У перыяд з 16 па 22 мая ўзбуджана 6 крымінальных спраў. Адбылося 14 супрацьпраўных учынкаў, у ліку якіх: крадзяжы — 7, выпадкі самагонаварэння — 2, нанясенне цялесных пашкоджанняў, нелегальнае пранікненне на тэрыторыю краіны, незаконнае абарачэнне наркатычных рэчываў, пагроза забойствам — па 1.
21 чысла затрыманы 48-гадовы грамадзянін Рэспублікі Украіна, які спрабаваў правезці ў Беларусь каля 120 г высушанай марыхуаны.
На наступны дзень у жыхаркі в. Жорнаўка на гарадскім рынку невядомая асоба ўкрала сумку, дзе знаходзіліся 2,5 млн. руб. і ма-більны тэлефон.
ДАI
Спынена 189 парушэнняў ПДР. Прыцягнуты да адказнасці 3 вадзіцелі за язду ў стане алкагольнага ап’янення, 96 — за парушэнне хуткаснага рэжыму. Адбылося 4 ДТЗ.
22 мая аўтамабіль «Фольксваген-Пасат”, які рушыў па шашы Мінск-Гомель, пры павароце налева не прапусціў сустрэчны «Рэно-Меган». У выніку сутыкнення вадзіцель «Рэно» атрымаў пералом кісці правай рукі, а гаспадар «Фольксвагена» — моцную «фінансавую траўму”: машына, на набыццё якой быў узяты крэдыт у 17 тыс. долараў, пасля моцнага бакавога ўдару рамонту ўжо не падлягае.
АУСТ
Затрымана 60 правапарушальнікаў, узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу грошай на пероне аднаго з прыпыначных пунктаў.
Адбыўся 1 няшчасны выпадак. Пацярпелы — мужчына, які патрапіў пад грузавы састаў — дастаўлены ў рэані-мацыю ў крытычным стане.
РАНС
19 чысла на прыватнай сядзібе на вул. Энгельса ў Асіповічах загарэлася гаспадарчая пабудова. Прычына пажару — парушэнне тэхнікі бяспекі пры карыстанні газавай гарэлкай.
IАЖіРС
Складзены пратаколы на 4 парушальнікаў правілаў рыбалоўства. Прыцягнута да адказнасці за невыкананне прадпісання аб ліквідацыі парушэнняў тэхналогіі лесанарыхтовак юрыдычная асоба — ПГУП «Кучура”.
Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака
23 апреля 2026
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
22 апреля 2026
Власть
Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов
22 апреля 2026
Власть
Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах