Напрыканцы красавіка завяршыўся “Скураны мяч” — шасцідзённы чэмпіянат па футболе сярод школьных каманд горада.
У старшай групе (1997-98 г.н.) пераможцамі сталі выхаванцы трэнера Аляксандра Елезаранкі са спецкласа САШ № 2. Другое месца заняла каманда САШ № 3, а трэцяе — гімназія. У малодшай групе (1998-2000 г.н.) гімназія перабралася на першую пазіцыю, за ёй размясціліся каманды САШ № 1 і САШ № 3.
У старэйшай групе мацнейшымі ігракамі прызнаны: нападаючы Дзмітрый Заранка (САШ № 4), абаронца Пётр Ануфрыенка (САШ № 3), паўабаронца Сяргей Кіжабкін (САШ № 2), варатар Улад Лаціннік (САШ № 2), а лепшым бамбардзірам стаў Уладзіслаў Таранкоў (САШ № 2). У малодшай групе — нападаючы Аляксей Бітко (САШ № 1), абаронца Улад Дзятлаў (САШ № 3), паўабаронца Валерый Пісецкі (САШ № 2), варатар Аляксей Нагайцаў (гімназія) і “снайпер” Мікіта Белаліпецкі (гімназія).