Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

Выяўлены два трупы: мужчыны, што памёр у службовым аўтамабілі, і жыхара п.Савецкі, які скончыў жыцьцё самагубствам. 24 кастрычніка супрацоўнікамі РАУС у бальніцу дастаўлены з траўмамі мужчына, якога збіў непрацуючы асіпаўчанін; на наступны дзень хуткая дапамога прывезла з Копчы жанчыну, збітую ўласным сынам; у ноч на 27 чысло ў бальніцы апынуўся нецвярозы грамадзянін, якому нажавыя раненні нанёс раней судзімы асіпаўчанін, які пасля здзейсненага схаваўся.

РАСК

Рогі лася і аленя коштам звыш 67 рублёў скраў 17 верасня з хаты пенсіянера ў Вязаўніцы раней судзімы аднавясковец. Выкрадзенае канфіскавана.

860 рублёў выкралі з кватэры 81-гадовай ялізаўчанкі дзве невядомыя жанчыны.

20-гадовы жыхар в. Краі шляхам падбору ключа і замыкання правадоў запальвання спрабаваў скрасці ў райцэнтры аўтамабіль “Аўдзі-80”.

Распачаты крымінальныя справы па фактах крадзяжоў: веласіпеда на вул. Сумчанкі ў жыхаркі Замошша і мабільнага тэлефона ў мінчанкі на прывакзальнай плошчы.

15 ліпеня ў Пагарэлым у доме мясцовага жыхара канфіскавана 24 патроны, 20 з якіх, згодна з заключэннем экспертызы, з’яўляюцца прыдатнымі да стральбы.

ДАI

Папярэджана 120 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі і парушальнік хуткаснага рэжыму, 38 пешаходаў і веласіпедыстаў. Зарэгістравана 12 ДТЗ.

27 кастрычніка ў 7 гадзін 10 хвілін магіляўчанін, кіруючы цягачом з паўпрычэпам КрАЗ-250, на скрыжаванні вуліцы Якуба Коласа і аднайменнага завулка здзейсніў наезд на асіпаўчанку, якая рухалася па лініі тратуара. Жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы. У дачыненні да ва-дзіцеля ўзбуджана крымінальная справа.

Увага! Па 31 кастрычніка ДАІ РАУС праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне ДТЗ з-за парушэнняў вазіцелямі правілаў праезду пешаходных пераходаў.

АУСТ

Увага! У лістападзе праводзяцца прафмера-прыемствы па выяўленні і спыненні дзейнасці міжнародных злачынных груповак на чыгуначным транспарце і аўтамабільных дарогах.

Дэпартамент аховы

Узбуджана крымінальная справа. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 10 парушальнікаў ПДР, па 1 асобе, што здзейсніла дробныя крадзеж і хуліганства, 8 чалавек, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 — за іншыя правапарушэнні.

РАНС

У ноч на 25 кастрычніка ў в. Каменічы гарэла памяшканне кароўніка. Эвакуіравана 154 галавы жывёлы. Агнём пашкоджана 20 м2 даху. 29 чысла адбылося ўзгаранне бытавога пакою на тэрыторыі рыбгаса і дзверы кватэры на вул. Чарняхоўскага.

IАЖіРС

Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнай рыбалкі, складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем