Аматары ці прафесіяналы? №42

Існуе дзве катэгорыі
ўдзельнікаў конкурсаў самадзейнасці. Першыя выхад на сцэну ўспрымаюць як шлях
да гільяціны, другія — як дэфіле па “чырвонай” дарожцы прэстыжнай цырымоніі
кшталту “Грэмі”. Радуе той факт, што на гала-канцэрце, прысвечаным 90-годдзю
Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі “Песня застаецца з
чалавекам”, арганізаваным адпаведным райкамам прафсаюза, канкурсанты другой
катэгорыі яўна пераважалі.

Музычна-танцавальнае шоу
праходзіла 26 красавіка ў раённым Цэнтры культуры і сабрала поўную залу
ўдзельнікаў, груп падтрымкі і проста гледачоў. І глядзець было на што! Як
слушна заўважыў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў
адукацыі і навукі Сяргей Вінаградаў, з такімі талентамі нават не трэба
запрашаць да сябе чужых “зорак”.

Сапраўды, у нашых школах,
каледжы, аддзеле адукацыі, дашкольных і пазашкольных установах адукацыі ёсць і
сапраўдныя оперныя дзівы, і барды, і эстраднікі — прасцей пералічыць, каго
сярод іх няма. “Дараганаўскія дзяўчаты” проста скараюць сваімі народнымі
спевамі і весялосцю. Людміле Арловай прамы шлях у Оперны тэатр, Андрэй
Краўчанка і Жанна Ліхадзіеўская, здаецца, толькі што вярнуліся са сваіх
музычных прома-тураў, бо на сцэне адчуваюць сябе не горш за Антонава ці
Міхальчык, чые песні выконваюць. А пасля раманса з кінафільма “Табар ідзе ў
неба” мімаволі задумаешся: сярод продкаў Людмілы Грынько яўна былі галасістыя
рамалэ… Прыемна было пачуць на гала-канцэрце і творы на словы класіка
сучаснай беларускай літаратуры Леаніда Дранько-Майсюка (“Полька беларуская” і
“Чарка на пасашок”).

Але на конкурсе заўжды ёсць
тыя, хто спадабаўся журы, і тыя, каму пакуль яшчэ не пашанцавала. Дыпломы
першай ступені на гэты раз атрымалі дуэт САШ № 1, Сяргей Задоля з яслі-садка
“Каласок”, вакальны дуэт і салістка Ганна Дудко з Цэнтра творчасці дзяцей і
моладзі, Наталля Васілеўская са спецшколы-інтэрната. А Святлана Кавальчук з САШ
№ 2 стала пераможцам у намінацыях “Аўтарская песня” і “Песня-шлягер”.

Акрамя таго, Сяргей Вінаградаў
за актыўную культурна-масавую работу сярод членаў галіновага прафсаюза ўручыў
Ганаровыя граматы сацыяльнаму педагогу Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання
і рэабілітацыі Таццяне Вараўка і кіраўніку гуртка ЦТДіМ Ганне Дудко. Ганаровую
грамату за развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, садзейнічанне
прафсаюзу ў рэалізацыі яго праграм атрымала начальнік аддзела адукацыі
райвыканкама Наталля Шаўчэнка.

Падобныя конкурсы самадзейнасці
сапраўды вельмі цікавыя як для гледачоў, так і для саміх канкурсантаў. Першыя
могуць пабачыць сваіх знаёмых і калег у зусім іншым ракурсе, другія — творча
праявіць сябе. І часам проста немагчыма дакладна вызначыцца, прафесіянал ці
аматар на сцэне…

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 13 сентября для всех знаков зодиака

13 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Вчера согрешил, съел”. Лукашенко признался, что страшно любит картошку

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в этом году хороший урожай, будем с хлебом и картошкой

12 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о планах связать Минск и города-спутники быстрым транспортным сообщением

12 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В а.г. Вязье Осиповичского района активно проводится ремонт улично-дорожной сети

12 сентября 2025
Читать новость
Культура

Ко Дню народного единства Нацбиблиотека представит выставку с редкими картами

12 сентября 2025
Читать новость