За радком Дырэктывы Эканомія і беражлівасць — падмурак нашага дабрабыту №41

І для эканомікі краіны, і для асобнага чалавека
эканомія і беражлівасць актуальныя заўсёды. Яны, па сутнасці, падмурак
матэрыяльнага дабрабыту. Таму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь эканомію і
беражлівасць у Дырэктыве № 3 ад 14 чэрвеня 2007 года і назваў галоўнымі
фактарамі экана-мічнай бяспекі краіны.

Пра тое, як вырашаюцца пытанні эканоміі
энергазберажэння на Асіповіччыне, расказвае галоўны спецыяліст аддзела
жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Іна Пятрова:

— Эканомнае і беражлівае выкарыстанне
энергетычных рэсурсаў — адна са стратэгічных задач беларускай эканомікі. Не застаецца
ў баку ад іх рацыянальнага выкарыстання і наш раён. Так, на апошнім сакавіцкім
пася-джэнні райвыканкама за-цвердзілі абласныя мерапрыемствы па рэалізацыі
Дырэктывы Кіраўніка дзяржавы № 3. У іх закрануты ўсе сферы народнай гаспадаркі,
вы-значана адказнасць кіраўнікоў, пытанні рэгулярна абмяркоўваюцца ў
калектывах, дзе створаны адпаведныя камісіі па наглядзе за эфектыўным
выкарыстаннем рэсурсаў. Канкрэтныя мерапрыемствы ўсе стараюцца выконваць, і
вынікі працы нядрэнныя. Напрыклад, паказчык па энергазберажэнні за першы
квартал сёлета пры заданні мінус 6% — мінус 10,1%, а доля мясцовых відаў паліва
ў кацельна-пячным пры заданні 35,7% склала 35,9%. За кошт выкананых
мерапрыемстваў было сэканомлена 1.175 тут. Сярод лепшых прадпрыемстваў па
выкананні Дырэктывы № 3 у частцы энергазберажэння — ААТ «Асіповіцкі завод
аўтамабільных агрэгатаў» і ЗЖБК.

З 28 запланаваных па аб’ектыўных прычынах не
выкананы толькі 3 раённыя мера-прыемствы. Напрыклад, неабходнае абсталяванне з
Германіі пакуль што знаходзіцца на мытні, таму час укаранення новай энергаэфектыўнай
лініі масла на ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат» перанесены на другі
квартал; з-за несвоечасовага выканання мантажных работ на гэтым жа
прадпрыемстве толькі тады адбудзецца перавод камеры гатовай прадукцыі ЦМП на
ахалоджванне натуральным холадам.

Наогул жа работа, якая праводзіцца па энергазберажэнні,
дазваляе раёну штогод забяспечваць выкананне гэтага прагнознага паказчыка.
Летась эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў склала 7.171 тыс. тон умоўнага
паліва — 9.920,2 млрд. рублёў.

Запісала Тамара ВАЛАДЗЬКО.

 

Последние новости

Здоровье

Проблема сезона — клещи

17 мая 2026
Читать новость
Образование

Детский сад для малышей от года: какие учреждения в Осиповичах открывают группы и как подготовить ребёнка

17 мая 2026
Читать новость
Общество

«Письма в прошлое»: как в Осиповичах хранят имена героев

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 мая для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Общество

Политический кризис в Польше: почему президент и правительство не могут найти общий язык

16 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с главным специалистом отдела по образованию

16 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем