На сцену РЦКиД поднимались те, чьё призвание — материнство (+фото)

На сцену РЦКиД поднимались те, чьё призвание — материнство (+фото)

Ужо даўно зала раённага Цэнтра культуры і адпачынку не бачыла адначасова столькі шчаслівых жаночых вачэй. А калі б хто палічыў, колькі дзяцей выгадавалі гэтыя цудоўныя матулі, дык, бадай, тая лічба пераваліла б за тысячу. Бо напярэдадні Дня маці ва ўстанове культуры сабраліся тыя, хто бачыць сваё прызначэнне ў мацярынстве.

Павіншаваць іх прыйшлі старшыня і намеснік старшыні райвыканкама Павел Налівайка і Ганна Землянухіна. Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны Алеся Гамульская, Наталля Альховік, Таццяна Стэцюк. А ад раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” памятныя падарункі атрымалі жанчыны, якія горда носяць ордэн Маці. І хоць з 66 узнагароджаных на ўрачыстасць змаглі прыехаць не ўсе, у бліжэйшыя дні віншаванні і падарункі атрымае кожная ардэнаносная матуля. І калі б 53 жыхаркі Асіповіччыны, што прысутнічалі на свяце, прывялі з сабой дзяцей, якім яны далі жыццё, усім бы не хапіла месца на сцэне: кожная выхавала па пяцёра і больш сыноў і дачок.

У гэты дзень віншавалі і матуль, якія гадуюць адораных дзяцей. Ад райарганізацыі ГА “Белая Русь” падарункі атрымалі Наталля Шаферава, Таццяна Аксіневіч, Іна Саладуха, Ганна Асадчая, Наталля Моцевіч, Людміла Абрамчык, Таццяна Мельнікава, Вольга Клепча, Таццяна Крэпская. Таксама на сцэну падняліся жанчыны, у якіх ха-піла любові не толькі на ўласных, але і на прыёмных дзяцей. 18 хлопчыкаў і дзяўчынак знайшлі прытулак у доме Валянціны Багаславец, 36 рабятам дала пуцёўку ў дарослае жыццё Раіса Шамак, 19 выхавала Таццяна Кушнярова. Юлія Сысой стала матуляй-выхавальнікам нядаўна — пераняла эстафету ад сваёй маці Галіны Жыла, якая выгадавала 19 сірот. Юлія сёння выхоўвае пяцёра прыёмных і трое родных дзяцей.

Безумоўна, са святам павіншавала матуль і старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Вольга Карчэўская, якая ўручыла памятныя падарункі маці, што нарадзі-лі 5 і больш дзяцей. Віншаванні прымалі 27 шчаслівых мнагадзетных жанчын. А Валянціна Зорына і Святлана Барадаўка яшчэ і пранеслі праз гады вернасць сваім “палавінкам”, з якімі ўвесь гэты час дэманструюць бязмернае каханне і адданасць адно аднаму. Днямі яны адзначылі “залатыя” вяселлі, а цяпер прымалі падарункі ад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Алены Паргачовай.

З замілаваннем сустрэлі гледачы і маладых матуль, якія паспяхова сумяшчаюць мацярынства з прафесійнай дзейнасцю і грамадскай работай. Творчыя і таленавітыя, яны ўласным прыкладам выхоўваюць у малодшага пакалення актыўную жыццёвую пазіцыю і мэтанакіраванасць.

Вельмі цёпла ўдзельнікі свята прымалі музычныя нумары, большасць з якіх выконвалі хлопчыкі і дзяўчынкі. I бачылі ў іх не артыстаў, а перш за ўсё дзяцей, да якіх — самыя пяшчотныя пачуцці.

Віноўніцы фэсту маюць розныя ўзрост, прафесіі, статус. Але ўсіх іх аб’ядноўвае любоў да малых: цікаўных і свавольных, працаздольных і гіперактыўных, гарэзлівых і абаяльных. Тых, дзеля каго яны і жывуць. Сярод жанчын можна было убачыць цяжарных, чаму матулі кожны раз бязмерна рады: даць пачатак новаму жыццю — вялікае шчасце. Нездарма паэт Сяргей Астроўскі назваў самай цудоўнай з усіх жанчыну з дзіцём на руках. А старшыня райвыканкама правёў аналогію: Радзіма і маці — не толькі аднаго роду, але і аднолькава святыя для кожнага чалавека.

Іна Заскевіч.

Фота Ніны Царык.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем