Майскую сельгаснараду з разглядам формы-24 старшыня райвыканкама распачаў з прыемнага моманту: Пётр Шукаловіч паведаміў, што па выніках пяцігодкі Магілёўшчына прызнана лідарам сярод іншых абласцей Беларусі. У гэтым, безумоўна, ёсць заслуга і аграрыяў Асіповіччыны, але, як паказвае жыццё, працаваць трэба яшчэ больш самааддана, кожны павінен павялічыць патрабаванні як да сваіх падначаленых, так і да сябе. А рабочыя рукі ёсць куды прыкласці — хапае ў нас розных недапрацовак, пустуючых участкаў. Трэба аптымальна арганізоўваць работу, выкарыстоўваць кожны кавалачак зямлі. Тэхніка, якая ёсць у сельгаспрадпрыемствах, дазваляе належна гаспадарыць.
На фоне здабыткаў вобласці неяк асабліва сумна выглядала статыстыка вы-нікаў нашай работы ў жывёлагадоўлі за 4 месяцы і за красавік. Так, рэалізацыя мяса за мінулы месяц склала 86,8%, валавыя прывагі — 99, сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы — 87, вытворчасць малака — 95,9, а сярэдні надой ад каровы — 87,9.
Ёсць шмат шляхоў выправіць сітуацыю. Адзін з іх — павысіць прадукцыйнасць сенажацяў і пашаў. Павінен дапамагчы і кругласутачны выган жывёлы. Напрыклад, бычкоў можна выпасаць на тых жа няўдобіцах, дзе зараз маладая сакавітая трава. Гэта дазволіць знізіць затраты на ялавічыну. Ёсць, напрыклад, раёны, дзе сабекошт мяса буйной рагатай жывёлы адпавядае ўсяго 2000 рублёў за кіла-грам, а раз могуць іншыя, значыць, магчыма такое і на Асіповіччыне. Яшчэ адна актуальная для раёна праблема — кароткі “век” калгасных кароў. У сярэднім яны маюць па тры ацёлы, тады як больш за ўсё малака рагуля дае пасля 6-7 цяляці…
Кіраўнік раёна паставіў канкрэтныя задачы: таварнасць малака павінна складаць не менш за 90%, вытворчасць — не менш за 100, у самы бліжэйшы час паставіць на лінейку гатоўнасці ўсю кормаўборачную тэхніку.
Выязная частка праводзілася ў “Асіповічыагра-прамтэхзабеспячэнні”. У гаспадарцы знайшлося многа хібаў як па вядзенні раслінаводства, так і па жывёлагадоўлі, за якія кіраўніку сельгаспрадпрыемства давялося трымаць строгі адказ. Што тычыцца аграрнага боку, то тут на дзень правядзення мерапрыемства мелі месца яшчэ не да канца ўпарадкаваныя палі, не аптымальна выкарыс- тоўваліся і перададзеныя сельскім Саветам надзелы. Заўвагі адносна жывёлагадоўлі — бессістэмная пасьба, адсутнасць неабходных умоў на пашы. Быў адзначаны і станоўчы момант: жывёла мае добрую ўкормленасць. Кіраўнік ААТ па-абяцаў выправіць недапрацоўкі ў кароткія тэрміны.
Актыўна праходзіла плянарнае пасяджэнне. Было падкрэслена, што зараз самы час звярнуць пільную ўвагу на санітарны стан фермаў: вычысціць памяшканні, пабяліць, прыбраць павуцінне, абкасіць тэрыторыю, выканаць рамонтныя работы, пакуль будаўнічыя брыгады знаходзяцца на тэрыторыі раёна. Па вытворчасці малака за красавік добра спрацавалі “Авангард” — 112%, “Пратасевічы” — 107. Значна горш ідуць справы ў “Бярэзіне” — 80,5%, “Ясені” — 82,6, калгасе імя Чарняхоўскага — 83,8. Лепшыя валавыя прывагі БРЖ у “Карытным” і “Каўгарскім”, а сярэднясутачныя — у “Ясені” (750 грамаў) і, зноў жа, у “Каўгарскім” (736).
Размова ішла не толькі наконт жывёлагадоўлі: узні-маліся пытанні арганізацыі работы тэхнікі, здачы металалому, эканоміі электра-энергіі, набыцця індывідуальных кантэйнераў для харчавання механізатараў і іншыя.
25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества
29 июня 2025
80 лет Великой Победе
Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков
28 июня 2025
Общество
Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака
28 июня 2025
Власть
Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий
27 июня 2025
Общество
В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”
27 июня 2025
Общество
В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”