У гаспадарках Асіповіччыны прайшоў чарговы дзень жывёлавода

У гаспадарках Асіповіччыны прайшоў чарговы дзень жывёлавода

Мерапрыемства актуальнае, бо клопатаў у галіне зараз хапае. Так як у мінулым месяцы адбылося некаторае зніжэнне вытворчасці малака, галоўнай прычынай якога стаў недахоп у рацыёне канцэнтраваных кармоў, зараз праводзіцца шэраг мер па выпраўленні сітуацыі. І варта адзначыць: сёння справы ідуць больш-менш стабільна. Наперадзе чакаецца пераход ферм на зімовы стойлавы перыяд. Ужо зараз на многіх сельгасаб’ектах зменены распарадак дня: напрыклад, няма ў графіку начной пасьбы, паўсюдна адбываецца пабелка, рамонт памяшканняў для ўтрымання жывёлы, сістэм водапаення і г.д.

У сельгаспрадпрыемствы, каб сустрэцца з працаўнікамі галіны, накіравалася 5 інфармацыйных груп. Адна з іх на чале з намеснікам начальніка, загадчыкам сектара ідэалагічнай работы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігарам Петухам адправілася ў ААТ “Заходні-Агра”. Сустрэча адбылася на ферме ў Дрычыне.

Пытанняў, якія хвалююць мясцовых працаўнікоў, нямала. Пэўны час гаспадарка знаходзіцца ў стане банкруцтва, таму ў першую чаргу аграрыяў хвалюе яе далейшы лёс. Ёсць і шмат іншага, пра што вяскоўцам хацелася б пагутарыць з прадстаўнікамі ўлады. І жыхары Дрычына хутка зноў будуць мець такую магчымасць: у рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва ў гэтым аграгарадку будзе працаваць адна з інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем