Хто такі падлетак-спартсмен? №40

На старонках “раёнкі” рэгулярна з’яўляецца
інфармацыя пра перамогі нашых юных спартсменаў, але мала хто, апрача саміх
падлеткаў, іх трэнераў і бацькоў, ведае, якая тытанічная праца хаваецца за
гэтымі лаканічнымі газетнымі словамі “золата”, “срэбра”, “бронза”. Не так даўно
выхаванцы трэнера па плаванні Натэлы Нанава ўдала выступілі на Алімпійскіх днях
моладзі ў Пінску. Да гэтых спаборніцтваў сямікласніцы САШ № 1 Кацярына
Кадашэвіч і Анастасія Лук’яненка рыхтаваліся па ўзмоцненай праграме.

— З чаго пачалося захапленне плаваннем?

— З прапановы настаўніцы запісацца ў секцыю, —
распавядае Насця. — Гэта быў трэці клас. На той момант займалася танцамі, што
зусім не падабалася, вось і памяняла танцы на спорт, хаця і плавала вельмі
дрэнна. Першымі трэнерамі былі Васіль Васільевіч Цынкевіч і Анжэліка
Уладзі-міраўна Бруёк. Калі ж Натэла Вахтангіеўна і Зураб Цімафеевіч Нанавы
прыехалі ў Асіповічы і сталі фарміраваць групу, мы з Кацяй туды патрапілі
далёка не адразу. Ужо пазней, калі трэніроўкі сталі больш частымі, а нагрузкі
больш складанымі, урэшце “паплылі”.

— Раней таксама займалася харэаграфіяй, — дадае
Кацярына. — Мама даўно ўпадабала спартыўныя танцы, таму доўга не пагаджалася,
каб я памяняла станок на басейн. Аднак перамагло плаванне. І мама заўжды
падтрымлівае, нярэдка нават дапамагае рабіць хатнія заданні — бачыць, наколькі
моцна стамляюся…

— Два гады таму вы сталі трэніравацца прафесійна.
Як памяняўся рытм жыцця?

— З’явіўся адносна жорсткі графік, — адзначае
Кацярына. — У 7 раніцы — першая трэніроўка, затым — заняткі і факультатывы, час
“на перакусіць” і другая трэніроўка. Па яе заканчэнні трэба рабіць урокі. Іх
імкнемся выканаць хутка, бо часу на раскачку не маем. Нярэдка не паспяваем
падрыхтавацца па пэўных прадметах, а ў час спаборніцтваў нават з’яўляюцца
“хвасты”…На гэтай глебе здараюцца канфлікты з настаўнікамі, некаторыя з якіх
проста не хочуць нас разумець. І часам бацькі і трэнер вымушаны заступацца…

— Што дапамагае вы-трымаць такія нагрузкі?

— Жаданне перамагаць, — кажа Насця. — Часам
хочацца пагуляць, але не паспяваеш, хочацца нешта з’есці, а нельга. Аднак
ніколі не задумвалася над тым, каб кінуць плаванне! У дзяцінстве хацела стаць
настаўнікам фізкультуры, зараз — трэнерам па плаванні. Калі ў будні дзень
выдаецца вольная хвілінка — набіраюся сіл дома, у выхадныя — з сябрамі, аднак
такая сітуацыя мяне не засмучае.

— Трэба сказаць, што нам так цяжка, бо толькі
сёлета сталі трэніравацца два разы ў дзень, — тлумачыць Каця. — Верагодна, у
наступным го-дзе будзе лягчэй, бо прызвычаімся да такога рытму. Увогуле, шмат
прапусцілі: нашы канкурэнты плаваюць з першага класа, а мы сталі сур’ёзна
трэніравацца толькі два гады таму. У свой час мне прапаноўвалі перайсці ў групу
па плаванні ў гімназію, але іх трэнер падаваўся занадта строгім і я адмовілася,
пра што часам шкадую…

— Нягледзячы на ўсё гэта, вы рэгулярна
становіцеся прызёрамі, нярэдка прывозіце “золата”. Як ацэньваеце сваё
выступленне на Алімпійскіх днях моладзі?

— Не ўсё атрымалася, аднак мы вельмі стараліся
(Каця ўзяла “бронзу” на 200
метрах батэрфляем, Насця стала пятай на 100 м на спіне — аўт.), —
сведчыць Кацярына. — На кожным турніры павінны паляпшаць свае вынікі, аднак на
гэты раз не выпала.

— Што можаце сказаць пра свайго трэнера?

— Натэлай Вахтангіеўнай вельмі ганарымся, —
аднадушна адзначаюць дзяўчаты. — Нельга сказаць, што ўмовы, у якіх яны з
Зурабам Цімафеевічам зараз жывуць, цудоўныя. Але трэнеры не вяртаюцца ў
Бабруйск, а займаюцца з намі, за што мы ім вельмі ўдзячныя. А яшчэ Натэла
Вахтангіеўна з нас “ніякіх” вылепі-ла спартсменак…

Ганна МАЦКЕВІЧ.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем