История Свислочской школы началась в 1848…

История Свислочской школы началась в 1848…

Гісторыя ДУА “Свіслацкая сярэдняя школа” пачалася ў далёкім 1848 годзе дзякуючы шчодрасці пана Незабытоўскага, які пабудаваў у тагачасным мястэчку аднакласную царкоўна-прыходскую школу. З тае пары ўстанова перацярпела мноства рэарганізацый, але якасная адукацыя заставалася для яе прыярытэтам.

Пра вучняў

— Сёння ў нас навучаецца 79 дзяцей са Свіслачы і бліжэйшых вёсак: Вуглаты, Слабады, Вязаўніцы і Вязычына, — распавядае дырэктар школы Антаніна Фралова. — Аднак гэтая лічба тычыцца толькі пастаяннага кантынгенту школьнікаў. Штомесяц да яе дадаецца і розная колькасць вучняў, якія прыязджаюць на аздараўленне ў дзіцячы санаторый “Свіслач”.

Пра навучальны працэс і поспехі

— Вучні тут ніколі не застаюцца без справы. Пасля заняткаў іх чакаюць аб’яднанні па інтарэсах разнастайных напрамкаў, спартыўныя секцыі і прадметныя факультатывы, спіс якіх сфарміраваны па выніках анкетавання. Школьныя суботы таксама праходзяць весела і карысна: перанесены некаторыя факультатывы, наведванне басейна, экскурсіі па раёне. Ёсць і свае традыцыі: кожны навучальны год пачынаецца і заканчваецца вялікім спартыўным святам. Асаблівымі поспехамі ў алімпіядных спаборніцтвах тутэйшыя навучэнцы, на жаль, пахваліцца не могуць. Аднак добры ўзровень ведаў вучні дэманструюць у дыстанцыйных унутрышкольных віктарынах і конкурсах. Не падводзяць і выпускнікі. Сёлета 6 чалавек з 14 паступілі ў ВНУ, астатнія абралі рабочыя спецыяльнасці. Плённа працуе школа на творчай ніве. У мінулым навучальным годзе па выніках абласнога этапу рэспубліканскага творчага праекта для падлеткаў “Бяспечны пераход-2017” Дыпломам III ступені была ўзнагароджана Кацярына Клепча, а Раман Данільчык заняў 2 месца ў раённым конкурсе “Залатое пяро “Белай Русі”, прысвечаным 145-годдзю Асіповічаў. Гэты год таксама пачаўся з перамогі. Канал на відэахостынгу YouTube дапамог школе атрымаць Дыплом I ступені ў намінацыі “Аўтарская канцэпцыя” конкурсу сайтаў устаноў адукацыі “Сайт установы адукацыі як рэсурс выхаваўчай работы”.

Пра настаўнікаў

— Адукацыйны працэс забяспечваюць вопытныя работнікі. Увесь педагагічны калектыў, які складаецца з 32 настаўнікаў, навучае дзяцей зменнага і пастаяннага кантынгенту. Аналіз узроставага складу сведчыць аб тым, што ў школе ў большасці працуюць настаўнікі самага працаздольнага ўзросту: каля 43 гадоў. Калектыў вызначаецца высокай стабільнасцю: цякучасць кадраў за апошнія пяць гадоў складае ўсяго 4%. Ёсць сярод педагогаў тыя, хто аддаў школе шмат гадоў і паказвае высокія вынікі ў прафесійнай дзейнасці. Ала Данільчык, Эліна Жалабковіч, Святлана Губар штогод падрыхтоўваюць вучняў да ўдзелу ў алімпіядах, конкурсах рознага ўзроўню. Няблага паказваюць сябе і маладыя спецыялісты.

Пра будучыню

Школа ставіць перад сабой рэальныя планы: развіццё YouTube-канала, павышэнне якасці ведаў вучняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі і будынка ўстановы. Прынамсі, невялікая Свіслацкая школа ў рэйтынгу 20 устаноў школьнай адукацыі займае пятае месца. Зусім неблагое дасягненне, абапіраючыся на якое можна смела ісці далей.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем