За ведамі ў Вільнюс!

Нядаўна ў сталіцы Літвы прайшла канферэнцыя IDEA
Exchange для моладзі, якая захапляецца дэбатамі. 140 школьнікаў, студэнтаў і
трэнераў з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і Латвіі прынялі ўдзел у
мерапрыемстве, арганізаваным Міжнароднай адукацыйнай асацыяцыяй «Дэбаты” і
Грамадскай адукацыйнай установай «Дэбатны цэнтр”. Дэлегацыя з Беларусі, у
складзе якой быў і асіпаўчанін-гімназіст Яўген Ліхалап, была самай шматлікай —
48 чалавек. Чым жа моладзь займалася на канферэнцыі?

— Для школьнікаў былі прадугледжаны два
варыянты: альбо падрыхтаваць прэзентацыю на адну з заяўленых арганізатарамі
тэм, альбо прайсці курс па навучанні дэбатам фармату World Schools*, —
распавядае Яўген. — Я выбраў апошняе. Чыталі лекцыі і судзілі дэбаты
прадстаўнікі з Шатландыі, Аўстраліі, Македоніі і Нідэрландаў. Дарэчы,
прый-шлося прапусціць два вучэбныя дні, але з адмі-ністрацыяй гімназіі праблем
не было — удзел у падобных мерапрыемствах у нас падтрымліваецца. Падчас канферэнцыі
згуляў у міні-турніры па дэбатах у толькі што вывучаным фармаце. Як вынік, наша
каманда ў чатырох раўндах перамагла тройчы. З чаго раблю выснову, што навучанне
не прайшло дарэмна і матэрыял засвоены досыць паспяхова.

У перапынках быў час абмеркаваць гульні ці
лекцыі, абмяняцца вопытам, проста пастасавацца. А напрыканцы насычанага дня
гулялі па Вільнюсу. Архітэктура горада ўражвае: неверагодная колькасць
старажытных будынкаў, цэркваў і касцёлаў. Падымаліся на самую высокую кропку
гэтага легендарнага горада, туды, дзе колісь стаяў замак князя Гедыміна. Жыхары
ветлівыя і ўважлівыя. Карацей, нашай дэлегацыі ўсё спадабалася, плануем
прыехаць на канферэнцыю і ў наступным годзе, каб сустрэцца з сябрамі і атрымаць
новыя веды.

Ганна ФАРЫДОВІЧ.

* Фармат
World Schools — па меркаванні саміх дэбатчыкаў найлепшы з усіх вядомых
фарматаў, бо ў ім аб’яднаны лепшыя рысы фармату дэбатаў Карла Попера і
Брытанскага парламенту.

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем