У клас расчыненыя дзверы: дошка, крэйда, ліст паперы… №43

Наталля Леанідаўна Паўлава, намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце САШ № 1, лічыць, што некалі абраная ёю прафесія — самая
лепшая. Можа таму, што з вучнямі пачатковых класаў — народам цікаўным і
неабыякавым да акаляючага свету, шчырым і вясёлым — ніколі не прыходзіцца
сумаваць? Потым пра гэты перыяд жыцця кожны ўспамінае з замілаваннем: добра
памятаюцца ўспрынятыя з дзіцячай непасрэднасцю падрабязнасці ўсялякіх важных на
той час падзей, а дарослы свет з яго шматлікімі праблемамі яшчэ недзе за
гарызонтам. Хіба не цудоўныя гады? Некаторым падаецца, што настаўніку
пачатковых класаў можа надакучыць хадзіць па 4-гадовым крузе. Аніколькі, гэта —
рух па спіралі, з сабою бярэш усё добрае, што ўжо пройдзена — вырастаючы сам,
падымаючы свой прафесійны ўзровень, дадаючы метадычныя вынаходкі…

Настаўніцай пачатковых класаў Наталля Леанідаўна
працавала 16 гадоў, цяпер ужо 18 — на пасадзе намесніка дырэктара. I за гэты
час не стамілася любіць сваю работу, шукаць у ёй нешта новае, пастаянна
займацца самаадукацыяй і ўдасканальваннем. Амаль усё яе педагагічнае жыццё
прай-шло ў САШ № 1 — больш за тры дзясяткі гадоў. Зараз Паўлава не ўяўляе сябе
ні на іншай рабоце, ні, тым больш, у другой школе — настолькі лёс цесна
знітаваўся менавіта з гэтай вучэбнай установай. Ёй вельмі падабаецца калектыў,
а кафедра пачатковых класаў — наогул родныя людзі, з якімі разам давялося
перажыць нямала радасцей і засмучэнняў. Так, без апошніх таксама не бывае ў
школе, асабліва якая з’яўляецца апорнай установай па класах інтэграванага
навучання. А як інакш? Колькі дзяцей, столькі і лёсаў, і сем’яў, і маленькіх
сэрцаў. I да кожнага трэба знайсці сваю сцяжынку.

Прыемна працаваць, калі ад дзейнасці ёсць плён.
А ён праяўляецца ва ўзаемаразуменні з боку калег, дасягненні добрых вынікаў — а
гэта так і ёсць! — у выхаванні і навучанні дзяцей. Школа развіваецца, заваёўвае
ўсё большы аўтарытэт сярод бацькоў. Гэта пацвярджае той факт, што зараз зноў
першая пайшла ў рост. На новы навучальны год плануецца набраць 5 класаў супраць
звыклых ужо за пэўны перыяд трох-чатырох. Павелічэнне колькасці вучняў, а,
значыць, і работы, намесніка дырэктара Наталлю Леанідаўну толькі радуе: школа
мацнее!

Педагогі — асаблівая катэгорыя людзей. Iх можна
“вылічыць”, нават не ведаючы чалавека. Усё, што складае ўнутраны свет
настаўніка, у тым ліку і асабістыя інтарэсы, так ці іначай звязана з прафесіяй.
Асноўнае захапленне Наталлі Леанідаўны — чытанне мастацкай літаратуры. Як кажа
суразмоўца, ад гэтага задавальнення не адмовіцца ніколі, нягле-дзячы на яго
некаторую “старамоднасць”. Ёсць толькі адзін яшчэ больш любімы занятак — гуляць
са сваёй 4-гадовай унучкай Нас-цечкай. Вось дзе шырокае поле для раскрыцця ўсіх
бабуліных талентаў — педага-гічных і проста чалавечых.

За добрасумленную працу Наталля Леанідаўна не
раз адзначалася граматамі раённымі, абласнымі. У 2006 годзе атрымала Грамату
Міністэрства адукацыі. Не меншая ўзнагарода — пры-знанне калег, усведамленне
таго, колькі важнага зрабіла за сваё жыццё.

Учора Наталля Леанідаўна адзначыла свой
55-гадовы юбілей. Няхай актыўнасці, дабрыні і спагады — гэтыя рысы для яе
вельмі характэрны — хопіць яшчэ на доўгія гады!

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 13 сентября для всех знаков зодиака

13 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость