Железнодорожный узел Осиповичи к зиме готов!

Железнодорожный узел Осиповичи к зиме готов!

Пакуль стаяць цёплыя восеньскія дні, але не за гарамі маразы. Ці гатовы да іх наш галоўны транспарт, пацікавіліся ў кіраўнікоў прадпрыемстваў чыгуначнага вузла Асіповічы.

Начальнік вагоннага дэпо Віктар Слабышаў:

— Тэхнічныя пашпарты гатоўнасці крыніц цяпла і цепласпажыўцоў да асенне-зімовага перыяду атрыманы. Яшчэ ў красавіку-маі мы правялі камісійны агляд будынкаў і цэхаў, у ходзе якога высветлілі “вузкія месцы” і недахопы, з іх і пачалі падрыхтоўчыя работы.

Многа было зроблена майстрам па рамонце электраабсталявання Паўлам Шыла, а таксама начальнікамі пунктаў тэхнічнага абслугоўвання вагонаў.

Для ацяплення і гарачага водазабеспячэння нарыхтавалі 180 кубаметраў дроў. Набылі спецадзенне і абутак на 31 тысячу рублёў. Правялі тэхабслугоўванне кампрэсарнай устаноўкі (замена паветраных фільтраў, асушальнікаў паветра і масла).

Усе ПТА маюць незніжальны тэхналагічны запас дэталей і запчастак, неабходных для рамонту (цялежкі ў зборы, калёсныя пары грузавых і пасажырскіх вагонаў, паглынаючыя апараты, трыангелі, тармазныя кампазіцыйныя калодкі на грузавыя вагоны, аўтарэгулятары).

На Гомельскім электратэхнічным заводзе адрамантавалі дамкраты для пад’ёму вагонаў. Правялі выпрабаванні грузападымальных кранаў і абсталявання, якое працуе пад высокім ціскам. Праверылі ацяпляльныя сеткі, водаправодную сістэму. Правялі гідраўлічныя выпрабаванні, рэвізію і прамыўку ўнутраных сетак, рамонт цеплавой ізаляцыі трубаправодаў пары, сеткавай вады. У мэтах эканоміі былі набыты прыборы ўліку цеплаэнергіі і вады. Правялі рэвізію арматуры і воданагравальных катлоў.

— А пра эканомію энергарэсурсаў не забываецеся?

— Наш дэвіз: “Эканомім у вялікім і малым”. Ім і кіруемся. Даведзены мэтавы паказчык па эканоміі цеплаэнергетычных рэсурсаў выконваем. Зніжэнне спажывання энергіі склала 10 працэнтаў у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года.

— А як справы з аховай працы і тэхнікай бяспекі?

— Усе рабочыя месцы ўкамплектаваны сродкамі пажаратушэння. Адрамантаваны прытокавая і выцяжная вентыляцыі цэхаў. Праведзена рэвізія агульнага і мясцовага асвятлення.

Нядаўна прынялі на работу 6 маладых работнікаў. Яны замацаваны за вопытнымі працаўнікамі, праведзены адпаведныя інструктажы і навучанне рабоце ў зімовых умовах.

Размову падтрымаў і начальнік лакаматыўнага дэпо Валерый Лайшаў:

— Правялі прафілактычны агляд і рамонт інжынерных камунікацый. А пачалі з кацельні, якая выпрацоўвае цеплавую энергію на ўласныя вытворчыя патрэбы і ацяпляе вакзал, станцыю, памяшканне Следчага камітэта, аднаўленчы цягнік і жыллёвы фонд.

Работнікі прадпрыемства прамылі сістэму ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Правялі рэвізію і падрыхтоўку да работы ў зімовых умовах цеплавых вузлоў, водаправоднай запорнай арматуры, вентыляў, цеплаізаляцыйных труб, прыбораў уліку і рэгулявання цяпла і вады, тэрмометраў і манометраў, чыстку адстойнікаў каналізацыйных люкаў і прамыўку трубаправодаў прамысловай каналізацыі.

Укамплектавалі пажарныя шчыты сродкамі пажаратушэння. Падрыхтавалі склад паліва для атрымання і выдачы ГЗМ. Забяспечылі неабходнай колькасцю пяску, падрыхтавалі да работы сушыльную печ, а таксама адчыненыя назіральныя канавы. Адрамантавалі вароты і ўцяплілі іх. Падрыхтавалі вентыляцыйную сістэму, замянілі стальныя трубы ў сістэмах ацяплення будынкаў. Уцяплілі цеплаабменнікі на цеплапунктах. Адрамантавалі зімовыя насосы ў кацельні лакаматыўнага дэпо.

На выпадак галалёду нарыхтаваны запас пяску і солі. Назапасілі паліва і змазачныя матэрыялы. Зімой будзе забяспечана запраўка маторна-восевых падшыпнікаў гарачай змазкай і зліў кандэнсата.

Наша дэпо эксплуатацыйнае, таму галоўную ўвагу надаём цеплавозам. Правялі спецыяльную падрыхтоўку лакаматываў да зімовага перыяду, а брыгады прайшлі інструктаж па эксплуатацыі аўтатармазоў у зімовы час. Машыністы-інструктары правялі практычныя заняткі з брыгадамі, якія ўпершыню будуць працаваць зімой.

Начальнік дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Сяргей Анціпаў канстатуе, што прадпрыемства, якое ён узначальвае, да зімы таксама гатова.

— Радуе тое, што ўсё намечанае выканалі ў тэрмін, прычым з высокай якасцю, — падкрэслівае Сяргей Генадзьевіч. — Дзейнасць дыстанцыі накіравана на будаўніцтва і якаснае ўтрыманне тэхнічных сродкаў аўтаматызацыі, тэлемеханікі і сувязі, якія гарантуюць бяспеку руху цягнікоў. Бо шляхам укаранення сучасных сродкаў аўтаматызацыі павялічваецца прапускная і праязная здольнасць, паляпшаюцца ўмовы працы работнікаў.

Капітальна адрамантавалі 2,8 кіламетра кабеляў, 20 электрапрыводаў, замянілі 80 камплектаў элементаў стрэлкавых гарнітур. Уцяплілі 50 рэлейных і батарэйных шаф, замянілі 39 пуцявых і 75 сігнальных трансфарматараў, адрэгулявалі работу сродкаў аўтаматыкі на пераездах. Замянілі 370 акумулятараў, 50 стрэлкавых электрапрыводаў і святлафораў. Прывялі ў належны стан прылады абагрэву і схемы пнеўмаачысткі.

Адным словам, усё абсталяванне падрыхтавана да работы ў зімовы час. Таксама запасліся палівам і змазачнымі матэрыяламі ў такой колькасці, каб нават на самую суровую зіму хапіла.

Да наступлення халадоў спецыялісты прадпрыемства правялі камісійны тэхагляд маторна-рэйкавага транспарту, а таксама ахоўна-пажарнай сігналізацыі ў вытворчых і адміністрацыйнах памяшканнях на 45 аб’ектах.

Але самае галоўнае — гэта людзі. Штат цалкам укамплектаваны, прайшоў інструктаж і гатовы да работы пры любых капрызах надвор’я.

Яшчэ адно буйное прадпрыемства чыгуначнага вузла — дыстанцыя пуці — таксама не баіцца маразоў і завеі, таму што ведае, як ім процістаяць.

Як расказаў начальнік Сяргей Несцярэнка, рыхтаваліся да зімы, дэталёва прааналізаваўшы работу ў мінулы сезон, каб ведаць, на што ў першую чаргу накіраваць увагу.

— Перагледзелі расстаноўку снегаўборачнай і снегаачышчальнай тэхнікі па  ўчастках абслугоўвання, — паведаміў Сяргей Пятровіч. — Пры неабходнасці рабіць пераразмеркаванне рашылі замацоўваць яе за ўчасткамі і станцыямі, якія найбольш заносіць снегам. У дэпо адрамантавалі 2 снегаачышчальнікі.

Стварылі незніжальны запас паліва, матэрыялаў, абсталявання і запчастак для забеспячэння ўстойлівай работы дыстанцыі і правядзення аварыйна-ўзнаўленчых работ.

Брыгады гатовы да работы на машынах нават у кругласутачным рэжыме. На ўсіх станцыях, якія абсталяваны прыладамі пнеўматычнай ачысткі ці абагрэвам стрэлак, правялі агляд і неабходны рамонт, пнеўматычныя выпрабаванні, рэгуліроўку прылад кампрэсарнага абсталявання і паветразборнікаў. Сфарміравалі спецыяльныя брыгады другой чаргі з работнікаў гаспадарчых службаў вузла і давялі гэта да ведама кіраўнікоў станцый.

Ацяпляльнае і пячное абсталяванне падрыхтавалі да маразоў. Пачысцілі катлы. Прывялі ў тэхнічна спраўны стан цеплавыя вузлы і сеткі, правялі цеплаізаляцыю труб, праверку прыбораў уліку цяпла. Нарыхтавалі 93 тоны ўмоўнага паліва і 26 тон шпал, а таксама неабходную колькасць уборачнага інвентару і пясчана-солевай сумесі.

Прывялі ў рабочы стан магістральны паветравод для абдуўкі стрэлкавых пераводаў.

Працягваецца восеньскі агляд пуці, штучных збудаванняў, землянога палатна і г.д.

Немалаважнае значэнне надаём і падрыхтоўцы службовых і бытавых памяшканняў, пунктаў абагрэву і прыняцця ежы, жылых дамоў і іншых пабудоў у адпаведнасці з існуючымі нормамі.

Правялі навучанне і праверку ведаў персаналу кацельняў, цеплавузлоў, а таксама асоб, якія адказваюць за іх бяспечную эксплуатацыю. Акалоткі кадрамі забяспечаны. “Першазімнікі” прайшлі адпаведную падрыхтоўку.

Замянілі непрынадныя шпалы і рэйкі, стрэлкавыя пераводы і іншыя элементы чыгуначнага палатна.

Адным словам, зіму нашы чыгуначнікі сустрэнуць у поўным узбраенні.

Георгій АЛЕЙНIКАЎ.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем