Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

У землеўпарадкавальнай службе райвыканкама паведамілі, што тэрыторыя раёна складае 194722 га. 117884 гектары займаюць землі ляснога фонду, 55671 належыць сельгаспрадпрыемствам. У іх ліку 22689 га ворных і 26462 лугавых зямель. Плошча горада — 2281 гектар. Рабочыя пасёлкі Ялізава і Татарка займаюць 364 і 250 га адпаведна, а 153 сельскія населеныя пункты — 6200.

Раённай энергаінспекцыяй Бабруйскага філіяла «Энерганагляд» РУП «Магілёўэнерга» за 9 месяцаў праведзена 415 праверак бытавых абанентаў, па выніках якіх выдадзена 369 прадпісанняў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута  6 грамадзян.

У рэдакцыі раённай газеты зарэгістраваны 3-тысячны сябар у сацыяльнай сетцы «Одноклассники». Iм стала асіпаўчанка Iрына Старавойтава.

Пратасевіцкім сельвыканкамам былі арганізаваны святы вёсак Забалацце і Дражня. Але за святамі не забываюць і пра будзённыя справы. Зараз у рамках акцыі «За бяспеку — разам» праводзіцца абследаванне месцаў пражывання мнагадзетных сем’яў, інвалідаў, адзіно-кіх пенсіянераў і іншых катэгорый насельніцтва. На грамадзянскіх могілках падрыхтавана 4 пляцоўкі для ўстаноўкі кантэйнераў пад цвёрдыя камунальныя адходы. Там жа адрамантавана 250 пагонных метраў плоту. Спілавана больш за сотню аварыйных дрэў. Пакуль стаяць цёплыя дні, плануецца пасадка паўсотні саджанцаў дрэў у парку і каля школы.

У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Асіповіцкім раёне паведамілі, што за 9 месяцаў ад фізічных асоб паступіла 18906 рублёў арэнднай платы за зямлю, зямельнага падатку — 65826, падатку на нерухомасць — 176282 рублі.

Басейн «Дэльфін» прапануе паслугі насельніцтву ў прамежкі часу 6.00-8.00, 13.00-14.00, 17.00-23.00. Выхадны дзень — панядзелак. Саўну жанчыны могуць наведаць па аўторках, чацвяргах, суботах, а прадстаўнікоў моцнага полу там чакаюць у сераду, пятніцу і нядзелю. Кошт аднаго наведвання басейна — 3 рублі 80 капеек, сауны — 3 руб. 85 кап., сумесная паслуга — 4 руб. 50 кап. Абанемент можна набыць за 30 руб. 40 кап.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем