Мацярынскі капітал — дзеці

Мацярынскі капітал — дзеці

Сярод жыхарак Асіповіччыны, якія горда носяць ордэн Маці (хаця, па праўдзе кажучы, часцей ён ляжыць у шафе), вылучаюцца дзве — Алена Ждановіч і Наталля Французава. У іх агульнае не толькі месца пражывання — пасёлак Ялізава. Яны — маці і дачка, якія нарадзілі і выхавалі адна пяцёра, а другая шасцёра дзяцей.

Гледзячы на абаяльную жанчыну са сціплай усмешкай, якая ўмее працаваць і абажае дзяцей, але зусім не любіць пазіраваць на камеру, разумееш, што нездарма і дачка яе прадоўжыла высакародную эстафету мацярынства. Відаць, змагла матуля Лена акружыць сыноў і дачок цяплом, увагай, пачуццём абароненасці, стварыла атмасферу ўпэўненасці.

Яна была адной з трох дачушак у сям’і. Вельмі любіла бацькоў і сястрычак, а таму з радасцю сустракала нараджэнне кожнага дзіцяці ва ўласнай сям’і. Муж — па прафесіі будаўнік — ствараў сваімі рукамі дом, лазню і іншыя неабходныя ў гаспадарцы пабудовы, а Алена забяспечвала сямейную ўтульнасць, гадавала дзяцей. Як і павінна быць у класічнай сям’і.

У маладосці, зразумела, было складана: малыя дзеці не давалі ні мінуты вольнага часу, а таму цяпер з удзячнасцю ўспамінае Алена Іванаўна свякроў, што выручала, даючы магчымасць хоць зрэдку збегаць з мужам у клуб на папулярны тады індыйскі фільм.

З выбарам імёнаў кожнага з дзяцей у матулі таксама звязаны асобныя гісторыі. Напрыклад, першынца назвала Аляксандрам пад уздзеяннем песні “Александрына”, якую выконваў Леанід Барткевіч. Сярожу імя даў старэйшы брат, а перад нараджэннем малодшай дачушкі будучай матулі прысніўся сон, у якім яна ўбачыла сябе на рамонкавай паляне ў акружэнні пяці дзяцей. Здзівілася: чацвёра — мае, а што гэта за незнаёмая бялявая дзяўчынка? Можа б і забылася на той сон, але ў дачушцы Юлі, якая нарадзілася праз 9 месяцаў, пазнала тую прыгажуню з колішняга сна…

Наталля нават перагнала матулю ў колькасці дзяцей, хаця спаборніцтваў жанчыны зусім не ўладкоўвалі. Проста дачка не ўяўляла сабе іншай сям’і: без дзіцячага смеху, тупацення маленькіх ножак па пакоях, бясконцых пытанняў, маленькіх свавольстваў і вялікай радасці мацярынства.

Зараз яе старэйшы сын Алег заканчвае каледж, Андрэй — выпускнік школы, Карыне, Даміру і Цімуру яшчэ доўга ісці па прыступках ведаў, а маленькі Міколка нават і дзіцячы сад пакуль не наведвае. Але для ўсіх іх дом — гэта крэпасць, у сценах якой яны растуць і развіваюцца, дапамагаючы адзін аднаму і спасцігаючы навуку сямейнага выхавання.

Іна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем