Особенности профессии: диспетчер-«восьмиручка»

Особенности профессии: диспетчер-«восьмиручка»

Чамусьці сусветнавядомы нямецкі васьміног Пауль сваімі спартыўнымі прадказаннямі заслужыў нацыянальнае прызнанне і нават помнік, хаця ўласнымі шчупальцамі толькі адчыняў кармушкі. А вось дыспетчар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, у якога дзве рукі, але якія працуюць за ўсе восем, нярэдка чуе ў свой адрас не самыя прыемныя рэчы ад жыхароў уласнага ж раёна. І гэта нягледзячы на тое, што ад яго залежыць выратаванне чалавечага жыцця, а не вынік футбольнага матча. Парадаксальна, але факт…

Чым займаецца дыспетчар і за што яго «выхоўваюць”?

На першы погляд падаецца, што праца дыспетчара і не праца зусім: сядзі сабе ўвесь дзень каля тэлефона і прымай званкі. Тым больш, што пажары ў раёне, да шчасця, здараюцца не надта часта, а крэсла ў кабінеце мяккае і зручнае. Аднак…

— Адзін дыспетчар абслугоўвае тры лініі «101”, адну гарадскую і 15 прамых, — распавядае дыспетчар пажарна-аварыйнай выратавальнай часці № 1 Іван Шкурын. — Багата паступае і «памылковых” званкоў, калі людзі блытаюць нумары, напрыклад, «хуткай дапамогі” і РАНС. Тады проста пераводжу званок у патрэбную
службу, з якімі ў нас наладжана прамая сувязь. Здараецца і так, што пра адзін і той жа пажар паведамляюць некалькі людзей. Хапае і званкоў ад начальства з Магілёва, якое не пакідае нас без заданняў. А людзі, не ведаючы ўсяго гэтага, абураюцца, маўляў, у РАНС спяць ці гарбату п’юць — не датэлефанавацца!..

За што яшчэ злуюцца на дыспетчара? Што ён запытвае нумар і адрас заявіўшага пра пажар.

— У стрэсавай сітуацыі людзі могуць няправільна назваць месца здарэння, — тлумачыць Іван Міхайлавіч. — Таму страхуемся, запісваем каардынаты званіўшага — каб была магчымасць пераправерыць адрас месца ўзгарання.

Вясна — час званкоў

Колькасць званкоў залежыць ад сезона. Найбольш іх прыпадае на вясенні час, калі людзі паляць траву, здараюцца паводка ці іншыя прыродныя катаклізмы. У апошні час спіс здарэнняў, на якія выязджаюць пажарныя, крыху скараціўся. Напрыклад, РАНС цяпер не дапаможа вам зняць з дрэва любімага ката, як гэта магло быць раней.

— Наконт рэагавання на званкі, не звязаныя з пажарамі і аварыйнымі сітуацыямі, мы раімся з кіраўніцтвам, — удакладняе дыспетчар. — Каб зняць жывёлу з дрэва, патрэбна спецтэхніка — «лесвіца”. А машына ў нас адна, яна павінна праслужыць як мага болей, а памерлых катоў на дрэвах яшчэ ніхто не бачыў…

Газета «Запаветы Леніна” і вёска Пясчанка

І сёння ў «раёнку” паступаюць яшчэ званкі з пытаннем: «Гэта «Запаветы Леніна”?” — часта людзі называюць рэчы і месцы старымі імёнамі, што значна ўскладняе працу пажарных. Напрыклад, аднойчы дыспетчару паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў вёсцы Пясчанка, а крыху пазней — выклік з вёскі Булгары. Дыспетчар слушна палічыў, што загарэлася ў двух месцах, і, падзяліўшы брыгаду на дзве часткі, адправіў у гэтыя населеныя пункты. Аднак хутка высветлілася, што агонь заняўся толькі ў адным месцы — у Булгарах, якая калісьці насіла назву Пясчанка.

— Таму абавязкова запытваю не толькі вуліцу і дом, але сельсавет і нават раён, — дзеліцца прафесійнымі сакрэтамі Іван Міхайлавіч. — Бо здаралася і такое — паступіў званок з вёскі Аляксандраўка Старадарожскага раёна…

Хто ён?

Суткі праз двое — дыспетчар, у астатні час — шматпрофільны валанцёр. Нярэдка ў выхадныя выратаваль-нікі замест адпачынку займаюцца рознымі неадкладнымі справамі. Напрыклад, ладзяць праверку гідрантаў
— прылад для адбору вады з водаправоднай сеткі для тушэння пажару. Апошнія могуць быць закатанымі ў асфальт альбо засыпанымі зямлёй і схаваны пад агароджай прыватных дамоў. Некаторыя жыхары і службы, напэўна, не задумваюцца,што з-за «замаскір аванага” такім чынам гідранта можа згарэць цэлы квартал — вады з пажарнай цыстэрны хапае толькі на 5-7 хвілін. Таму ў райаддзеле МНС ёсць карта, на якую нанесены ўсе 975 гідрантаў Асіповіччыны, і двойчы на год тут займаюцца гэтай працаёмкай, але патрэбнай праверкай.

Акрамя таго, сённяшні пажарны — гэта практыкуючы хімік-дазіметрыст, аквалангіст, будаўнік, фатограф і прафесійны ўзломшчык. Усе ўзгаданыя навыкі выкарыстоўваюцца, калі выратавальнікі дапамагаюць міліцыі, вадалазам і «хуткай дапамозе”. Такія спецыя-лісты на дарозе не валяюцца, таму і варта ставіцца да іх з большай павагай і паразуменнем. Вы б змаглі, напрыклад, за 45 секунд прывесці сябе ў баявую гатоўнасць, каб выехаць на месца надзвычайнай сітуацыі, ці рэагаваць на некалькі званкоў адразу?

Ганна МАЦКЕВІЧ.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем