў наяўнасці 25 адзінак грабляў-варушылак і грабляў-валкаўтваральнікаў. Ёсць 29 прэс-падборшчыкаў, яшчэ плануецца атрымаць 9 новых.
ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” праведзена тэхнічнае абслугоўванне самаходнай кормаўборачнай тэхнікі за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Гаспадаркамі пададзены заяўкі на прыцягненне механізатараў з прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый. Нягледзячы на складанасці, былі знойдзены фінансавыя магчымасці за кошт асабістых сродкаў і здачы металалому, каб своечасова паставіць кормаўборачную тэхніку на лінейку гатоўнасці.
* Людзі
Святлана Сідарэнка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу:
— Да корманарыхтоўчай кампаніі пачалі рыхтавацца даўно. Загадзя правялі пасяджэнне прэзідыума райкама прафсаюза, на якім па-ставілі задачы па разгортван-ні працоўнага спаборніцтва за дасягненне найвышэйшай прадукцыйнасці працы ў хо-дзе нарыхтоўкі кармоў. Праф-саюзным камітэтам сельгаспрадпрыемстваў дадзена заданне перад пачаткам кормаўборачных работ правесці ў працоўных калектывах сходы, растлумачыць і давесці да кожнага працаўніка пытанні аплаты працы, звярнуць асаблівую ўвагу на стан працоўнай дысцыпліны, неабходнасць выканання рэжыму эканоміі пры належнай якасці работ. Як заўсёды, прыярытэтнай будзе заставацца ахова працы, выкананне тэхнікі бяспекі.
У полі зроку прафсаюза — стварэнне спрыяльных умоў для работы людзей: арганізацыя гарачага харчавання, забеспячэнне механізатараў спецадзеннем, абсталяванне спецыяльных месцаў для кароткачасовага адпачынку, прыёму ежы ў палявых умовах. Лепшыя працаўнікі будуць дадаткова заахвочвацца, узнагароджвацца Ганаровымі граматамі, Падзячнымі лістамі, вымпеламі. На якім бы ўчастку ні працаваў чалавек, ён павінен заўсёды адчуваць клопат прафсаюза, рознабаковую абароненасць.
25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества
29 июня 2025
80 лет Великой Победе
Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков
28 июня 2025
Общество
Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака
28 июня 2025
Власть
Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий
27 июня 2025
Общество
В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”
27 июня 2025
Общество
В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”