У рамках абласных Алімпійскіх дзён моладзі ў горадзе прайшлі занальныя спаборніцтвы па футболе сярод юнакоў 1995 г.н. Выхаванцы асіповіцкага трэнера Аляксандра Елезаранкі перамаглі ўсіх сапернікаў: Кіраўск, Клічаў, Слаўгарад, Глуск і Бабруйскі раён.
У фінале нашы юныя футбалісты сустракаліся з мацнейшымі камандамі вобласці і, як і летась, занялі ІІІ месца. Улада Малафеева прызналі лепшым абаронцам турніру і за-прасілі ў склад зборнай Магілёўшчыны на рэспубліканскі этап Алімпійскіх дзён.