На вялікіх станцыях і маленькіх прыпыначных пунктах яны сустракаюць нас мілымі ўсмешкамі, добразычлівымі поглядамі. Сапраўды ж жыццё складанае і разнастайнае, не заўсёды нас клічуць у дарогу радасныя падзеі, і менавіта тады мы з годнасцю ацэньваем шчырыя позіркі, уважлівыя і цярплівыя дзеянні білетных касіраў…
Вось ужо 28 гадоў так сустракае пасажыраў на чыгуначным прыпынку Ясень білетны касір Галіна ДубIнчык. Як прыйшла некалі маладой нясмелай сюды, так назаўсёды і засталася. Хаця пасля заканчэння Татаркаўскай сярэдняй школы дзяўчына, як і многія аднагодкі, «рванула» ў горад, уладкавалася на РУП «Светлагорскае ПА «Хімвалакно». Адпрацавала там усяго год. Выйшла замуж — і вярнуліся на радзіму мужа, на станцыю Ясень. А тут якраз колішні начальнік станцыі Іосіф Адольфавіч Жывіца шукаў білетнага касіра — прапанаваў паспрабаваць Галіне. Адбывалася ўсё гэта ў далёкім 1983 годзе…
— Тады, — успамінае Галіна Антонаўна, — гэта была даволі вялікая пагрузачна-разгрузачная станцыя. Тут атрымлівалі вагоны з удабрэннем і адгружалі сваю прадукцыю сельгаспрадпрыемствы як нашага раёна, так і Бабруйскага. Адсюль ва ўсе куткі былога Савецкага Саюза накіроўвалася прадукцыя мясцовага мэблевага цэха, акрамя дызеляў, спыняліся пасажырскія цягнікі… Працавалася значна цікавей, чым зараз, сёння ў нас толькі набываюць білеты на мясцовыя прыгарадныя цягнікі. Праўда, можна адразу набыць іх на Мінск, Жодзіна, Мала-дзечна, атрымаць поў-ную інфармацыю пра рух цягнікоў па станцыі Асіповічы.
Галіна Антонаўна — вучаніца білетнага касіра Валянціны Паўлоўскай. Строгай, патрабавальнай у рабоце, але па-мацярынску ўважлівай і добрай. Якая роўна 40 гадоў адпрацавала білетным касірам на станцыі Ясень і цяпер радуецца поспехам сваёй вучаніцы, таму, як спрытна Галіна спраўляецца з сучаснай аргтэхнікай.
— У 6 гадзін я ўжо на сваім працоўным месцы. На працягу дня 7 разоў абілечваю пасажыраў, заканчваю работу пасля 22.00. Найбольшая колькасць людзей едзе раніцай у Асіповічы і Бабруйск, дзе многія працуюць. Па выхадных днях і ўлетку асабліва вялікі людскі паток. Да прыкладу, за адзін летні месяц у нас праходзіць каля 4 тысяч пасажыраў. Як бы там ні было, лічу чыгуначны транспарт самым выгадным. Па-першае, вельмі зручны расклад руху цягнікоў. У Асіповічы можна паехаць раніцай, вырашыць усе справы, па магазінах прабегчыся і назад вярнуцца. Па-другое, даступныя цэны — намнога танней, чым ехаць аўтобусам.
— А па-трэцяе?
— Сама паездка па чыгунцы: глядзіш у акно — і пад меладычны стук вагонных колаў не стамляешся любавацца маляўнічымі пейзажамі прыроды, дагледжанымі палямі, прыгожымі вёскамі… А якая маляўнічасць ад-крываецца, калі ехаць на пасажырскім цягніку, колькі дагледжаных вакзалаў, станцый… Вось і ў нашым Ясені чыгуначны прыпынак змяніўся да лепшага. Шмат зроблена для зручнасці пасажыраў: тратуарныя дарожкі, лаўкі, ёмкая пасадачная платформа, добрае асвятленне…
— Наогул, — заўсміхалася на развітанне жанчына, — стук вагонных колаў ужо даўно стаў для мяне лепшай музыкай на свеце.
Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака
24 апреля 2026
Общество
Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака
23 апреля 2026
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
22 апреля 2026
Власть
Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов
22 апреля 2026
Власть
Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах