Няўлоўны глушэц, ці Гісторыя аднаго няўдалага фотапалявання №45

Чалавек і прырода

Магчыма, гэта гісторыя будзе мець працяг. Ва
ўсякім разе асобы, узгаданыя ў матэрыяле, выказалі намер таму садзейнічаць.
Усе, акрамя адной, затое самай галоўнай — таго самага няўлоўнага глушца. Так
што пакуль давядзецца расказаць не аб сустрэчы з прыгожай птушкай, а аб
абставінах безвыніковай пагоні за ёй.

— На маёй дачы аднекуль узяўся глушэц. Ён зусім
не баіцца чалавека, ахвотна дзяўбе выкапаны тапінамбур, маладое лісце маліны.
Птушка знешне здаровая, і таму анамальныя паводзіны выклікаюць яшчэ большае здзіўленне,
— з такімі словамі ў рэдакцыю «раёнкі” звярнуўся Анатоль Арцёменка, былы
старшыня раённага савета ветэранаў.

Інтрыгуючае паведамленне выклікала вялікі
журналісцкі інтарэс, аднак запланаваная на наступны дзень фотасесія птушкі не
адбылася. У апошні момант Анатоль Свірыдавіч паведаміў, што раптам да яго
з’явіўся прадстаўнік нейкай прыродаахоўнай арганізацыі і забраў глушца. Злавілі
яго, між іншым, проста: паклалі корму, а калі той наблізіўся, кінулі зверху
лоўчую сетку…

Ліхаманкавы абзвон зацікаўленых арганізацый
плёну не даў, аднак сталі зразумелыя прычыны дзіўных паводзін глушца. Як
высветлілася, птушку прывучыў хтосьці з дачнікаў садова-агароднага таварыства
«Разліў”.

Звязацца са старшынёй «Разліва” Міхаілам
Лагуціным аказалася справай зусім ня-простай: САТ знаходзіцца па-за межамі
ўпэўненага прыёму мабільнай сувязі, і наш тэлефонны дыялог перарываўся няведама
колькі разоў. Але ж калі суразмоўца зразумеў сэнс пытання, ён не проста
пацвердзіў існаванне ручнога глушца, але і адзначыў, што гаспадар птушкі — яго
бліжэйшы сусед! Аднак і Анатоль Грышыла, пра якога ішла гаворка, у пошуках
глушца дапамагчы не здолеў: прыблізна ён ведаў, дзе павінна знахо-дзіцца
птушка, але навідавоку яе не было, а шукаць у кустоўі глушца, які не жадае быць
знойдзеным — справа бессэнсоўная. Затое гаспадар расказаў пра свайго выхаванца
са-праўды незвычайную гісторыю:

— Тры гады назад узнікла жаданне завесці
дамашніх глушцоў. Набыў на Брэстчыне, у спецыялізаванай птушкаферме, двух
птушанят — самца і самку, выгадаваў іх. Прынамсі, утрыманне гэтых пераборлівых
у ежы істот у дамашніх умовах аказалася заняткам клапотным. Глушцовы рацыён
значна адрозніваецца ад таго ж курынага, прычым у бок натуральных прадуктаў.
Напрыклад, хлеб з камбікормам глушцы практычна не ядуць, а вось свежых галін
патрабуюць рэгулярна і многа.

Сёлета дарослыя глушцы сабраліся выводзіць
патом-ства. Самка знесла 12 яек і ўзялася іх выседжваць. А далей усё пайшло
вельмі дрэнна. Раптам па невядомай прычыне памёр самец, а самка ад адзіноты
пачала моцна нервавацца, раздушыла яйкі. Што рабіць з упаўшай у дэпрэсію
глушачыхай не прыдумаў, вось і вырашыў выпусціць яе на волю. Аднак у лесе той
не спадабалася, птушка хутка вярнулася да чалавека і зараз вольна гуляе па
дачных сядзібах. Тутэйшыя дачнікі рэагуюць на такое дзіва нармальна, хоць
многія і не разумеюць, што завітаў да іх менавіта глушэц — большасць жа бачыла
гэтых асцярожных і даволі рэдкіх птушак толькі на малюнках ці па тэлевізары.

У рукі глушачыха не даецца, але крыху непакоюся,
каб хто не нанёс ёй шкоды. Таму вельмі спадзяюся, што інстынкт возьме сваё, і
птушка да надыходу зімы прыстасуецца да жыцця ў натуральным асяроддзі.

Сам жа часам думаю: ну іх, гэтых далікатных
глушцоў! Лепш займуся развядзеннем страусаў.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

Последние новости

Происшествия

Камни на рельсах в районе остановочного пункта Дричин: два поезда экстренно затормозили — подросток избежит наказания, но ответят родители

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем