Падарожжа на гістарычную радзіму

Падарожжа на гістарычную радзіму

З 7 па 11 верасня прайшоў III Фестываль мастацтваў беларусаў свету. У ім прымалі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў беларускіх суайчыннікаў, якія пражываюць у 19 краінах свету. Больш як 200 гасцей з Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, ЗША, Iзраіля, Iталіі, Казахстана, Кыргызстана і іншых краін наведалі Мінск, раёны Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, пабывалі ў музеях, тэатрах, на канцэртных пляцоўках.

У нядзелю дэлегацыя з Малдовы пабывала на Асіповіччыне.

Першым суайчыннікаў прыняў ШМПЦ “Равеснік”, дзе шчырай песняй і духмяным караваем іх сустрэлі ўдзельнікі калектыву народнай песні і музыкі “Люлечка”. Малдаўскія сябры пабывалі ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення нашага горада, старонкамі яго слаўнага летапісу. Усіх зацікавіла жыццё і дзейнасць сям’і Дараган, якая садзейнічала росквіту нашага раёна.

Увазе гасцей быў прапанаваны відэафільм пра развіццё народнага мастацтва на Асіповіччыне.

Пасля экскурсіі па райцэнтру малдаўскія беларусы спыніліся ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку, пазнаёміліся з выставай твораў мясцовых майстроў.

Затым адбыўся канцэрт, які сумесна правялі мясцовыя калектывы і госці.

Як расказаў кіраўнік вакальнага калектыва “Зорачкі” Рэспублікі Малдова Дзмітрый Нікіцін, усе яны цяпер жывуць у Кішынёве, але нарадзіліся ў розных куточках Беларусі або маюць бацькоў беларусаў.

Сам Дзмітрый Вадзімавіч з захапленнем успамінае Віцебск — радзіму яго матулі, расказаў, што любоў да гэтага горада нясе праз усё жыццё. А 2 гады таму арганізаваў ансамбль, у які аб’ядналіся аматары беларускай песні. Усе яны, хоць і маюць розны ўзрост і сферу дзейнасці, — дарэчы, прафесіяналам з’яўляецца толькі сам кіраўнік — але аб’яднаны агульным, аб чым любяць пагутарыць, абмеркаваць. I яны збіраюцца кожную суботу, гутараць па-беларуску. I абавязкова спяваюць.

Выконваюць песні, якія чулі ў дзяцінстве, а многія творы запазычваюць з рэпертуара вядомых беларускіх ансамбляў. Асабліва любяць “Бяседу”.

Удзельніца калектыву Валянціна Абавян часта ўспамінае родны Клічаў, а на чыгуначным маршруце Асіповічы-Магілёў памятае амаль усе прыпынкі. Яе брат Анатоль Лось, якога нядаўна не стала, пражываў у вёсцы Шэйпічы, таму наш раён для жанчыны таксама не чужы.

Пасля канцэрта — ізноў падарожжа, толькі гарадскія дарогі змяніліся ўжо на прасёлачныя. Прадстаўнікі беларускай дыяспары пабывалі ў вёсцы Вяззе, дзе вельмі любяць і захоўваюць самабытную культуру.

…Госці пакідалі наш раён з самымі найлепшымі ўражаннямі: нібы ў дзяцінства на імгненне вярнуліся.

Правядзенне фестывалю з’яўляецца чарговым крокам дзяржавы па падтрымцы беларускіх суайчыннікаў замежжа і развіцці ўзаемадзеяння з грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў свету.

Iна ЗАСКЕВІЧ.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 28 июля

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем