У прадчуванні эфектнага футбола №40

Толькі што пачаўся новы сезон, і трэнер
асіповіцкай футбольнай каманды Аляксандр Кончыц перакананы: нашых балельшчыкаў
чакае шмат цікавых і напружаных гульняў.

— Проста так нас ніхто не абыграе, — дадае ён. —
Тым больш, што перадсезонная падрыхтоўка сёлета прайшла больш удала, чым
летась.

І гэта нягледзячы на тое, што пачатак падрыхтоўкі
быў досыць скамканы. Прычына — пытанне фінансавання, якое доўгі час заставалася
нявырашаным па ўсёй рэспубліцы. Таму футбалісты сабраліся поўным складам і
сталі трэніравацца толькі ў лютым. І то, калі б не своечасовая матэрыяльная
падтрымка кіраўніцтва НВФ «Металон”, зборы пачалі-ся б на месяц пазней…

Сёння пытанне з фінансамі ўжо вырашана, а ў
спісе нераўнадушных да футбольных спраў першым значыцца старшыня райвыканкама
Пётр Яфі-мавіч Шукаловіч, дырэктар «Металона” Уладзімір Трыбушэўскі, аўтапарк №
19 (дырэктар — Генадзь Прусакоў), ТАА «Асіповічыгазбуд” (Аляксандр Гулік),
ДУКВП «Райсервіс” (Аляксандр Маслаў) і ДУКВП «Водаканал” (Ігар Трацяк). Без іх
асіповіцкі футбол мог ціха сканаць, але цяпер спартсмены поўныя сіл і жадання
змагацца.

— Якія змены адбыліся ў складзе каманды?

— Сёння ў ёй 23 футбаліс-ты, сярод якіх — два
выхаванцы нашай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы — Арцём Елезаранка і Яўген
Прановіч. Апошняга мы ўжо спрабавалі летась у ролі абаронцы і паў-абаронцы, а
Елезаранку толькі сёлета — у якасці паўабаронцы і нападаючага. У гульні са
Жлобінам падчас перадсезоннай падрыхтоўкі Арцём парадаваў сваёй настырнасцю і
смеласцю, хаця выходзіў на поле не з аднагодкамі, а з мужчынамі. Канечне, не
хапае хуткасці мыслення: спартсмен усё робіць правільна, аднак занадта марудна.
Але, вядома, гэта пройдзе з вопытам.

Акрамя таго, з’явіліся абаронцы Улад Зайкоўскі і
Андрэй Рысянкоў, а таксама варатар Дзяніс Карбановіч. Першы займаецца ў
вучылішчы Алімпій-скага рэзерву ў Мінску і выступаў за дубль жодзінскага
«Тарпеда”, другі вучыцца ў Інстытуце фізкультуры, у свой час гуляў за каманды
чацвёртага дывізіёна ў Польшчы, а трэці прыйшоў да нас за месяц да пачатку
сезона, аднак гэта не пера-шкодзіла яму паказаць сур’ёзны ўзровень гульні. Ён,
дарэчы, калісьці прыцягваўся ў склад юнацкай зборнай краіны, гуляў за ФК
«Мінск”. Ад нас пайшлі Марат Заяш, Кірыл Залескі і Андрэй Валчок, Віталь Петрусевіч
і Аляксей Калейчык.

— Якіх ігракоў камандзе яшчэ не стае?

— У прынцыпе, спартсменаў у нас дастаткова,
аднак хацелася б мець больш нападаючых. Сёння маем толькі аднаго яскрава
выяўленага нападаючага — Дзмітрыя Аніскевіча. Да слова, у футбаліста
напярэдадні сезона хапала прапаноў ад іншых клубаў з саліднымі зарплатамі, але
ён застаўся з намі, што не можа не радаваць. Спрабуем у якасці бамбардзіра
Вадзіма Тараканава. У хлопца добрая фізічная падрыхтоўка і рухомасць, аднак ён,
на жаль, не забівае… Застаецца адкрытым пытанне па Аляксею Іўчанку. Летась
спартсмен разрываўся паміж вялікім, пляжным і міні-футболам. Сёлета ён заяўлены
ў камандзе, і, мяркуем, мы пабачым яго ў якасці нападаючага.

— Ці зменіцца тактыка вядзення гульні?

— Усё будзе залежыць ад саперніка. Большасць
матчаў летась гулялі «ў тры абаронцы”, у выніку забівалі галы, але багата мячоў
прапускалі. Цяпер будзем спрабаваць камбінацыю 4:4:2 — гульню ў 4 абаронцы, 4
паўабаронцы і 2 нападаючыя. А першыя матчы пакажуць канчаткова, што трэба
падкарэкціраваць. Дарэчы, калі летась перад камандай ставілася задача патрапіць
у дзясятку, то сёлета — у тройку лепшых. Мяркую, што гэта рэальна: жаданне
футбалістаў перамагчы неверагодна вялікае, таму будзем гульнямі даказваць, што
варты значнай маральнай і матэрыяльнай пад-трымкі. У нас, канешне, не зорная
каманда, але калектыў цудоўны, што заўжды дапамагае. Хочацца яшчэ падзякаваць
нашым балельшчыкам за пастаянную падтрымку: для каманды яна неверагодна важная!

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

Последние новости

Профилактика

В Осиповичском районе проходит Неделя нулевого травматизма

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 16 февраля для всех знаков Зодиака

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем