Алімпіядная экспрэсія №37

Сустрэча з 9-класніцай-гімназісткай Віялетай
Чорнай пакінула ўпэўненасць, што мы яшчэ не раз пачуем пра дасягненні гэтай
дзяўчынкі, а перамога на рэспубліканскай алімпіядзе па біялогіі — гэта толькі
пачатак яе вялікага шляху ў навуку.

Кожны поспех мае сваю асаблівую аснову. Віялета
лічыць, што нагод было некалькі. Напрыклад, павага да біялогіі ў сям’і,
прыроджаная цікавасць да акаляючага свету, захапленне прадметам, якое прывіла
настаўніца Жанна Аляксандраўна Маціеўская. Дарэчы, педагог лічыць, што вікторыя
ў пераважнай большасці належыць самой вучаніцы — такому яе старанню і
мэтанакіраванасці можна толькі пазайздросціць: маючы права свабоднага
наведвання вучэбнай установы ў час падрыхтоўкі да алімпіяды, школьніца ўсё
роўна падымалася ў 6 гадзін раніцы і, строга распланаваўшы дзень, метадычна
займалася. Вета ж пераканана, што яе Дыплом I ступені — заслуга настаўніцы:
гэта яна змагла зачараваць таямніцамі ўсяго жывога, разгледзела ў дзяўчынцы
схільнасць да вывучэння біялогіі. Безумоўна, дапамагло тонкае ўзаемаразуменне паміж
педагогам і вучаніцай, падобнасць іх характараў. У выніку ўзнікшага на фоне
агульнага імкнення да перамогі рэзанансу падрыхтоўка аказалася вельмі якаснай.
З адным жа аргументам згодны абедзве: значную ролю адыграла і сям’я — без
падтрымкі родных наўрад ці ўсё так добра атрымалася б. Зараз дзяўчынка мае
магчымасць без уступных іспытаў паступіць вучыцца па біялагічным профілі. I
гэтай прывілеяй збіраецца скарыстацца: стаць навучэнкай ліцэя БДУ, а потым
працягнуць вучобу далей.

Віялета з задавальненнем падзялілася сваімі
ўражаннямі ад паездкі:

— Шчаслівая не толькі з-за свайго паспяховага
выступлення, але і што прынесла радасць іншым: настаўніцы, гімназіі — ведаю, што
ўсе вельмі хваляваліся, сям’і — па маім прыез-дзе дома арганізавалі сапраўднае
свята. Некалі здавалася неверагоднай вышынёй — перамога ў рэспубліцы, а самі
ўдзельнікі — супервундэркіндамі. Цяпер ведаю, што ў свеце няма нічога
немагчымага. Калі мэтанакіравана ісці да свайго маяка, то абавязкова дасягнеш
запланаванага. І гэта вельмі прыемнае пачуццё — паверыць у сябе. А яшчэ рада,
што нарэшце скончыўся «форс-мажор”. Практычна з лістапада, калі паказала лепшы
вынік сярод аднагодкаў у раёне, усе дні складаліся толькі са штудзіравання
біялогіі. Хоць было вельмі цікава рыхтавацца, аднак напружанне таксама
адчуваецца.

Незабыўныя ўражанні пакінуў горад Гродна, дзе
праходзіла спабор-ніцтва. Жылі ў інтэрнаце на 9-ым паверсе, адкуль адкрывалася
панарама абласнога цэнтра — прыгажосць і зачараванне! Незвычайнай была і сама
алімпіяда. Асабліва спадабалася практычная частка. Кожнаму з нас трапілася
нейкая «жывёліна”, якую павінны былі разгледзець пад мікра-скопам, вызначыць,
што за «экзэмпляр”, ды яшчэ правесці пэўныя доследы. Давялося нямала
«паляваць”, каб «злавіць” сваю інфузорыю-туфельку. Як аказалася, шчаслі-вую…

Нават імя гімназісткі з намёкам на біялогію.
Праўда, цікава, якая з яго інтэрпрэтацый стала больш важнай: «Віта” — жыццё,
або «Віола” — фіялка? Лёс, што тут яшчэ скажаш…

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем