Медсястра-шоу “Лепшы па прафесіі” №44

6 мая некаторыя медсёстры Асіповіччыны пайшлі са
сваіх рабочых месцаў і… не вярнуліся. Куды яны накіраваліся і чым займаліся?
Адказваем: спявалі, танцавалі, гралі на акардэонах, чыталі вершы і г.д. І
называлася ўся гэта медыцынская феерыя — конкурс «Лепшы па прафесіі”.

I ў белых вы халатах,

Што анёлы крылатыя…

Канферэнц-зала раённай паліклінікі з цяжкасцю
ўмясціла ўсіх канкурсантаў, балельшчыкаў і журы. Дарэчы, судзілі сястрычак
намеснікі галоўнага ўрача Аляксандр Дубовік і Аліна Зэйдэль, начальнік аддзела
кадраў Людміла Цхаўрэбава, старшыня прафсаюзнага камітэта Антаніна Кандыба і начальнік
планава-эканамічнага аддзела Анжэла Шамак. А сакратаром і вядучай конкурсу была
галоўная медсястра райбальніцы Святлана Iзотава.

Этапаў было чатыры: «візітка”, тэарэтычная і
практычная часткі і хатняе заданне. Найбольш цяжкім аказаўся тэарэтычны конкурс
эрудзітаў, калі трэба было, як на экзамене, адказваць на пытанні білетаў.
Нягледзячы на тое, што «экзаменатары” былі настроены прыязна, канкурсанткі
вельмі хваляваліся. А вось у час практычнага конкурсу медсёстры адчувалі сябе
больш камфортна, упэўнена распавядаючы і дэманструючы, як яны робяць
унутрывенныя ін’екцыі.

Самым шумным і масавым атрымалася хатняе заданне
пад назвай «Жыццё без шкодных звычак”. Як толькі ні пужалі медсёстры
аўдыторыю… I суд ладзілі над звычкамі, і прыход хвароб прадэманстравалі,
нават смерць з касой у залу прыцягнулі. Карацей, медыцынскі гумар правіў баль,
шкодныя звычкі прадсталі перад публікай і журы ў самым камічным ракурсе.

У выніку чатырохгадзіннага напружанага змагання
месцы размеркаваліся наступным чынам. Першае заняла лідзіруючая з самага
пачатку медсястра рэанімацыйна-анестэзіялагічнага аддзялення Наталля КузьмIч,
другое — Алена ЖучкевIч з Дараганаўскай участковай бальніцы, трэцяе —    Кацярына Муха з інфекцыйнага аддзялення.

Ганна МАЦКЕВIЧ.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем