…З Асіповічаў выехаў аўтобус, напоўнены дзецьмі, паветранымі шарыкамі і вайскоўцамі. Стракатая дэлегацыя накіравалася ў мінскі клуб “Ракетчык”, каб на другім туры штогадовага конкурсу вайсковых аркестраў памерацца сіламі з 15 канкурэнтамі з усёй краіны.
Па словах дырыжора вайсковага аркестра 51-й змешанай артылерыйскай групы Уладзіміра Міхнаўца, два гады таму выйсці ў другі тур нават і не спадзяваліся. Але ўжо летась сталі першымі ў рэспубліцы па праграме плац-канцэрта, а сёлета — другімі па канцэртнай праграме, саступіўшы толькі аркестру Заслонава. І гэта пры ўсім тым, што да конкурсу рыхтаваліся ў аператыўным рэжыме: Уладзіміра Уладзімі-равіча восенню адправілі на трохмесячныя афіцэрскія курсы, таму паўнацэнныя рэпетыцыі пачаліся ўсяго 4 месяцы таму. Насыціць жа досыць кансерватыўнае па форме выступленне духавога ар- кестра элементамі шоу дапамаглі харэограф клуба чыгуначнікаў Ганна Комлік, музычная школа № 1 і харэо-граф Марыя Шабуневіч.
— Якія творы выконвалі на конкурсе?
— Абавязковым для ўсіх быў вальс з оперы “Мядзведзь” Сяргея Картэса, — гаворыць Міхнавец. — У адвольную праграму ўвайшлі “Пад чыстым небам” і “На прагулцы” нашага ўласнага кампазітара — Уладзіміра Конанава.
— Хто з аўтараў больш даспадобы і адкуль бераце музычны матэрыял?
— Спецыфіка вайсковага духавога аркестра ў тым, што яго склад пастаянна мяняецца. Ёсць невялікае ядро пастаянных і сыграных музыкаў, аднак тое, што можа дазво-ліць сабе аркестр Брэсцкай камендатуры з 37 чалавек, нам і не сніцца. Вельмі пашанцавала, што ў часці служыць Уладзімір Конанаў, які піша творы канкрэтна пад састаў, які маецца ў наяўнасці. Яшчэ выконваем Чарнецкага, Лядава, Картэса, а на Шас-таковіча і не замахваемся. Дзякуючы саксафаністу і кларнетысту, якія прыйшлі на службу, ужо адчувальна пашыраем рэпертуар. А ўвогуле знайсці музыкантаў цяжка: адны не трапляюць у армію па здароўі, другія паступаюць вучыцца… Зараз тры салдаты-музыкі захацелі перайсці “на кантракт”, і гэта значна спрашчае будучыню аркест-ра.
Музычны матэрыял “дастаём” па-рознаму: нешта дасылае па інтэрнэце мой таварыш Вадзім Шынкевіч, які зараз жыве ў Францыі, нешта атрымоўваем на зборах ваенных дырыжораў.
— Хто дапамагае вучыць салдат духавой навуцы?
— Спраўляемся сваімі сіламі. Каб дасягнуць поспеху, патрабуюцца тры кампаненты: талент, крыху жадання і “бразільская” сістэма*. Наш былы дырыжор Рыгор Жэбіт з “нуля” выхоўваў спецыялістаў. Але музычная школа, калі да нас патрапляе музыка з “пустымі рукамі”, дапамагае інвентаром. А так усе аркестранты граюць на ўласных інструментах, бо тыя, што ёсць у часці, проста “металалом”, 1956-1965 гадоў выпуску. Аркестр стаіць у адпаведнай музычнай чарзе, згодна з якой павінен атрымаць інвентар у будучым годзе. Але ці атрымаем яго — пытанне…
Нягледзячы на цяжкасці, Уладзімір Уладзіміравіч ужо будуе планы на конкурс 2012 года і спадзяецца на першае месца. Мяркуем, небеспадстаўна: твор “Пад чыстым небам” У.Конанава прагучыць у Мінску ўжо 3 ліпеня на ваенным парадзе з нагоды Дня Незалежнасці ў выкананні вялікага зводнага аркестра.
Ганна Фарыдовіч.
* “Бразільская” сістэма працуе па прынцыпе “хочаш, не хочаш — трэба”. Радзіма сказала “трэба” — калі ласка, выконвай.
Ці можна прымусіць мужа, які не аказвае дзецям ніякай матэрыяльнай дапамогі, выдзяляць грошы на ўтрыманне трох сыноў? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі
27 августа 2025
Общество
Хроника происшествий в Осиповичском районе с 18 по 24 августа
27 августа 2025
Общество
На днях председатель Осиповичского районного отделения партии Юрий Даненков посетил многодетную семью Галины Бородиной
27 августа 2025
Общество
Гороскоп на 27 августа для всех знаков зодиака
27 августа 2025
Общество
Вальщики Осиповичского района – лучшие!
26 августа 2025
Власть
Лукашенко: следует привлечь торговые сети для обслуживания населения в небольших деревнях