Праздник для мальчишек и девчонок организовали в день открытия детского развивающего центра «Ай да я!»

Праздник для мальчишек и девчонок организовали в день открытия детского развивающего центра «Ай да я!»

“Ай да Я!” — можа з гонарам усклікнуць кожны малы, у якога штосьці аднойчы атрымалася ўпершыню і добра. Можа, менавіта таму сетка сучасных дзіцячых цэнтраў развіцця і носіць падобную назву? З дзясятак аналагічных устаноў ужо працуе ў розных гарадах па ўсёй краіне, а днямі “Ай, да Я!” адчыніў свае дзверы і для асіпаўчан.

У нядзелю апоўдзень на пляцоўцы каля Дома быту № 2 сабралася каля сотні дарослых і дзяцей, якія завіталі на адкрыццё дзіцячага цэнтра.  Спачатку гасцей павітала кіраўнік філіяла Вікторыя Гарошка, а затым да дзетак зазірнулі героі любімых мультфільмаў “Фіксікі” і “Сабачы патруль” Сімка і Гоншчык. Малыя разам з аніматарамі спявалі песенькі, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і захапляліся вясёлкавымі мыльнымі бурбалкамі. А напрыканцы кожны хлопчык і дзяўчынка атрымаў цацку з паветранага шарыка.

На працягу мерапрыемства мамы і таты мелі магчымасць запісаць сваіх дзетак на бясплатныя пробныя заняткі. Дарэчы, цікавае знойдуць для сябе як самыя маленькія асіпаўчане ад 1 годзіка, так і падлеткі 15-16 гадоў. Першыя, напрыклад, могуць правесці час на развіваючых занятках або ў дзіцячым пакоі, а другія — вывучаць англійскую мову або маляваць у студыі выяўленчага мастацтва. Увогуле ж цэнтр прапануе каля паўтара дзясятка накірункаў.

Фота Марыі ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем