«Мы яшчэ «Запаветы Леніна» чыталі…»

«Мы яшчэ «Запаветы Леніна» чыталі…»

Гісторыя гэтага свята сыходзіць у глыбіню савецкага мінулага. 5 мая 1912 года ў свет выйшаў першы нумар бальшавіцкай газеты «Праўда”, кіраўніком якой быў Уладзімір Ленін, і праз 10 гадоў гэта дата была афіцыйна зацверджана Днём савецкага друку. У сувярэннай Беларусі Дзень друку сталі адзначаць з 1996 года.

Як людзі ставяцца да «Асіповіцкага краю” і чаго б пажадалі выданню, якое сёлета сустрэне сваё 80-годдзе?

Людміла Трубчанін, 54 гады, карытнянка:

— Люблю быць у курсе падзей раёна, таму разам з газетай ужо на працягу 18 гадоў. Цікаўлюся навінамі сельскай гаспадаркі. Пакуль наш калгас застаецца адным з апошніх на Асіповіччыне, але хочацца калі-небудзь пабачыць яго ў першых радках рэйтынгу. Матэрыялы пра культуру чытаю і па «доўгу службы”, і па ўласнаму інтарэсу. Яшчэ нам з калегамі вельмі падабаецца літаратурная старонка «Світанне”, дзе часам бываюць шыкоўныя вершы, гумарэскі. Іх абавязкова выразаем і захоўваем. Пабольш пішыце пра вяскоўцаў і пажылых людзей, якія сыходзяць ад нас.

Яўгенія Мацкевіч, 16 гадоў, Вікторыя Салагуб і Хрысціна Бычанок — 14 гадоў:

— Натуральна, кожнаму варта ведаць пра тое, што адбываецца ў родным горадзе, а такую інфармацыю можна знайсці толькі ў раённай прэсе. Гэта пачынаеш разумець толькі падчас сталення. «АК” рэгулярна чытаем гадоў пяць. І з асаблівым задавальненнем — матэрыялы пра сябе, пра танцавальны калектыў «Імпульс” (усміхаюцца)… Вы і фатаграфіі нашы часта змяшчаеце. Дзякуй! Жадаем вам сустрэць яшчэ не адно 80-годдзе і заўжды быць згуртаваным калектывам!

Ала Качан, 40 гадоў, загадчыца гарадской бібліятэкі № 2:

— «Раёнка” — самая папулярная ў чытальнай зале. Некаторыя наведвальнікі, якія заходзяць да нас, адразу ідуць да шафы, дзе ляжыць падшыўка. За дзень выданне запытваюць 3-5 чалавек. У асноўным гэта не моладзь, а людзі працоўнага ўзросту. І яшчэ цікавая тэндэнцыя: менавіта па суботах газету чытаюць амаль адны мужчыны…

Я заўжды магу пазнаёміцца са свежым нумарам «АК” на рабоце, але выпісваю яго і дамоў: муж сказаў, што газета абавязкова павінна быць у сям’і. Было б здорава, каб выданне стала выходзіць у колеры і на больш якаснай паперы.

Сцяпан Гаеўскі, 63 гады, пенсіянер:

— Да раённай прэсы абыякавы, аддаю перавагу «Аргументам и фактам” і тэлебачанню. Пра нязначныя мясцовыя навіны мне раскажуць сваякі ці суседзі. А калі ў нашым краі здарыцца сапраўды нешта важнае ці глабальнае, то пра гэта абавязкова паведамяць у рэспубліканскіх СМІ.

Таццяна Новік, 37 гадоў, прадавец:

— Наш павільён атрымлівае «АК” вельмі рана, а палове 8-й гадзіны. І да гэтага часу ўжо стаіць чарга ахвочых купіць газету. Да нас звычайна завозяць каля 70 нумароў, якія распрадаюцца без праблем. Бывае, гэтай колькасці не хапае, тады просім «рэшткі” з іншых кіёскаў «Магілёўсаюздруку”.

Наша сям’я — пастаянныя чытачы «раёнкі”. Мы яшчэ «Запаветы Леніна” чыталі! Хачу адзначыць, што газета за апошняе дзесяцігоддзе вельмі змянілася, патаўсцела. З’явіліся цікавыя старонкі, напрыклад, «Сезон удачи”, «Подружка”. І яшчэ правільна зрабілі, што сталі ўкладаць унутр тэлепраграму — так зручней і нам, і пакупнікам.

Алесь Лапо, 25 гадоў, вайсковец:

— З выданнем пазнаёміўся зусім нядаўна, але магу яго параўнаць са сваёй клімавіцкай «раёнкай”. Падаецца, што вёрстка ў нашай будзе ўсё ж палепей. Але ж у вашай ёсць цудоўныя тэматычныя старонкі, больш рознабаковай інфармацыі, беларускамоўных матэрыялаў і рэкламы. Яшчэ падабаецца, што журналісты надаюць нямала ўвагі нашай культуры і гісторыі. Дзейнічайце і надалей у такім накірунку! І актыўна засвойвайце інтэрнэт-прастору. Бо для друкаваных выданняў у ХХІ стагоддзі вельмі важна выкарыстоўваць новыя тэхналогіі.

Наталля Музычына, 56 гадоў, настаўніца:

— Чытанне «раёнкі” даўно ўжо стала неад’емнай часткай сямейнага ўкладу. Кожны раз з вялікім жаданнем новай сустрэчы адкрываем паштовую скрынку, каб атрымаць свежыя навіны з жыцця горада і раёна. Разнастайныя рубрыкі, цікавыя асобы, паведамленні, парады, рэкамендацыі — на старонках «Асіповіцкага краю” ёсць інфармацыя для самага патрабавальнага чытача. Як настаўніца, лічу, што газета мае глыбокае выхаваўчае значэнне для падрастаючага пакалення, прымушае думаць, развівацца, рабіць вывады, што так важна ў нашым жыцці.

Жадаю любімаму выданню надзённасці, адданых падпісчыкаў, творчага даўгалецця.

Зінаіда Канстанцінаўна Пацкевіч, 73 гады, пенсіянерка:

— Ёсць такія рэчы, без якіх цяжка ўявіць сваё жыццё, і «Асіповіцкі край” — адна з іх. Мне падабаецца, што ў газеце многа пазітыву. Зусім не хочацца, каб на старонках мясцовай перыёдыкі асвятляліся пераважна праблемы, якіх і так хапае ў жыцці. Прыемна ўзяць у рукі выданне, пачытаць пра добрых людзей, даведацца, што дзе адбылося новага. А яшчэ вялікі плюс, што «раёнка” цікавая для чытачоў любога ўзросту. І далей не страчвайце заваяваных пазіцый, толькі прыбаўляйце!

Міхаіл Макаравіч Малаковіч, 89 гадоў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:

— Каб шмат не гаварыць, скажу коратка: «Добрая газета”. Гэта выданне, па якім можна пісаць летапіс Асіповіччыны, яе слаўных прадпрыемстваў і таленавітых у сваіх сферах працаўнікоў. Выказваю сваю павагу
людзям, якія шчыруюць над кожным нумарам «Асіповіцкага краю”. Няхай журналісцкая ніва заўсёды будзе ўраджайнай!

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость