ХронIка здарэнняў №37

РАУС

У перыяд з 18 па 24 красавіка ўзбуджана 9
крымінальных спраў, выяўлена 5 крадзяжоў, 3 выпадкі самагонаварэння, па 1 —
незаконнага гандлю палівам і захавання зброі. Падчас земляных работ знойдзены
45-мм снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Раніцай 19 чысла быў за-трыманы 32-гадовы
мужчына, у адносінах да якога была ўзбуджана крымінальная справа па факце
крадзяжу мабільнага тэлефона. Аднак амаль адразу зламысніка давялося тэрмінова
шпіталізаваць у ЦРБ з-за праяўлення сімптомаў апендыцыту.

У той жа дзень падчас сумеснага распіцця
спіртнога 73-гадовы пенсіянер забіў сякерай 34-гадовага сабутэльніка. Жудасны
выпадак адбыўся на вул. Рабоча-Сялянскай у Асіповічах.

21 красавіка жыхар в. Лапічы пры навядзенні
парадку на ўласнай сядзібе знайшоў у хляве і добраахвотна здаў у РАУС каля 600
аўтаматных і кулямётных патронаў.

ДАI

Спынена 163 парушэнні правілаў дарожнага руху.
Прыцягнута да адказнасці 4 вадзіцелі за язду ў стане алкагольнага ап’янення, 71
— за парушэнне хуткаснага рэжыму. Адбылося 9 ДТЗ.

У ходзе акцыі «Вучэбны аўтамабіль” спынена
спроба перавозкі курсантам адной з аўташкол пасажыра падчас заняткаў, што
катэгарычна забараняецца.

23 чысла мінчанін, які кі-раваў аўтамабілем
«Рэно-19», праігнараваў забараняючы знак і звярнуў да гандлёвага
цэнтра «Сіці-Мол” праз выезд з яго паркоўкі і ўрэзаўся ў борт асіповіцкага
«Опеля», які ўсімі сіламі спрабаваў ухіліцца ад аварыі.

АУСТ

Затрыманы 71 правапарушальнік, у ходзе
спецаперацыі «Арсенал» канфіскавана 2 стрэльбы і 124 патроны,
ўзбуджана 2 крымінальныя справы ў адносінах да гаспадароў незаконна захоўваемай
зброі.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлена 9 жанчын і 30 мужчын.

РАНС

За тыдзень адзначана 5 узгаранняў.

20 чысла ў пажарах, уз-нікшых з-за
неасцярожнасці пры курэнні, загінулі гаспадары жылых дамоў у вёсках Пратасевічы
і Радуцічы. Буйны пажар, у якім згарэлі дом, гаспадарчая пабудова і быў
часткова пашкоджаны яшчэ адзін дом, абдыўся ў в. Карытнае пры выпальванні сухой
расліннасці.

IАЖіРС

Канфіскавана 2 стрэльбы і 3 рыбалоўныя сеткі.
Складзены 1 пратакол па факце парушэння прырода-ахоўнага заканадаўства.

 

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем