Корманарыхтоўка — 2017: кукуруза добрая, настрой — адпаведны

Корманарыхтоўка — 2017: кукуруза добрая, настрой — адпаведны

Зладжана ідзе корманарыхтоўка ў ААТ “Авангард-Ніва”. На работах па назапашванні кармоў задзейнічаны тры кормаўборачныя камбайны, столькі ж трактароў і МАЗаў. За штурваламі “палявых караблёў” сёлета Алег Малевіч, малады працаўнік Максім Хадакоўскі ды Дзмітрый Каранькоў, які заняты ў тым ліку і на адвозцы. Яшчэ на трактарах шчыруюць Уладзімір Шычко і Леанід Галацэвіч, а на МАЗах зялёную масу дастаўляюць да месца прызначэння Аляксандр Данілаў, Віктар Власік і Вячаслаў Хлус. Каманда склалася моцная і надзейная.

У тэхнічным арсенале элітгаса сёлета папаўненне: у дадатак да УЭСаў гаспадарка атрымала новы камбайн КВК-800 “Палессе”. Асвойваць гэты кормаўборачны высокаэфектыўны комплекс даручана аднаму з самых вопытных механізатараў сельгаспрадпрыемства Алегу Малевічу. Вынікова правёў ён не адзін дзясятак хлебаўборачных кампаній, па праву заслужыўшы званне майстра жніва. А вось у бягучым сезоне на першы план выйшаў іншы від работ. Дарэчы, з нарыхтаваных “авангардаўцамі” 12 тысяч тон сіласу амаль 10 менавіта на рахунку Малевіча.


— На кормаўборачным камбайне працаваць больш складана, — дзеліцца ўражаннямі-адчуваннямі аграрый, — хаця дрэннага пра КВК нічога сказаць не магу, бо ўдалыя канструктарскія рашэнні, надзейны і эканамічны рухавік, камплектуючыя высокага ўзроўню — усё разлічана на стабільную работу камбайнаў у самых складаных умовах з высокай якасцю здрабнення. Ды і прасторная кабіна дае панарамны агляд усёй рабочай зоны. Так што тут, хутчэй за ўсё, пакуль проста вачам непрывычна замест каласоў бачыць кукурузныя мяцёлкі ды “палявыя хвалі” не таго колеру.

Прыемнасць жа сёлетняга “зялёнага жніва” ва ўраджайнасці кукурузы. Летнія дажджы ды цёплае надвор’е крыху знівеліравалі наступствы капрызнай вясны, даўшы магчымасць вырасці моцным сцёблам ды сакавітым лістам. Ну і пачаткі выйшлі нядрэнныя. Усяго пад культуру ў гаспадарцы адведзена 600 гектараў, большая частка якіх ужо зжата. Пры сяўбе вясною выкарыстоўваліся гібрыды “півіха”, “крэмень” ды “палтава”. Найлепш урадзіў першы гатунак: на полі каля Орчы “царыца палёў” дала пад 600 цэнтнераў з гектара.

“Зялёнае жніво” — перыяд не менш адказны, чым і ўборка хлеба, — мяркуюць механізатары ААТ “Аванград-Ніва”. Ад якасці і колькасці назапашаных кармоў залежыць, наколькі будзе выніковай вытворчасць малака ў сельгаспрадпрыемстве. А малако, у сваю чаргу — важная крыніца атрымання даходаў сельскай гаспадаркі. Так што, назіраючы, як запаўняюцца сіласныя ямы, імкнуцца ёсць да чаго.
На здымку: корманарыхтоўшчыкі Дзмітрый Каранькоў і Алег Малевіч.

Валянціна КОРБАЛЬ.
Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость