Славацкія напевы асіповіцкіх артыстаў

Славацкія напевы асіповіцкіх артыстаў

Трэці год запар народны ансамбль народнай песні і музыкі “Люлечка” раённага Цэнтра культуры і адпачынку атрымаў запрашэнне прадставіць сваю канцэртную праграму ў Рэспубліцы Славакія. У 2015-2016 гадах калектыў удзельнічаў у святочных конкурсных праграмах, якія праходзілі ў сусветна вядомай здраўніцы “Бардзееўскія купелі”, свяце горада Бардзееў, а ў гэтым годзе стаў лаўрэатам I ступені міжнароднага фестывалю—кірмаша народнай творчасці і рамёстваў “Бардзееўскі кірмаш—2017”.

Гэта мерапрыемства мае старажытныя карані і праходзіць ужо 700 гадоў. Кожны раз у ім прымаюць удзел майстры і творчыя калектывы з розных краін. У гэтым годзе сваю культурную спадчыну прадстаўлялі майстры і музыкі са Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Украіны, Сірыі. Разам з “Люлечкай” Беларусь прэзентаваў і дзіцячы калектыў з Мінска.

— Для ўдзелу ў конкурснай праграме асіпаўчане падрыхтавалі паўгадзінную праграму, — дзеліцца ўражаннямі кіраўнік “Люлечкі” Наталля Андрушкевіч. — Кожны нумар быў цёпла сустрэты гледачамі, і нават пасля сцэнічнага выступлення мы давалі канцэрты на біс прама на вуліцах горада! Прыемна было бачыць як шматлікія жыхары і госці горада прыпыняліся ля нас цэлымі кампаніямі, падпявалі “Лявоніху”, спрабавалі танчыць нашу польку і раз за разам прасілі выканаць народныя песні. Удзельнікам калектыву прыходзілася часта імправізаваць, і таму, акрамя беларускіх, гледачы пачулі і рускія “Рябину кудрявую” і “Катюшу”, а падчас запісу інтэрв’ю для “Радыё Братыслава” мы спявалі “Купалінку”, якая стала ўжо візітнай карткай Беларусі. Паездка цягнулася ўсяго тры дні, але пакінула ў душы вельмі добрыя і цёплыя пачуцці да Славакіі і яе гасціннага народа.

Наперадзе калектыў чакае ўдзел у фестывалях і канцэртах у Харватыі, Венгрыі і Германіі.

Ганна ШАРАМЕТ.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем