З гісторыі паштовай службы Асіповіччыны (ХІХ-пачатак ХХ стагоддзяў) №40

Як вядома, 5 мая — Дзень друку, і разам з
журналістамі да гэтай даты блізкае дачыненне маюць нашы паштавікі. Iх сённяшняя
дзейнасць перад вачыма,
а як было раней?
Кандыдат гістарычных навук Ганна ДУЛЕБА з Мінска, якая ўжо даўно плённа
супрацоўнічае з «раёнкай”, і спрабуе дапамагчы разабрацца
ў гэтым.

Першыя паштовыя ўстановы на Беларусі былі
заснаваны ў другой палове ХVI стагоддзя — калі нашы землі ўваходзілі ў склад
Вялікага княства Літоўскага. Iх узнікненне было звязана з будаўніцтвам паштовых
шляхоў, на якіх узводзіліся дзяржаўныя паштовыя конныя станцыі для перавозкі
пошты. Паступова гэта служба станавілася больш дасканалай і ўпарадкаванай, і
перасылка розных паштовых адпраўленняў — карэспандэнцый, паведамленняў, пісем,
бандэроляў, пасылак — набывала рэгулярны характар. Што не дзіўна: пастаянная і
больш хуткая паштовая сувязь была патрэбна для развіцця вытворчасці, гандлю,
культуры і г.д.

У канцы ХVIII стагоддзя Беларусь была ўключана ў
склад Расійскай імперыі, і яе паштовая служба развівалася па яе законах.
Дасягнуўшы ў ХIХ-пачатку ХХ ст. некаторых поспехаў.

Доўгі час на Беларусі асноўным відам транспарту
для дастаўкі паштовых адпраўленняў з’яўляўся конны транспарт. На 1888 год у
межах Мінскай губерні, у склад якой уваходзіла і тэрыторыя сучаснага
Асіповіцкага раёна, дзейнічала для возкі пошты 27 дзяржаўных паштовых конных
станцый, дзе пастаянна ўтрымліваўся 171 конь.

У канцы ХIХ-пачатку ХХ ст. пошту пачалі
дастаўляць і чыгункай, значэнне коннай перавозкі ў пэўнай ступені паменшылася,
і многія конныя станцыі, што знаходзіліся паблізу чыгуначных, сталі
непатрэбнымі і перасталі існаваць. Напрыклад, у 1913 г. у Мінскай губерні
працавала ўжо толькі 12 дзяржаўных паштовых конных станцый, дзе налічвалася
каля 80 коней. У той час тут даўжыня паштовых трактаў і дарог, па якіх коньмі
вазілі пошту, складала 2.100 вёрст.

У ХIХ-пачатку ХХ ст. у межах Мінскай губерні
было адкрыта і дзейнічала шмат іншых устаноў паштовай сувязі. Так, у 1888 г. тут налічвалася 15
паштова-тэлеграфных кантор, 38 паштова-тэлеграфных ад-дзяленняў, 34 паштовыя
аддзяленні. Да 1913 года колькасць першых двух адпаведна павялічылася да 27 і
56, а апошніх паменшылася да 28, бо некаторыя ператварылі ў
паштова-тэлеграфныя. У гэты ж час тут дзейнічала 111 паштова-тэлеграфных
ашчадных кас.

На тэрыторыі сучаснай Асіповіччыны паштовых
устаноў было небагата. У канцы ХVIII ст. былі заснаваны 2 дзяржаўныя паштовыя
конныя станцыі — у мястэчку Свіслач і вёсцы Галынка. На кожнай станцыі пастаянна
ўтрымлівалася па 12 коней, працавала 6 ямшчыкоў. Яны існавалі ў ХIХ-пачатку ХХ
ст., плюс — паводле перапісу 1897
г. — конная паштовая станцыя дзейнічала і ў сяле
Радуцічы.

У канцы ХIХ ст. (да 1892 г.) было адчынена
Свіс-лацкае паштовае аддзяленне, якое ў 1916 г. ператварылі ў паштова-тэлеграфнае. У
розныя гады яго начальнікамі рабілі Палікарп Сушчэвіч, Міхаіл Клямецін, Сцяпан
Аўдзеенка-Сідаровіч, Цярэнцій Сініца.

У 1895
г. адкрылі Асіповіцкае паштовае аддзяленне (у пачатку ХХ
ст. стала паштова-тэлеграфным), начальнікам якога быў Рыгор Катлоўскі.

У самым канцы ХIХ ст. (да 1898 г.) было створана
Лапіцкае паштовае аддзяленне (таксама ў пачатку ХХ ст. пераўтворана ў
паштова-тэлеграфнае), якое напачатку ўзначальваў Мікалай Баршчэўскі, потым —
Уладзімір Макарэвіч.

З пачатку ХХ ст. на Асі-повіччыне дзейнічала
яшчэ Пратасевіцкае паштовае аддзяленне.

Усе ўзгаданыя аддзяленні сувязі
падпарадкоўваліся Бабруйскай павятовай паштова-тэлеграфнай канторы. Паштовыя
аперацыі выконваліся на ўсіх паштовых конных станцыях, у аддзяленнях і валасных
праўленнях, а таксама на чыгуначных мясцовых станцыях — Асіповічы, Вярэйцы,
Дараганава, Татарка, Уборак, Ясень.

Розныя карэспандэнцыі, лісты, пасылкі, грашовыя
пераводы і г.д. з Асіповіччыны адпраўляліся ў шматлікія рэгіёны Расійскай
імперыі і нават у замежныя краіны, а дастаўляліся сюды таксама з розных месцаў
як імперыі, так і замежжа. Канечне, цяперашнюю паштовую сувязь з учарашняй не
параўнаеш, але факт, што і зараз паштовыя скрынкі яўна не пустуюць. Прычым, у
значнай ступені дзякуючы раённай газеце «Асіповіцкі край”. Прыемна!

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем