Ураджай-2017 на Асіповіччыне. Самы адказны груз

Ураджай-2017 на Асіповіччыне. Самы  адказны груз

Амаль 1800 тон перавезенага збожжа на жніўным рахунку вадзіцеля філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Сяргея ВIк-торчыка. I гэта, безумоўна, яшчэ далёка не канчатковы вынік, бо ўборка хлеба ў гаспадарцы працягваецца. За дзень ён перавозіць 100-140 тон зерня. На свой МАЗ, якому 2 гады, не скардзіцца: тэхніка новая, паслухмяная. Сакрэт спраўнай работы машыны адзін — добрасумленнае абслугоўванне.

— Працаваць пачынаем гадзін у 7 раніцы, — расказвае Сяргей Сямёнавіч. — Пакуль камбайны не выйдуць у поле, возім падсушанае і ачы-шчанае збожжа з зернятока ў Вязаўніцы на Асіповіцкі вытворчы ўчастак ААТ “Бабруйскі КХП”. Як толькі камбайны ад-праўляюцца на ніву, трэба быць напагатове, каб своечасова падставіць кузаў пад зерневы паток. Пра запаўненне бункера сведчыць спецыяльны сігнал, таму кожная хвіліна мае сваю цану.

Працуе ў філіяле Вік-торчык 7 га-доў. Аплата працы і арганізацыя работы задавальняюць. Безумоўна, прыходзіцца выкладвацца на ўсе сто. МАЗ заняты літаральна круглы год: то трэба развозіць кармы па фермах, то дастаўляць удабрэнні на палеткі, то вазіць пясок для будаўніцтва. Бываюць і розныя камандзіроўкі, напрыклад, за камбікормам. Ну а найбольш шчыльны графік вадзіцель мае ў час корманарыхтоўкі ды жніва. Зараз — самы адказны груз!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем