Задачы “Захада-2017” выкананы на выдатна!

Задачы “Захада-2017” выкананы на выдатна!

Cумесныя беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2017” завяршыліся ў сераду. У гэты ж дзень палігон “Барысаўскі” наведаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які шчыра падзякаваў ваеннаслужачым, што прынялі ўдзел у вучэнні на беларускай тэрыторыі, павіншаваў іх з паспяховым завяршэннем ССВ і пажадаў далейшых поспехаў у ратнай працы. Як адзначаюць на афіцыйным сайце Кіраўніка дзяржавы, беларуска-расійскае ваеннае вучэнне “Захад-2017” прайшло на высокім узроўні, і ўсе пастаўленыя мэты былі дасягнуты.

На палігоне “Асіповіцкі” вучэбна-баявыя задачы выконвалі падраздзяленні 51 гвардзейскай артылерыйскай, 336 рэактыўнай артылерыйскай, 465 ракетнай і 120 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгад, а таксама прадстаўнікі Узброеных Сіл Расіі. А ўжо ўчора мясцовыя ракетчыкі, рэактыўшчыкі і артылерысты вярнуліся дадому, дзе іх урачыста сустрэлі саслужыўцы, а крыху пазней і сем’і.

На здымках: вяртанне асабовага саставу і тэхнікі 336 рэактыўнай артылерыйскай брыгады.

Фота Марыі ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость