Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

У ходзе спецпраграмы “Мак” выяўлена і знішчана больш за 41 кг дзікарослых канопляў. Паступіла паведамленне ад асіпаўчаніна, у якога ноччу 19 жніўня ў рэстаране “Юбілейны” з кашалька знікла 350 рублёў. Выяўлена 4 трупы, у тым ліку мінчаніна, які патануў у неабсталяваным для купання месцы на рацэ Бярэзіна паблізу в. Вуглата, і жыхара в. Верайцы (самагубства).

РАСК

4 колы коштам 2195 рублёў скрадзены невядомым з прычэпа, які знахо-дзіўся ў двары дрэваапрацоўчага цэха лясгаса ў в. Крамок; з вытворчага цэха і кабінета дырэктара прыватнага прадпрыемства выкрадзены абсталяванне і грошы на суму 2288 рублёў.

2 крымінальныя справы ўзбуджаны па фактах зняцця грошай з раней скрадзеных банкаўскіх картак, столькі ж — за захоўванне наркатычных сродкаў.

18 жніўня жыхар Ліпеня ў сварцы пагражаў забіць аднавяскоўца сякерай.

У аг. Карытнае раней судзімы мясцовы жыхар, што знаходзіцца на ўліку ва ўрача-нарколага, пры сумесным распіцці спіртнога збіў сужыцельку, якая ад атрыманых траўмаў памерла на месцы злачынства.

ДАI

Папярэджана 94 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 11 пешаходаў і веласіпедыстаў, 5 нецвярозых вадзіцеляў і 24, што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму. Адбылося 9 ДТЗ.

Увага! З 25 жніўня па 5 верасня — спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзецI!”. Усе аўтамабілісты ў светлы час сутак АБАВЯЗАНЫ ехаць з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар. Праігнараваўшым патрабаванне пагражае штраф у памеры да 2 базавых велічынь.

АУСТ

Складзена 20 матэрыялаў аб здарэннях і 64 адміністрацыйныя пратаколы, устаноўлена месцазнахо-джанне 2 грамадзян у вышуку, суправоджана 8 цягнікоў, з якіх знята 2 правапарушальнікі, канфіскавана 0,5 л самагону, знішчана 52,9 кг дзікарослых канопляў.

Увага! Па 25 жніўня сумесна з РАУС з мэтай забеспячэння грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян на чыгунцы праводзіцца СКМ “Пасажыр”.

Дэпартамент аховы

За незаконны абарот алкагольнай прадукцыі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 асобы, дробнае хуліганства — 5, з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе — 8, іншыя правапарушэнні — 5.

IАЖіРС

Складзена 4 пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўнай гаспадаркі, 3 — палявання, 2 — крадзеж сажалкавай рыбы. Выяўлены факт парушэння правілаў лесакарыстання з прыкметамі крыміналу.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем